горад, сталіца Малайзіі, на п-ве Малака. Адм. ц. Федэральнай сталічнай тэрыторыі. 1236 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Галоўны паліт., прамысл. (каля 40% прамысл. прадукцыі краіны) і гандл.-фін. цэнтр краіны. Прам-сць: эл.-тэхн. і радыётэхн., тэкст., маш.-буд., харч., хім., папяровая, аўтазборачная, лесапільная, цэментная. Перапрацоўка каўчуку і алавянай руды. Нац. і Малайскі ун-ты. Нац. музей Малайзіі. Кітайскія дамы і храмы; мячэці (20 ст.).
Засн. ў 1857 горнарабочымі-кітайцамі. У 1880—1974 сталіца Селангара (княства, потым штата). У 1946—57 адм. ц.брыт. калоніі Малайскі саюз (у 1948—57 Малайская Федэрацыя). З 1957 сталіца Малайзіі; з 1974 горад мае статус Федэральнай тэрыторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЎРА (грэч. laura літар. гарадская вуліца, квартал),
назва найбольш буйных і ўплывовых правасл. мужчынскіх манастыроў. Вядомы з 4—6 ст.: Л. наз. манастыры св. Феадосія каля Іерусаліма (Палесціна), св. Афанасія на Афоне (Грэцыя). У Рас. імперыі статус Л. мелі Кіева-Пячэрская лаўра (з 1598), Троіца-Сергіева лаўра (з 1744), Аляксандра-Неўская лаўра (з 1797), Пачаеўская, цяпер у Цярнопальскай вобл. на Украіне (з 1833; у ансамблі барочны Успенскі сабор, 1771—83, арх. Г.Гофман, класіцыстычная званіца, 1861, Троіцкі сабор, 1906, арх. А.Шчусеў). Да 18 ст. Л. падначальваліся непасрэдна патрыярху, з 1721 — сіноду. Карыстаюцца асаблівымі правамі, колькасць манахаў у Л. не абмяжоўваецца. Кіруюць Л. намеснікі ў сане архімандрыта.
Да арт.Лаўра. Успенскі сабор Пачаеўскай лаўры ў Цярнопальскай вобл. (Украіна). 1771—83.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́МСКАГА КАНА́ЛА ЗО́НА (Panama Canal Zone),
частка тэр. Панамы ў выглядзе паласы шырынёй 16,1 км па абодвух берагах Панамскага канала, статус якой у 1903—99 рэгуляваўся Амерыкана-панамскімі дагаворамі 1903, 1936, 1955, 1977. З 1903 у карыстанні ЗША. Кіравалася губернатарам, якога прызначаў прэзідэнт ЗША, з 1939 падпарадкавана ваен. мін-ву ЗША. Амер. ўрад пабудаваў у П.к.з. ваен.-марскія і авіяц. базы, атрымліваў вялізныя прыбыткі ад эксплуатацыі канала, а Панаме выплачваў адносна невял. арэндную плату. Паводле амер.-панамскага дагавора 1977 Панама з 1982 ажыццяўляе ў П.к.з. цывільнае кіраванне і паліцэйскую ўладу. Прадугледжвалася ліквідацыя да 2000 ваен. баз ЗША, але ў канцы 1999 на тэр. зоны яшчэ заставалася 14 амер.ваен. фартоў. З 1.1.2000 пад кантроль Панамы перайшоў і сам Панамскі канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВО́ЙСКАЕ ГЕ́РЦАГСТВА,
дзяржава ў 1416—1720 (у 11 ст. — 1416 мела статус графства) са сталіцай у Шамберы (цяпер тэр. Францыі), з 1563 — у Турыне (цяпер тэр. Італіі). У склад С.г. ўваходзіў П’емонт. З сярэдзіны 15 ст. — аб’ект экспансіі Францыі. У 16—17 ст. як пагранічная дзяржава разбурана войнамі Габсбургаў з Францыяй за Італію. У войнах за Іспанскую спадчыну першапачаткова саюзнік Францыі, з 1703 — «Свяшчэннай Рым. імперыі». Паводле Утрэхцкага міру 1713 савойскі герцаг Віктар Амедэй П атрымаў тэр. Манферата, ч. герцагства Міланскага і Сіцылію. Паводле Лонданскага пагаднення 1720 да С.г. замест Сіцыліі, страчанай у 1718, перайшла Сардзінія. У выніку стварылася Сардзінскае каралеўства, яго каралём стаў апошні герцаг савойскі Віктар Амедэй II. Цяпер Савояй называецца частка тэр.б. С.г. вакол г. Шамберы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ка́ята, ката ’раскаянне’ (Нас., Янк. БП). Магчыма, эксцэрпцыя з прыказкі, параўн. «Каита ёсць, да возвороту нема» (Нас., 227). Сустракаюцца іншыя структуры: кая «Кай много, а вороту нет» (калуж., смал.). Дакладны адпаведнік у рус.перм., салікам.каята ’споведзь, раскаянне’, каяты класть ’раскайвацца’. Статус слова няясны (незалежныя інавацыі ў бел. і рус.?, усх.-слав.?. больш старое?), словаўтваральна, як рус.мая(иʼя)та, пры маять ’марыць, мучыць і інш.’ (ёсць недакладнасці ў акцэнтуацыі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛАРУ́СКАЯ БІБЛІЯТЭ́КА І МУЗЕ́Й ІМЯ́ ФРАНЦІ́ШКА СКАРЫ́НЫў Лондане,
грамадска-культ. асяродак беларусаў і беларусістаў у Англіі. Афіц. адкрыты ў асобным будынку ў 1971, з 1979 мае статус незалежнай навук. установы як «уласнасці ўсіх беларусаў». Аб’ядноўвае бел. эмігрантаў і англ. навукоўцаў-беларусістаў. Існуе пераважна на добраахвотныя ахвяраванні. Аснову б-кі склалі прыватныя зборы бел. святароў Ч.Сіповіча і Л.Гарошкі. Займае 8 пакояў, захоўвае каля 45 тыс. тамоў кніг, камплектаў газет і часопісаў. Экспануюцца ўзоры бел.нар. ткацтва і вышыўкі, с.-г. і хатнія прылады. Б-ка вядзе выдавецкую дзейнасць, штогод арганізуе курсы лекцый па беларусазнаўстве, сустрэчы з гасцямі з Беларусі. Узначальвае б-ку рада з дзеячаў бел. эміграцыі і англ. вучоных. Старшыня рады (з 1971) А.Надсон.
