КАЛМЫКО́Ў (Васіль Цімафеевіч) (н. 10.4.1921, р.п. Хватаўка Базарна-Карабулакскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны-юрыст. Канд.юрыд.н. (1970), праф. (1990). Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (1967). Скончыў Саратаўскую юрыд. школу (1948), Мінскі юрыд.ін-т (1953). Працаваў нар. суддзёй, з 1952 суддзяВярх. суда БССР. З 1971 у Мін-ве юстыцыі БССР (нач. упраўлення). З 1981 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы ў галіне крымінальнага права і судаводства.
Тв.:
Советский суд в борьбе с преступностью. Мн., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БАЧ (Марына Вікенцьеўна) (н. 26.6. 1970, г. Смалявічы Мінскай вобл),
бел. спартсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1988). Суддзяміжнар. катэгорыі (1991). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры і спорту (1991). З 1994 трэнер-харэограф Рэсп. вучылішча алімп. рэзерву. Абс. чэмпіёнка Алімп. гульняў па маст. гімнастыцы (1988, Сеул). Чэмпіёнка свету (1987, г. Варна, Балгарыя; сярэбраны прызёр у 1985, г. Вальядалід, Іспанія), Еўропы (1988, Хельсінкі; сярэбраны прызёр у асобных відах практыкаванняў), СССР (1985, 1987—88), IX летняй Спартакіяды народаў СССР (1986) у асобных відах практыкаванняў. Уладальніца Кубка СССР (1985, 1987, 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАВО́Е ПАГАДНЕ́ННЕ,
згода бакоў на спыненне ў любой стадыі суд. працэсу суд. спрэчкі на аснове ўзаемных уступак. Паводле цывільнага працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь магчымасць вырашэння спрэчкі шляхам М.п. суддзя высвятляе і ў працэсе падрыхтоўкі справы да суд. разбору. Кантроль за законнасцю М.п. належыць суду: ён не зацвярджае М.п., калі яно супярэчыць закону або парушае чые-н. правы ці інтарэсы, якія ахоўваюцца законам. Умовы М.п., выкладзеныя бокам у суд. пасяджэнні, заносяцца ў пратакол суд. пасяджэння і падпісваюцца абодвума бакамі. Пры зацвярджэнні М.п. суд выносіць вызначэнне пра спыненне вядзення па справе, у якім указваюцца ўмовы М.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мясні́к, ‑а, м.
Той, хто гандлюе мясам або працуе на бойні. Так, напрыклад, у Гарбовіцкай воласці (Магілёўская эканомія) былі сельскія мяснікі, якія займаліся свабодным продажам мяса ў гандлёвыя дні ў Чэрыкаве.«Весці».Аднак жа на пратэст не паглядзелі: Бязлітасны ляснік панёс Яе Пярэстага на воз.Крапіва.//перан. Пра жорсткага чалавека. — Мяснік, а не суддзя!.. — раздалося дзесьці з кутка залы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадку́пны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга падкупіць; чэсны. Непадкупны чалавек. □ Кароль быў непадкупны .. і яго ў брыгадзе пабойваліся.Карпаў.Памяць — гэта непадуладны і непадкупны суддзя.Кудравец.Снягоў раскінуўшы абрус, У небе дрэмлеш непадступна, Халодны, горды, непадкупны, Чаго пакрыўдзіўся, Эльбрус?Дукса.// Які ўласцівы такому чалавеку. Неўзабаве Кірылу Арлоўскаму давялося выбірацца ад брата. Тыя, хто адчуў на сабе непадкупны характар свайго старшыні, нават ўзрадаваліся.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Kádim -s, -s ка́дзі (суддзя ў мусульман);
zum ~ láufen*разм. падава́ць ска́ргу ў суд
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГЕДРО́ЙЦЫ,
