горад у Расіі, раённы цэнтр у Архангельскай вобл., на р.Паўн. Дзвіна, пры ўпадзенні р. Вычэгда. Узнік у 1890 як чыг. станцыя на месцы стараж. (вядома з 14 ст.) пасялення комі; горад з 1917. 67,6 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Рачны порт. Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, дрэваапр., эл.-мех., харч. і буд. матэрыялаў. Лесаперавалачная база. За 40 км ад К. (г. Каражма) Котласкі цэлюлозна-папяровы камбінат. Драмтэатр. Краязнаўчы музей.
эстонскі жывапісец і графік. Засл. дз. маст. Эстоніі (1946). Вучыўся ў студыі А.Ажбе (Мюнхен, 1911—13). Выкладаў у Вышэйшым маст. вучылішчы імя К.Мягі (1940—41), маст. ін-це (1944—50) у Тарту, праф. (1938). У творчасці прыкметны ўплыў імпрэсіянізму і футурызму: «У кавярні» (1918), «Рачны порт» (1938) і інш. Працаваў у галіне кніжнай графікі: «Чалавек і сфінкс» І.Барбаруса (1919), «Песня песняў» Саламона (1932) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́СРА, Басора,
горад на Пд Ірака. Адм. ц. мухафазы Басра. Засн. ў 638. 616,6 тыс.ж. (1985). Гал.рачны і марскі порт краіны паблізу ўпадзення р. Шат-эль-Араб у Персідскі зал. Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр. раёна здабычы і перапрацоўкі нафты. Вытв-сць азотных угнаенняў, абутку, канатаў; папяровы камбінат. Рамёствы. Каля Басры ў Эз-Зубайры з-ды: нафтахім., металургічны, па звадкаванні прыроднага газу. Перапрацоўка фінікаў. Ун-т. За 10 км ад горада — руіны сярэдневяковай Басры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́МУЛЬ (Coregonus autumnalis),
прахадная рыба роду сігаў сям. ласасёвых. Пашыраны ў бас.Паўн. Ледавітага акіяна (акрамя р. Об). У воз. Байкал — эндэмічны азёрна-рачны падвід О. байкальскі (C.a. migratorius), які мае 3 расы: ангарскую, селенгінскую і чывыркуйскую (па назвах рэк).
Даўж. да 64 см, маса да 3 кг (у О. байкальскага даўж. да 45 см, маса да 1,5 кг). Корміцца ракападобнымі, інш. беспазваночнымі, маляўкамі і ікрой рыб. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэгі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. Спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў.
2. Ступень вышыні голасу, музычнага інструмента.
Бас — голас нізкага рэгістра.
3. У некаторых музычных інструментах: група труб або група язычковых аднолькавага тэмбру.
4. Род рэгулятара, размеркавальніка ў машынах і прыборах.
Р. каманд у ЭВМ.
5. Рад клавішаў у пішучай машынцы, у лічыльных і іншых машынах.
Верхні, ніжні р.
6. Назва дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе нагляд над будаўніцтвам і эксплуатацыяй суднаў.
Рачны р.
Марскі р.
|| прым.рэгі́стравы, -ая, -ае (да 1—5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАРСКІ́ ВАКЗА́Л,
комплекс будынкаў і збудаванняў для абслугоўвання пасажыраў, апрацоўкі багажу і грузаў у марскіх портах. Падзяляюцца на пасажырскія і грузапасажырскія, канцавыя і прамежкавыя.
Будуюцца на прыбярэжных участках, у т. л. на молах і пляцоўках з штучнай асновай. Маюць пасаж., багажныя, тэхн. і інш. памяшканні, грузавыя склады (на ўзроўні прычалаў), спец. пасадачныя прыстасаванні (пад’ёмна-паваротныя і крытыя тэлескапічныя трапы), часам галерэі ўздоўж прычалаў або пірсы. Бываюць М.в., высунутыя ў мора (на па́лях), асобныя збудаванні — на плывучых платформах. Гл. таксама Вакзал, Рачны вакзал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́ЕЎ,
горад, цэнтр Мікалаеўскай вобл. Украіны. Знаходзіцца на Бугскім лімане Чорнага м., пры зліцці р.Паўд. Буг і Інгул. Засн. ў 1788. 512 тыс.ж. (1991). Марскі і рачны порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць; маш.-буд. (суднабуд., пад’ёмна-трансп. абсталявання, с.-г., тэхнал. аснасткі і інш.), лёгкая (трыкат., швейная, гарбарна-абутковая), харчасмакавая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Гліназёмны з-д. 2 ВНУ. 3 тэатры. Музеі: краязнаўчы (адзін з яго аддзелаў — музей суднабудавання і флоту), мастацкі. Арх. помнікі 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
портм. Háfen m -s, Häfen;
во́льны порт Fréihafen m;
марскі́ порт Séehafen m;
рачны́ порт Bínnenhafen m;
увайсці́ ў порт den Háfen éinlaufen*; den Háfen ánlaufen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АРАГУА́Я (Araguaia, Araguaya),
рака ў Бразіліі, левы прыток р. Такантынс (сістэма р. Амазонка). Даўж. 2630 км, пл.бас. каля 370 тыс.км². Пачынаецца на паўд.-зах. ускраіне Бразільскага пласкагор’я, цячэ па ім з Пд на Пн, у сярэднім цячэнні разгаліноўваецца на 2 рукавы, утварае самы буйны рачныв-аў Бананал (даўж. больш за 300 км, шыр. 75 км). У нізоўі — парогі. Паўнаводная ў перыяд дажджоў (з ліст. да сакавіка). Сярэдні расход вады каля 8,5 тыс.м³/с. Суднаходная (у сярэднім цячэнні) на працягу 1300 км.