Мемарыя́л ’гандлёвая кніга для запісаў’, ’скульптурнае збудаванне — помнік на месцы якой-небудзь падзеі’, ’спартыўнае спаборніцтва ў гонар падзеі, асобы’ (ТСБМ). З рус. мемориал ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое праз новав.-ням. Memorial ці франц. mémoriał (Фасмер, 2, 597) або праз італ. (Ин. сл., 1988) з лац. memoriālis ’памятны’ < memōria ’памяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыко́, нескл., н.

1. Шарсцяная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення. Касцюмнае трыко.

2. Трыкатажнае адзенне, якое шчыльна аблягае цела і выкарыстоўваецца як тэатральны або спартыўны касцюм. Гімнастычнае трыко. Спартыўнае трыко.

3. Жаночая бялізна з трыкатажу, якая прыкрывае ніжнюю частку тулава да пояса.

[Фр. tricot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРЫЕНТАВА́ННЕ,

1) вызначэнне свайго месца знаходжання адносна напрамкаў свету, арыенціраў, элементаў рэльефу, а таксама напрамкаў руху. Праводзіцца з дапамогай компаса, карты, аэраздымка. Прыблізнае арыентаванне магчыма па мясцовых арыенцірах (натуральных і штучных), па Сонцы, Месяцы, зорках, а таксама радыё-, светлавых і гукавых сігналах.

2) Арыентаванне спартыўнае — спаборніцтвы па арыентаванні і хуткім перамяшчэнні на мясцовасці з выкарыстаннем буйнамаштабнай карты і компаса. Праводзяцца ў зададзеным кірунку (неабходна як мага хутчэй прайсці дыстанцыю паводле дакладна вызначанага і пазначанага на карце парадку), на маркіраванай мясцовасці (зімой на лыжах спартсмен рухаецца па адзначанай сцяжкамі трасе і наносіць на карту кантрольныя пункты), па выбранай трасе (зададзеную колькасць кантрольных пунктаў спартсмен знаходзіць на мясцовасці ў любой паслядоўнасці, выбіраючы свабодна па азімуце шлях да кожнага з іх). На Беларусі развіваецца з 1964. Чэмпіянаты свету з 1966.

т. 2, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

DSF = Deutsches Sportfernsehen – Нямецкае спартыўнае тэлебачанне (прыватная студыя спартыўных перадач у ФРГ)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

матч

(англ. match)

спартыўнае спаборніцтва паміж дзвюма камандамі або двума праціўнікамі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Трамплі́нспартыўнае прыстасаванне для адштурхоўвання пры скачках’ (ТСБМ). З рус. трампли́н ’тс’, якое праз нова-в.-ням. Trampoline ці франц. tremplin было запазычана з італ. trampolino ’тс’ < trampolo ’дыба, хадуля’ (Фасмер, 4, 93; Голуб-Ліер, 486), што ўзыходзіць да германскіх моў, параўн. нова-в.-ням. trampeln ’тупаць’, англ. trample ’цяжка ступаць’, гукапераймальнага паходжання (ЕСУМ, 5, 618).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прабе́г, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прабягаць — прабегчы (у 1, 2 знач.).

2. Спартыўнае спаборніцтва па бегу, яздзе. Лыжны прабег.

3. Спец. Знаходжанне якога‑н. транспартнага сродку ў дарозе, у эксплуатацыі. Падрыхтаваць машыны да прабегу.

4. Спец. Адлегласць, пройдзеная якім‑н. транспартным сродкам. Планавы прабег аўтамабіляў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арбі́тр, ст.-бел. арбитеръ (Гарб.), ст.-укр. арбитеръ з XVII ст., ст.-польск. arbiter з XVI ст. Рус. арбитр (з Пятроўскай эпохі) з франц. arbitre < лац. (Шанскі, 1, А, 135). Старабеларускае з лац. arbiter, магчыма, праз польскую мову. Калі сучаснае слова не лічыць працягам ст.-бел. (параўн. спартыўнае словаўжыванне), арбітр трэба тлумачыць як новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

матч-турні́р

(ад матч + турнір)

спартыўнае спаборніцтва, у якім усе ўдзельнікі (пры кругавой сістэме) сустракаюцца паміж сабой не менш двух разоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

zrzeszenie

н. таварыства; аб’яднанне; саюз; асацыяцыя;

zrzeszenie sportowe — спартыўнае таварыства;

zrzeszenie branżowe — галіновае аб’яднанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)