Узарваць усё, многае. [Янка:] — А чым пацвердзіць?.. Прынесці тыя колы з вагонаў, што паскідаў я пад адхон? Масты, што спаліў? Машыны, што паўзрываў на грав[і]йках?..Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
frajda
ж. задавальненне, уцеха;
sprawić komu ~ę — прынесцікаму задавальненне; пацешыць каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
наве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што і чаго.
1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа.
Н. тону пшаніцы.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нанесці, прынесці ветрам.
Навеяла завіруха гурбы снегу.
3.перан. Выклікаць у каго-н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан.
Прынесці за некалькі прыёмаў у вялікай колькасці. Салдаты напрыносілі корму для птушак: хто хлеба, хто сем[е]чак.Хомчанка.Здаецца, столькі нацягаў .. [Косцік] усяго з магазінаў, і маці напрыносіла і мукі, і круп, а пад восень убачылі, што прыпасы канчаюцца.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ма, ‑ы, ж.
Тое, што і маці (у 1 знач.) (звычайнапрызвароцеабоўгутарцыдзяцейабёй). — Што новага ў сяле, мама, як ты тут жыла? — спытаў Мікола.Краўчанка.Вось і сёння паслала маці Натальку прынесці абед, бо самой маме не было часу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кары́сць, -і, ж.
1. Добрыя, спрыяльныя вынікі для каго-, чаго-н.
Прынесці к. радзіме.
2. Матэрыяльная выгада для каго-, чаго-н.; прыбытак.
Мець к. са сваёй працы.
◊
Гаварыць на карысцькаго-чаго — служыць доказам, пацвярджэннем дадатных якасцей каго-, чаго-н.
На карысцькаго-чаго —
1) са станоўчымі вынікамі для каго-, чаго-н.
Справа вырашылася на карысць работніка;
2) дзеля чыёй-н. выгады, карысці.
Змена месца службы пайшла яму на карысць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГРАМНІ́ЦЫ, стрэчанне,
у беларускім нар. календары свята ачышчэння з дапамогай агню. Яго адметнасць — асаблівы чын асвячэння стрэчанскіх свечак, якія ў народзе называюць грамнічнымі. У хрысціянстве з’явіліся ў 6 ст. на тэр. Рымскай імперыі і трактуюцца як своеасаблівая повязь Старога запавету з Новым. Усталявана ў памяць аб сустрэчы (царкоўна-слав. — «стрэчанне») немаўляці Ісуса Хрыста (носьбіта Новага запавету) з прадстаўнікамі Старога запавету старцам Сімяонам і Ганнай-прарочыцай у Іерусалімскім храме. Паводле старазапаветнага закону на саракавы дзень пасля нараджэння першынца-хлопчыка бацькі павінны былі прынесці дзіця ў храм, што і зрабілі Божая маці і Іосіф. У праваслаўі святкуецца 15 лютага, у каталіцызме — 2 лютага (мае назву Дзень Грамнічнай Божай Маці або Ахвяраванне Гасподняе). У дзень грамніц асвячаюць васковыя свечкі, якімі карыстаюцца як засцярогай пры прыняцці нованароджанага, у вясельных і пахавальных абрадах, для варажбы. Лічыцца, што спальванне свечак адпужвае ад чалавека нечысць, ахоўвае ад ведзьмаў і чарадзеяў, ад навальніцы і маланак, дапамагае пры хваробе, абараняе жывёлу. Беларусы запальваюць свечкі на Дзяды, Каляды, Вадохрышча, Купалле, Вялікдзень. Грамнічныя свечкі шануюць, іх нельга перадаваць у інш. сям’ю, нават родным і сваякам. З грамніцамі звязаны шэраг метэаралагічных прыкмет.