А.В.Мальдзіс.
Будынак Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛЕЎКА,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Нёўда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на Пд ад Навагрудка, 178 км ад Гродна, 29 км ад чыг. ст. Наваельня, на скрыжаванні аўтадарог Баранавічы—Навагрудак і Наваельня—Карэлічы. 570 ж., 235 двароў (1996).
Згадваецца ва ўспамінах Ф.М.Еўлашоўскага (1602). У 17 ст. належала Курчам, пазней — Незабытоўскім, набыла статус мястэчка. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Райчанскай вол. Навагрудскага пав. У 1830 канфіскавана царскім урадам. У 1886 — 126 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр Валеўскага раёна. З 25.11.1940 да 1962 у Карэліцкім р-не. У 1970 — 434 жыхары.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, Дом быту, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (18 ст.). Каля Валеўкі стаянка эпохі мезаліту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАГІ́ЧЫНСКІ СВЯ́ТА-ТРО́ІЦКІ МАНАСТЫ́Р.
Існаваў з 16 ст. да 1824 у г. Драгічын-Надбужскі (цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча). Засн. на Крамчэўскай гары пры царкве св. Тройцы, вядомай з 1494. У 1563 кароль польскі і вял. князь ВКЛ Жыгімонт II Аўгуст даў манахам 2 валокі ворыўнай зямлі, 8 маргоў агародаў, дзесяціну з в. Сяневічы і Хралавічы, дазволіў штогадовы кірмаш на Сёмуху каля Крамчэўскай гары. Апекавала манастыр навакольная правасл. шляхта. Пасля Брэсцкай уніі 1596 манастыр неаднаразова зачыняўся мясц. ўладамі, былі спробы перавесці яго на уніяцтва. У 1659 зноў адчынены. Правасл.статус манастыра і ўсе яго ранейшыя прывілеі пацверджаны каралямі Янам Казімірам (1661), Янам III Сабескім (1695) і Аўгустам II (1698). У 1769 разрабаваны войскамі Барскай канфедэрацыі, адноўлены на сродкі Кіеўскай мітраполіі. У 1824 закрыты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКЛАРА́ЦЫЯ АБ ДЗЯРЖА́ЎНЫМ СУВЕРЭНІТЭ́ЦЕ БЕЛАРУ́СКАЙ САВЕ́ЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЙ РЭСПУ́БЛІКІ,
акт урачыстага абвяшчэння суверэнітэту Беларусі. Прынята Вярх. Саветам БССР 27.7.1990. 25.8.1991 Дэкларацыі нададзены статус канстытуцыйнага закону. Складаецца з прэамбулы і артыкулаў. Беларусь абвешчана суверэннай дзяржавай, усталяванай на аснове права бел. нацыі на самавызначэнне, дзяржаўнасці бел. мовы, вяршэнства народа як носьбіта і адзінай крыніцы дзярж. улады. Мэты дзярж. суверэнітэту: свабоднае развіццё і дабрабыт, забеспячэнне правоў асобы, ператварэнне сваёй тэрыторыі ў бяз’ядзерную зону, а Беларусі ў нейтральную дзяржаву. Вызначэнне суверэнітэту абумовіла прыняцце прававых норм, якія замацавалі грамадзянства Беларусі, уласнасць бел. народа на зямлю, нетры, паветр. прастору, нац., культ. і гіст. каштоўнасці, непадзельнасць і недатыкальнасць тэрыторыі, права на стварэнне сваіх фін.-крэдытнай і грашовай сістэм, на ўласныя ўзбр. сілы, права заключаць добраахвотныя саюзы з інш. дзяржавамі і выходзіць з гэтых саюзаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБАША́НСКАЯ ВО́ЛАСЦЬ, Любашанскае староства,
дзяржаўнае ўладанне ў ВКЛ у 15—18 ст. Вылучылася, верагодна, са Свіслацкага княства, уключанага ў ВКЛ у сярэдзіне 14 ст. Да пач. 16 ст. мела двайное падпарадкаванне Віленскаму і Трокскаму ваяв., пазней кіравалася намеснікам (дзяржаўцам) на ўмовах закладу, калі намеснік за пазычаную дзярж. казне суму мог карыстацца даходам з воласці. Паводле адм. рэформы ВКЛ 1565—66 большая частка воласці (на левым беразе р. Бярэзіна) увайшла ў Аршанскі павет, невял. частка (на правым беразе) з мяст. Беразіно, сёламі Палажаны і Жорнаўка — у Мінскі павет. У 1775 у склад воласці ўваходзілі 3 мястэчкі і 30 вёсак, 577 дымоў; у 1790—651 дым. У 1793 Л.в. далучана да Рас. імперыі, захавала статуст.зв. старасцінскага дзярж. маёнтка ў Ігуменскім пав. Мінскай губ.