ТЭХНЕ́ЦЫЙ (лац. Technetium),
Тс, радыеактыўны хім. элемент VII групы перыяд. сістэмы, ат. н. 43; першы штучна атрыманы хім. элемент. Найб. доўгажывучыя радыенукліды: 97Tc (перыяд паўраспаду T1/22,6∙106 гадоў), 98Tc(T1/24,2∙106 гадоў) і 99Tc(T1/22,13∙105 гадоў). У прыродзе трапляецца ў нязначнай колькасці ва уранавых рудах (утвараецца пры дзяленні ядзер урану). Сінтэзаваны ў 1937 Э.Дж.Сегрэ разам з італьян. фізікам К.Пер’е пры бамбардзіроўцы ядзер малібдэну дэйтронамі; назва ад грэч. technētos — штучны.
Серабрыста-шэры метал, tпл2200 °C, tкіп 4600 °C, шчыльн. 11487 кг/м³.Хім. ўласцівасцямі падобны да рэнію. Раствараецца ў азотнай і канцэнтраванай сернай к-тах. Найб. устойлівыя злучэнні Tc(VII) i Tc(IV). Вылучаюць з сумесі прадуктаў дзялення урану-235 — адходаў атамнай прам-сці, метал. Т. атрымліваюць аднаўленнем яго злучэнняў вадародам або электрахімічна. Выкарыстоўваюць 99mTc (T1/2 6,02 гадз, γ-выпрамяняльнік) у мед. дыягностыцы пухліны галаўнога мозгу.
Літ.:
Спицын В.И., Кузина А.Ф. Технеций. М., 1981;
Савушкин И.А. Основы экологически чистой технологии получения технеция-99m. Мн., 2000.
т. 16, с. 149
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каліфо́рній
(н.-лац. californium, ад англ. Califomia = назва штата ў ЗША)
штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, які адносіцца да актыноідаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
акты́ній
(н.-лац. actinium, ад гр. aktis, -inos = прамень)
радыеактыўны хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які здабываецца з уранавай руды.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тры́тый
(н.-лац. tritium, ад гр. tritos = трэці)
цяжкі радыеактыўны ізатоп вадароду, ядро якога складаецца з пратона і двух нейтронаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
плуто́ній
(н.-лац. plutonium, ад гр. Pluton = назва планеты)
штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які належыць да актыноідаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ура́н
(н.-лац. uranium, ад uranos = неба)
радыеактыўны хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які належыць да актыноідаў выкарыстоўваецца як ядзернае паліва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фе́рмій
[н.-лац. fermium, ад E. Fermi = прозвішча іт. фізіка (1901—1954)]
штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, які належыць да актыноідаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВУГЛЯРО́Д (лац. Carboneum),
C, хімічны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 6, ат. м. 12,011. Складаецца з 2 стабільных ізатопаў 12C (98,892%) і 13C (1,108%). Ізатопам 12C карыстаюцца для вызначэння атамнай адзінкі масы. У верхніх слаях атмасферы ўтвараецца радыеактыўны ізатоп 14C. У зямной кары ў выглядзе мінералаў і гаручых выкапняў знаходзіцца 2,3∙10−2% вугляроду па масе, у атмасферы ў выглядзе вугляроду дыаксіду — 1,2∙10−2%. Вельмі шмат вугляроду ў космасе; на Сонцы па распаўсюджанасці займае 4-е месца пасля вадароду, гелію, кіслароду. Злучэнні вугляроду — асн. састаўная частка тканак раслін і жывёл (гл. Біягены).
Існуюць 2 крышт. мадыфікацыі вугляроду (алмаз, графіт, 3-я — карбін — атрымана штучна) і аморфны (кокс, сажа, драўняны вугаль). Пры звычайных т-рах хімічна інертны, пры высокіх — рэагуе з многімі элементамі: з металамі і некаторымі неметаламі (напр., бор, крэмній) утварае карбіды. Аморфны вуглярод хімічна больш актыўны (моцны аднаўляльнік). Атамы вугляроду здольныя злучацца адзін з адным і ўтвараюць вял. колькасць злучэнняў, якія вывучае арганічная хімія.
