ВА́ЙЦЗЭКЕР (Weizsäcker) Рыхард фон (н. 15.4.1920, г. Штутгарт, Германія),
палітычны і дзярж. дзеяч Германіі. Юрыст. Чл.Хрысц.-дэмакр. саюза з 1954. У 1964—70 і 1979—81 прэзідэнтНям. евангелістычнага царк. сабора. Дэп. (1969—81) і нам. старшыні (1979—81) бундэстага. У 1981—84 кіруючы бургамістр Зах. Берліна. ПрэзідэнтФРГ у 1984—94. У сваёй прамове 8.5.1985, прысвечанай 40-годдзю заканчэння 2-й сусв. вайны ў Еўропе, выказаўся пра адказнасць немцаў за злачынствы нацыянал-сацыяліст. рэжыму. Аўтар твораў «Палітычная сіла культуры» (1987), «Масты да ўзаемаразумення» (1990), «З Германіі ў Еўропу» (1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМА́ЛЬДЗІ (Amaldi) Эдаарда (н. 5.9.1908, каля г. П’ячэнца, Італія),
італьянскі фізік. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі ў Рыме (1948), замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Рымскі ун-т (1929). З 1945 прэзідэнтНац.к-та па ядз. даследаваннях Італіі, з 1948 дырэктар Нац. ін-та ядз. фізікі. У 1957—60 прэзідэнтМіжнар. Саюза чыстай і прыкладной фізікі. Навук. працы па ядз. спектраскапіі, фізіцы элементарных часціц. У 1934 сумесна з Э.Фермі і інш. адкрыў з’яву запавольвання нейтронаў у рэчывах, якія маюць у сабе вадарод. Прадказаў існаванне антыпратона (1955), у сааўт. адкрыў анты-сігмаплюс-гіперон (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІК Станіслаў Вікенцьевіч (23.1.1901, С.-Пецярбург — 1977),
расійскі географ і гляцыёлаг. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1953). Скончыў Ленінградскі ун-т (1929). З 1950 у Ленінградскім ун-це, з 1971 дырэктар Ін-та азёразнаўства АНСССР. Навук. працы па гляцыялогіі і геамарфалогіі Цэнтр. Цянь-Шаня і Джунгарскага Алатау, па тэарэт. пытаннях гляцыялогіі, землязнаўства, фіз. геаграфіі. ПрэзідэнтГеагр.т-ваСССР (1964), віцэ-прэзідэнтМіжнар.геагр. саюза (1968). Яго імем пазваны ледавікі ў Заілійскім Алатау, Джунгарскім Алатау, па Палярным Урале.
Тв.:
Основы общего землеведения. 2 изд. М., 1955;
Очерки гляциологии. М., 1963;
Общие географические закономерности Земли. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛО́ШАВІЧ Слабадан (н. 20.8.1941, г. Пажаравац, Сербія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Югаславіі. Скончыў Бялградскі ун-т (1964). З 1966 у гар. адміністрацыі Бялграда, прам-сці і сістэме фінансаў, у т. л. старшыня Аб’яднанага банка Бялграда. З 1984 старшыня Бялградскага к-та Саюза камуністаў Югаславіі, з 1986 — чл.ЦК, Прэзідыума ЦК СКЮ, старшыня Прэзідыума ЦК Саюза камуністаў Сербіі. Заснавальнік і лідэр (з 1990) Сацыяліст. партыі Сербіі. Старшыня Прэзідыума (1989—90), прэзідэнт Сербіі (1990—95). Прэзідэнт Югаславіі (з 1996). Праводзіць палітыку ўмацавання дзярж. адзінства Югаславіі, узначальваў барацьбу супраць агрэсіі НАТО і бамбардзіровак Югаславіі (сак.—чэрв. 1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУБА́РАК Мухамед Хосні (н. 4.5.1928, в. Кафр-эль-Мусейліха, Егіпет),
ваенны, паліт. і дзярж. дзеяч Егіпта. Скончыў авіяц. вучылішчы ў Егіпце і СССР, Ваен. акадэмію імя Фрунзе ў Маскве (1957). У 1967—69 нач. Ваенна-паветр. акадэміі Егіпта. У 1969—72 нач. штаба, у 1972—75 камандуючы егіп.ВПС, нам.ваен. міністра. У 1976—81 нам. старшыні Нац.-дэмакр. партыі, са студз. 1982 яе ген. сакратар. У 1975—81 віцэ-прэзідэнт, з кастр. 1981 прэзідэнт Егіпта. Праводзіць прагматычны курс на эканам. развіццё Егіпта і на супрацоўніцтва як з індустрыяльнымі дзяржавамі, так і з краінамі, якія развіваюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСХЕЛІШВІ́ЛІ Мікалай Іванавіч (16.2.1891, Тбілісі — 15.7.1976),
