Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
се́на, ‑а, н.
Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле. Стог сена. □ Непадалёк ад дарогі чарнела капа сена.Скрыган.[Засмужац] завёў каня ў хлеў, у зацішку рассядлаў, падкінуў яму сена і тады ўвайшоў у хату.Мележ.// Трава, прызначаная для нарыхтоўкі такога корму. За працу майстры атрымліваюць лес для будовы, косяць сена на пагранічных лугах.Брыль.
•••
Колам і сена травіцьгл. травіць.
Сабакам сена косіцьгл. касіць 1.
Як іголка ў стозе сенагл. іголка.
(Як) сабака на сенегл. сабака.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРА́БЛІ,
1) прылада для зграбання сена, саломы, выграбання каласкоў і цёртай саломы з зерневай кучы і інш. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Складаюцца з галоўкі з 8—14 зубамі і гладкай ручкі (грабільна). Зубы (даўж. 7—10 см) выразалі пераважна з дубу, ясеню, грабу і забівалі ў адтуліны галоўкі. У наш час выкарыстоўваюць граблі з метал. ці пластмасавымі галоўкамі.
2) Прычапныя або навясныя с.-г. машыны для зграбання скошанай травы ў валкі, варушэння травы ў пракосах і пераварочвання валкоў для паскарэння сушкі, а таксама для зграбання саломы.
Адрозніваюць граблі: папярочныя (утвараюць валок сена ўпоперак напрамку руху агрэгата), бакавыя колава-пальцавыя (складаюцца з 2 секцый, якія пры зграбанні сена ў валок устанаўліваюць вуглом назад, пры варушэнні — вуглом уперад, пры пераварочванні працуе адна секцыя); ратацыйныя (складаюцца з 2 ротараў са зменнымі граблінамі для зграбання і пераварочвання сена, варушэння і раскідвання валкоў). Шырыня захопу да 14 м, рабочая скорасць да 12 км/гадз. Агрэгатуюцца з любым трактарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
zgrabić
зак. згрэбці (сена, салому)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Heun -s се́на;
~ máchen касі́ць се́на;
~ wénden варо́чаць се́на;
◊
er hat Geld wie ~ ён гро́шы лапа́тай грабе́ [заграба́е];
~ und Stroh im Kopf háben быць набі́тым ду́рнем
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абаро́г, -а, мн. -і, -аў, м.
Збудаванне ў выглядзе стрэшкі, узнятай на чатырох слупках, пад якім захоўваюцца снапы, салома, сена.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́згіны, -гін.
Прыстасаванне з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя драўляныя дужкі, у якім носяць сена, салому.
|| прым.рэ́згінны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перасо́хлы, -ая, -ае.
1. Празмерна сухі.
Перасохлае сена.
Перасохлыя губы.
2. Які стаў бязводным.
Перасохлая рачулка.
|| наз.перасо́хласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГРУ́БЫЯ КАРМЫ́,
сухія раслінныя кармы (сена, салома, мякіна, сянаж, травяная мука, галінкавы корм) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў. Маюць вады менш за 40%, сырой клятчаткі больш за 19%. Пажыўнасць 1 кг грубых кармоў — 0,1—0,65 карм. адзінкі. Скормліваюць жвачнай с.-г. жывёле, часам трусам. Грубыя кармы — неабходны кампанент зімовых рацыёнаў траваедных жывёл, спрыяюць нармальнаму страваванню і засваенню пажыўных рэчываў, адрозніваюцца хім. саставам і пажыўнасцю. Найб. значэнне мае сена, у якім ёсць амаль усе неабходныя для жывёлы пажыўныя рэчывы.