Вучань або студэнт, які застаўся на другі год у тым самым класе, на тым самым курсе. — Мы ў школе.. вырашылі прыняць на сябе павышаныя абавязацельствы: ніводнага другагодніка, ніводнай дрэннай адзнакі.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэзе́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Разм.уст. Падарунак, гасцінец. Студэнт атрымаў за яе [Соніны] капрызы ў прэзент залаты партсігар.Бядуля.[Нуланс:] (цалуе руку). Як можна, графіня! (Аддае каробку). З днём нараджэння... Прабачце за сціплы прэзент...Губарэвіч.
[Фр. présent.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗА́ЛКІНД (Леанід Самойлавіч) (1861, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 17.9.1929),
удзельнік рэв.-народніцкага руху. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі. У 1880 далучыўся да «Народнай волі». З 1881 студэнт Кіеўскага ун-та, адзін з арганізатараў «Камуны магілёўцаў». У 1882 у нарадавольскай групе А.Бычкова (гл. ў арт.Бычковы), удзельнічаў у аднаўленні разгромленай нарадавольскай арг-цыі Кіева. У 1882 і 1883 арыштаваны, у 1884 высланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір, дзе збіраў матэрыялы пра жыццё і дзейнасць дзекабрыстаў у ссылцы. З 1889 у Краменчугу, пасля 1917 у Маскве, заг. б-кі Політэхн. музея. Аўтар успамінаў пра народніцкі рух і яго дзеячаў.