грузінскі матэматык і механік, стваральнік тбіліскай матэм. школы. Акад.АНСССР (1939) і АНГруз. ССР (1941). З 1941 прэзідэнт, з 1972 ганаровы прэзідэнтАНГруз. ССР. Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). З 1941 дырэктар Тбіліскага матэм. ін-та АНГруз. ССР. Навук. працы па тэорыі пругкасці, інтэгральных ураўненнях, гранічных задачах тэорыі аналіт. функцый. Адным з першых пачаў выкарыстоўваць тэорыю функцый камплекснай пераменнай да задач тэорыі пругкасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ДЗІН Аляксандр Уладзіміравіч (10.9.1885, Масква — 6.12.1972),
украінскі і расійскі вучоны-біяхімік, заснавальнік укр.навук. школы біяхімікаў. Акад.АН Украіны (1929), АНСССР (1942), АМНСССР (1944), ганаровы акад.АН Беларусі (1947) і інш. замежных акадэмій. Герой Сац. Працы (1955). Сын У.І.Паладзіна. Скончыў Пецярб.ун-т (1908). У 1916—54 праф.ВНУ у Кіеве і Харкаве. Адначасова з 1925 у Ін-це біяхіміі АН Украіны (дырэктар). З 1939 віцэ-прэзідэнт, у 1946—62 прэзідэнтАН Украіны. Навук. працы па біяхіміі вітамінаў, мышачнай і нерв.сістэм. Сінтэзаваў аналаг вітаміну K — вікасол, заклаў асновы функцыян. біяхіміі галаўнога мозга. Ленінская прэмія 1929.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́ЛЬБЕРГ (Stáhlberg) Карла Юха (28.1.1865, Суамусалмі, Фінляндыя — 22.9.1952),
фінляндскі паліт. і дзярж. дзеяч, юрыст. У 1908—18 праф.адм. права ун-та ў Хельсінкі. Адзін з лідэраў ліберальнага крыла младафінаў, якое ў снеж. 1918 утварыла Нац.прагрэс. партыю. У 1898—1903 сакратар, у 1905—07 чл. сената, у 1914 старшыня парламента. З 1918 прэзідэнт вышэйшага адм. суда, кіраваў распрацоўкай фінл. канстытуцыі 1919. У 1919—25 прэзідэнт Фінляндыі. Спрыяў заключэнню ў кастр. 1920 мірнага дагавора з РСФСР (гл.Савецка-фінляндскія дагаворы і пагадненні). У 1931 і 1937 кандыдат у прэзідэнты Фінляндыі. У 1926—46 чл. камісіі па падрыхтоўцы законаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́ТВЕШ (Eötvös) Лоранд (Роланд) фон (27.7.1848, Будапешт — 8.4.1919),
венгерскі фізік. Чл. Венгерскай АН (1883) і яе прэзідэнт (1899—1905). Вучыўся ў Будапешцкім і Гайдэльбергскім ун-тах. З 1871 у Будапешцкім ун-це (з 1872 праф.). Навук. працы па тэорыі капілярнасці, гравітацыі і геафізіцы. Устанавіў залежнасць малекулярнай паверхневай энергіі ад т-ры (1886; закон Э.). Вынайшаў гравітацыйны варыёметр, эксперыментальна ўстанавіў роўнасць гравітацыйнай і інертнай мас (1890—1906). Вывучаў размеркаванне мас у горных хрыбтах. Заснавальнік і першы прэзідэнт (з 1891) Венгерскага матэм. і фіз.т-ва. Яго імем названы Будапешцкі ун-т і пазасістэмная адзінка градыента сілы цяжару — этвеш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕЎ Анатоль Дзмітрыевіч (н. 22.6.1928, ст. Жыжыца Велікалуцкай вобл., Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1979), праф. (1980). Скончыў БДУ (1952). З 1954—64 выкладаў у БДУ, з 1973 заг. кафедры ў Рэсп. ін-це вышэйшай школы пры БДУ (з перапынкамі; у 1968—72, 1982—88 у Сакратарыяце ААН у Нью-Йорку, Вене). Кіраўнік Цэнтра па інфармацыі і навучанні ў галіне правоў чалавека і грамадз. адукацыі Рэсп. ін-та вышэйшай школы пры БДУ. Аўтар прац па праблемах сацыяльнай філасофіі і паліталогіі. ПрэзідэнтБел. асацыяцыі палітолагаў, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі садзеяння ААН.
Тв.:
Общество и личность. Мн., 1963;
Социальная политика США: классовая сущность, проблемы, противоречия. Мн., 1980.