Кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах). Неба ачысцілася ад хмар, выплыў месяц у другой квадры.Гарэцкі.Наста цвёрда вяла падлік святам і строга сачыла за квадрамі месяца.Колас.//перан.Стадыя, фаза, перыяд. Магдалена Прыбыткоўская ўбачыла, што вялікі клопат яе жыцця ўвайшоў у новую сваю квадру.Чорны.
[Ад лац. quadra — чатырохвугольнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЛА́СТУЛА (ад грэч. blastos зародак),
заключная стадыя драблення яйца, што завяршае цытатыпічны перыяд развіцця і прыводзіць да ўтварэння шматклетачнага аднаслойнага зародка. У сярэдзіне бластулы знаходзіцца бластацэль (поласць драблення, першасная поласць цела). Тып бластулы залежыць ад тыпу яйцаклеткі і спосабу драблення. Пры поўным раўнамерным драбленні яйца бластула мае форму пустога шара, абалонка якога складаецца з аднаго слоя клетак; пры частковым нераўнамерным драбленні ўтвараецца дыскабластула, пры спіральным бластула не мае поласці (стэрабластула). У млекакормячых і чалавека драбленне яйца завяршаецца ўзнікненнем бластацысты. Развіваючыся, бластула ператвараецца ў гаструлу.
Тыпы бластул: 1 — цэлабластула, 2 — стэра-бластула, 3 — дыскабластула; бл — бластамеры, ж — жаўток, б — бластацэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВО́ДКА,
1) канчатковая апрацоўка дэталей або інструментаў пасля іх чыставой (звычайна абразіўнай) апрацоўкі для атрымання малой шурпатасці паверхні і дакладных памераў. Робіцца на даводачных станках або ўручную.
2) Ліквідацыя дэфектаў, паляпшэнне тэхналогіі вырабу і работы новай машыны (устаноўкі) перад запускам яе ў вытв-сць.
3) Перыяд мартэнаўскай плаўкі ад пачатку кіпення да раскіслення металу, на працягу якога састаў металу даводзяць да зададзенага (дабаўленнем адпаведных рэчываў).
4) Канчатковая стадыяабагачэння карысных выкапняў, у выніку якой атрымліваюць кандыцыйны канцэнтрат. Ажыццяўляецца паўторным выкарыстаннем тых самых метадаў, што і пры атрыманні чарнавых канцэнтратаў, або хім.-металургічнымі метадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАВА́Я СПЕ́ЛАСЦЬ,
заключная стадыяпалавога выспявання, стан развіцця арганізма жывёл і чалавека, пры якім яны здольныя размнажацца. У жывёл тэрміны надыходу П.с. залежаць ад віду, пароды, полу жывёлы і інш. Самкі большасці відаў жывёл становяцца палаваспелымі раней за самцоў. У мужчын П.с. настае ў 19—20, у жанчын — у 16—17 гадоў (у паўд. краінах раней). П.с. чалавека характарызуецца па ступені выразнасці другасных палавых прыкмет (напр., па развіцці малочных залоз у жанчын, па аваласенні ў мужчын), залежыць ад спадчынных асаблівасцей, быт., сац.-эканам., кліматычных умоў, стану здароўя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЗАКТО́НІЯ (Rhizoctonia),
род недасканалых грыбоў, якія ўмоўна адносяцца да парадку стэрыльных міцэліяў. Каля 15 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразітуюць пераважна на каранях і інш. падземных ч. раслін. На Беларусі найб. вядомыя Р.: узбуджальнік рызактаніёзу бульбы, бабовых, буракоў, морквы, крыжакветных — бульбяная (R. solani), R. aderholdii і R. violaceae, якія разам з мікраарганізмамі выклікаюць загніванне ўсходаў (чорная ножка) і бурую гніль с.-г. раслін (напр., караняед буракоў).
Міцэлій шматклетачны, галінасты, утвораны доўгімі клеткамі. Склероцыі каля 1,5 мм, карычневыя або чорныя, разнастайнай формы. У цыкле развіцця грыбоў толькі міцэлій і склероцыі, зрэдку развіваецца базідыяльная стадыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
intermediary
[,ɪntərˈmi:dieri]1.
n., pl. -aries
1) пасярэ́днік -а m., пасярэ́дніца f.
2) праме́жная фо́рма або́ста́дыя
2.
adj.
1) пасярэ́дніцкі
2) праме́жны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
склеро́цый
(гр. sklerotes = цвёрдасць)
стадыя спакою грыбніцы некаторых грыбоў (напр.склератыніі), што з’яўляецца шчыльным перапляценнем гіфаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АКІСЛЕ́ННЕў хіміі,
працэс злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам; хімічная рэакцыя, пры якой адбываецца адыманне электронаў ад атамаў, пераразмеркаванне электроннай шчыльнасці паміж атамамі (гл.Акісленне-аднаўленне). Ступень акіслення не заўсёды адпавядае валентнасці атама і можа быць адмоўнай або дадатнай велічынёй. Сярод працэсаў акіслення вылучаюцца: акісленне арган. злучэнняў, у т. л. нафтапрадуктаў, акісленне металаў і акісленне біялагічнае. Сучаснае разуменне механізма акіслення арган. злучэнняў засн. на пераксіднай тэорыі, паводле якой з кіслародам рэагуюць злучэнні, што папярэдне перайшлі ў актыўны стан (гл.Пераксіды арганічныя). Пачатковая стадыя акіслення — ланцуговая хімічная рэакцыя. Актыўныя акісляльнікі — кісларод O2, азон O3, пераксід вадароду H2O2, хлор Cl2, фтор F2, перманганат калію KMnO4 і інш.
падвід насякомых атр. прамакрылых. Пашырана ў Паўд. Еўропе, Азіі і Паўн. Афрыцы.
Даўж. цела дарослых насякомых 3,5—6 см. Шэра-жаўтавата-зялёныя або зялёныя, надкрыллі ў бурых плямах. У залежнасці ад колькасці і канцэнтрацыі асобін утвараюцца стадная і адзіночная фазы. Лічынкі адзіночнай фазы зялёныя, жоўтыя, чорныя, стаднай — аранжавыя з чорнымі плямамі. Асобіны стаднай фазы ўтвараюць кулігі (шчыльная вял. колькасць лічынак) і чароды (вял. колькасць дарослых). Робіць пералёты на сотні кіламетраў. Вельмі шкодзіць с.-г. і дзікарослым раслінам. Кожны экз. за сваё жыццё з’ядае 300 г расліннай масы.
Азіяцкая саранча. 1 — дарослая; 2 — адзіночная форма лічынкі; 3 — стадыя фаза лічынкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАГЕНЕ́З,
сукупнасць працэсаў пераўтварэння асадкавых горных парод пры іх апусканні ў глыбокія гарызонты літасферы ва ўмовах нарастання ціску і т-ры; заключная стадыялітагенезу, якая апераджае працэсы метамарфізму. На стадыі М. працягваецца пераўтварэнне асадкавых парод, пачатае на стадыях дыягенезу і катагенезу. У адрозненне ад катагенезу працэсы М. працякаюць пры больш высокай т-ры (300—450 °C) і геастатычным ціску (400—600 МПа), сярод іх вял. роля стрэсавых дэфармацый і цвердафазавых рэакцый. На стадыі М. фарміруюцца бластычныя, шыпападобныя і катакластычныя структуры, тэкстуры кліважу і крышталізацыйнай сланцаватасці. У выніку працэсаў М. ўтвараюцца кварцыта-пескавікі, кварцыты, філітападобныя сланцы, мармурызаваныя вапнякі і даламіты, графітызаваныя антрацыты.