Выкарыстоўваюць у вытв-сці алмазных інструментаў (гл. таксама Алмазная прамысловасць), вогнетрывалых матэрыялаў, эл.-тэхн. вырабаў, у ядз. тэхніцы, гумавай, паліграф., лакафарбавай прам-сці, металургіі.
К.Л.Майсяйчук.
т. 4, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НДЫЙ (лац. indium),
In, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 49. ат. м. 114,82. У прыродзе 2 ізатопы: 113In(4,3%) і слаба радыеактыўны (b-выпрамяняльнік, перыяд паўраспаду 5∙1014 гадоў) 115In (95,7%). Рассеяны элемент, у зямной кары 10−5% па масе. Адкрыты ў 1863 ням. вучонымі Ф.Райхам і Т.Рыхтэрам пры спектраскапічным даследаванні цынкавай падманкі, названы па сіняй (колеру індыга) лініі спектра.
Серабрыста-белы мяккі метал tпл 156,78 °C, tкіп 2024 °C, шчыльн. 7310 кг/м³ Устойлівы ў паветры, не ўзаемадзейнічае з азотам, вадародам, вугляродам. Пры т-ры вышэй за 800 °C гарыць з утварэннем сэсквіаксіду In2O3 (светла-жоўтае крышт. рэчыва, tпл 1910 °C). Узаемадзейнічае з мінер. і арган. к-тамі, пры награванні — з хлорам, бромам, ёдам. Пры сплаўленні з халькагенамі (сера, селен, тэлур) утварае халькагеніды (паўправадніковыя матэрыялы). Атрымліваюць з адходаў і паўпрадуктаў свінцова-цынкавай і алавянай вытв-сці. Выкарыстоўваюць у вытв-сці легкаплаўкіх сплаваў, паўправадніковых матэрыялаў, як матэрыял для герметызацыі ў вакуумных прыладах і касм. апаратах. Таксічны, пыл І. і яго злучэнняў выклікае пашкоджанне лёгкіх, шкодна ўплывае на печань і селязёнку.
Літ.:
Яценко С.П. Индий: свойства и применение. М., 1987.
І.В.Боднар.
т. 7, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛУТО́НІЙ (лац. Plutonium),
Pu, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 94, адносіцца да актыноідаў. Вядома 15 ізатопаў з масавымі лікамі 232—246; найб. устойлівы 244 Pu (перыяд паўраспаду T1/2 7,5∙107 гадоў). У прыродзе трапляецца ў мізэрнай колькасці ва уранавых рудах 239Pu (T1/2 2,41∙104 гадоў, α-выпраменьвальнік). Адкрыты ў 1940 Г.Т.Сібаргам з супрацоўнікамі; назва ад планеты Плутон.
Крохкі серабрыста-белы метал, tпл 640 °C, tкіп 3352 °C. Існуе ў 6 крышт. мадыфікацыях; ніжэй за 112 °C стабільная манаклінная α-фаза, шчыльн. 19860 кг/м³. Хімічна найб. актыўны з актыноідаў. Кампактны П. у паветры павольна акісляецца. Узаемадзейнічае з вадой, раствараецца ў салянай, артафосфарнай і хлорнай к-тах. Узаемадзейнічае пры награванні з галагенамі, вадародам, азотам, серай і інш. неметаламі; з многімі металамі ўтварае інтэрметаліды. Выкарыстоўваюць 239Pu як паліва ў ядз. энергетыцы, пры вырабе ядз. зброі (крытычная маса метал. П. 5,6 кг), як сыравіну для вытв-сці трансплутоніевых элементаў; 238Pu — для вырабу малагабарытных ядз. крыніц эл. току з працяглым тэрмінам службы. Высокатаксічны. ГДК у паветры рабочых памяшканняў для 239Pu 3,3∙10−5 Бк/л.
т. 12, с. 436
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)