княжацкі род гербаў «Кітаўрас» і «Ружа» ў ВКЛ. Паводле генеалагічнай легенды, род Гедройцаў паходзіў ад князя Гедруса, прадстаўніка дынастыі Кітаўрасаў, што панавала ў Літве перад Гедзімінавічамі. У гіст. крыніцах Гедройцы ўпершыню ўпамінаюцца ў 1399, калі яны вялі судовую спрэчку з віленскім біскупам. У 1431—33 шэраг дзярж. актаў быў замацаваны подпісамі Гедройцаў поруч з подпісамі інш. прадстаўнікоў літ. знаці і князёў Войнуса, Гагуліса і Ягайлы. Родавай вотчынай Гедройцаў быў маёнтак Гедройцы ў Віленскім пав. У 15 ст. род Гедройцаў разгалінаваўся, а ў 16 ст. налічваў некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў, якія выходзілі на вайну асобнай харугвай. Многія Гедройцы ўпамінаюцца ў крыніцах без княжацкага тытула, што сведчыць пра здрабненне роду. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Матэвуш (Мацвей; каля 1500—63), сын Балтарамея (?—1524), у сярэдзіне 16 ст. дзяржаўца кернаўскі і мейшагольскі, намеснік віленскі. З 1562 у складзе Рады ВКЛ у якасці гаспадарскага маршалка. У 1528 разам з братам Крыштофам ставіў у войска 8 коннікаў. Мельхіёр (1536?—1609), сын Матэвуша, кусташ віленскага капітула, біскуп жамойцкі з 1574. Марцін (каля 1550—1621), сын Матэвуша, староста абельскі з 1586, вількамірскі з 1589, бельскі з 1616, ваявода мсціслаўскі з 1617. Юрый (?—1619), сын Пятра, падсудак вількамірскі з 1589 і суддзя земскі вількамірскі з 1607. Марцыян (?—1649), сын Уладзіслава, падстолі полацкі з 1613, падсудак віленскі з 1624 і суддзя земскі віленскі з 1647. Арнольф (? — пасля 1656), сын Януша, мечнік пінскі з 1641, чашнік пінскі ў 1650 і войскі пінскі ў 1656. Рамуальд Тадэвуш, гл. Р.Т.Гедройц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТРЫМО́ВІЧЫ, Бутрымы,
шляхецкі род герба «Тапор» у ВКЛ. Паходзяць ад літоўскага баярына Бутрыма, які ўдзельнічаў у заключэнні Гарадзельскай уніі 1413. Найб. вядомыя:
Ян, намеснік смаленскі ў 1422. Ян, шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1789. Адрыян, уніяцкі епіскап-суфраган пінскі і тураўскі, у 1793 суфраган кіеўскага мітрапаліта. Мацей (1745—1814), дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. З 1778 канюшы, з 1780 мечнік, з 1783 суддзя гродскі, з 1785 падстароста, з 1791 лоўчы пінскі. Набліжаны гетмана М.К.Агінскага. Ініцыятар шырокіх гасп. пераўтварэнняў на Піншчыне. Ажыццяўляў пракладку гасцінцаў, Мухавецкага і Агінскага каналаў, праводзіў меліярацыю. Удзельнічаў у працы Чатырохгадовага сойма 1788—92, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРНО́ВІЧЫ,
ваенныя і дзяржаўныя дзеячы ВКЛ з роду ўласнага герба «Бярновіч». Валодалі маёнткамі ў Менскім і Новагародскім ваяв. Выводзілі свой род з Прусіі ад 1560. Найб. вядомыя Бярновічы:
Ян, заснавальнік роду. Упершыню згадваецца ў 1683 як маёр войска ВКЛ. Стольнік вендэнскі. Юрый Вільгельм, стольнік вендэнскі з 1701, у 1704—07 на вайск. службе. Міхал (24.9.1734 — пасля 1802), староста крэўскі (1764), суддзя земскі новагародскі (1783), слуцкі падкаморы (1792) і павятовы маршалак (1795—1802). Заснаваў у сваім маёнтку Бабоўня мястэчка. Сэрвацы Станіслаў Антон 114.5.1784 — каля 1835), старшыня мінскага гал. і памежнага судоў, старшыня гал. судоў Мінскай губ., слуцкі павятовы маршалак (1808—11).