Апрата́ць (БРС), апра́тваць (Сцяц.), апря́тывыць, ‑цца (Бяльк.), апра́та́цца (Сцяшк.); апра́таць, ‑ацца, ‑ваць ’агледзець, памыць (дзіця, сябе, хворага, нябожчыка)’ (Янк. II); апратка (Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк., Жд.), опратка (Клім.), вопратка (БРС). Рус. дыял. опрятывать(ся) ’прыбіраць, прыводзіць у парадак; памыць, вычасаць, апрануць; пахаваць нябожчыка, абмыць, адзець яго’, рус. опрятный ’ахайны’ (аб яго паходжанні Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 180–181; Львоў, РР, 1968, 3, 66), укр. опрятувати, опратувати, прятати, опрататипрыбраць; апрануцца ў прыгожае адзенне’; прятати ’ўбіраць, хаваць нябожчыка’; апратний ’ёмкі’ (Паламарчук, ЛБ, 6), польск. oprzątač ’убіраць, у прыватнасці наглядаць за дамашняй жывёлай’, sprzątać ’прыбіраць, убіраць’, славац. spratať ’убіраць, хаваць; есці’, spratný ’ёмкі; уступчывы (пра чалавека)’, балг. опретвам ’пачынаю працу, рыхтуюся да працы’, за̀претвам ’пачынаю працу, закасваю рукавы’, серб.-харв. за̀претати ’засыпаць вуголле попелам’, магчыма (паводле Праабражэнскага, Фасмера), славен. spréten ’спрытны, лоўкі’, ст.-бел. опрятка (Анічэнка, Праблемы філал., 11), опратали ’абмылі’ (1562, Карскі, Труды, 206). Ст.-рус. опрятати ’ўбраць, укрыць; падрыхтаваць нябожчыка да пахавання’, опрятатисяпрыбраць сябе, падрыхтавацца да смерці’, ст.-слав. пратѧти ’ўціскаць, стрымліваць’. Апратаць ад *pręt(ati) ’хаваць’ (// *prǫt‑) з развіццём значэнняў: ’пакрываць’ > ’апранаць’ > ’чапурыцца’ ці ’хаваць непатрэбныя рэчы’ > ’убіраць’ > ’мыць’; ’хаваць нябожчыка’ > ’рыхтаваць да пахавання’ > ’мыць’. Гэтыя значэнні ў сваім развіцці перакрыжоўваліся. Беларуская мова найбольш развіла ў словах вопратка (апратка), апратаць значэнні ’адзець’, што дае пэўную падставу для сцвярджэнняў аб «уласнабеларускім» характары згаданых слоў (адпаведныя рускія і ўкраінскія факты пашыраны найбольш на тэрыторыі, блізкай да Беларусі). Супрун, Веснік БДУ, 1971, 2, 62–64. Гл. апранаць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дало́ў, прысл.

1. На зямлю, на падлогу. Зачапіўся воз за камень, што ляжаў пры дарозе, вось зламалася, і ганарысты жарнавік паляцеў далоў. Якімовіч. Па лесвіцы далоў збегла дзяўчына з ручніком. Алешка.

2. у знач. вык. (звычайна ў закліках, лозунгах). Прэч, вон. Сябры і сяброўкі, Уставайце! Дрымоты далоў! Агняцвет. — Далоў вайну! — палаюць грозна словы На розных мовах і на ўсіх сцягах. Астрэйка. // У значэнні загаду, патрабавання зняць, прыбраць што‑н. і пад. Шапкі далоў!

•••

І з капылоў далоў — зваліцца з ног; паваліцца.

З плеч далоў — пра завяршэнне якой‑н. справы, вызваленне ад непрыемных абавязкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрато́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Пакласці, падзець невядома куды. — У вас, гаспадыні, заўсёды так: як дзе што запраторыце, дык са свечкай не знойдзеш. Сабаленка. // Схаваць, прыбраць куды‑н. так, каб цяжка было знайсці. — Пашанцавала мне тады ў аднаго чалавека выменяць на сала аж чатыры пуды солі. Схаваў я яе, як сцямнела, — два пуды ў дровах, а два пад сена запраторыў. Паслядовіч. // перан. Заслаць, выслаць, пасадзіць куды‑н., адкуль цяжка выбрацца. Абуджаў калісь местачковых абывацеляў саматужны рэдактар Бухберг, але яго запраторылі ў вар’яцкі дом, хоць ён вар’ятам, можа, і не быў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приня́ть сов.

1. прыня́ць; (взять) узя́ць; (посчитать) палічы́ць;

2. (встретить) сустрэ́ць; узя́ць;

3. (приобрести какой-л. вид, свойство) набы́ць; (стать) стаць;

4. (убрать) прост. прыня́ць, прыбра́ць, забра́ць; см. принима́ть;

прими́ впра́во вазьмі́ (прымі́) упра́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убра́ть сов.

1. (прочь) прыня́ць, мног. папрыма́ць; (забрать) забра́ць; (снять, свернуть) зняць, скруці́ць; (поднять) падня́ць;

убра́ть посу́ду со стола́ прыня́ць по́суд са стала́;

убери́те э́то прочь! прымі́це (забяры́це) гэ́та прэч!;

убери́те ру́ку прымі́це руку́;

убра́ть паруса́ зняць (скруці́ць) парусы́;

убра́ть я́корь падня́ць я́кар;

2. (привести в порядок) прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць;

убра́ть ко́мнату прыбра́ць пако́й;

3. (украсить) убра́ць, мног. паўбіра́ць, прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць;

убра́ть зал цвета́ми убра́ць (прыбра́ць) за́лу кве́ткамі;

4. (о полевых культурах) убра́ць, мног. паўбіра́ць; (собрать) сабра́ць; (сложить) злажы́ць; (спрятать) схава́ць;

своевре́менно убра́ть урожа́й своечасо́ва убра́ць (сабра́ць) ураджа́й;

убра́ть зерно́ в амба́р ссы́паць (схава́ць) збо́жжа ў сві́ран;

убра́ть кни́ги в шкаф схава́ць кні́гі ў ша́фу;

убра́ть шасси́ ав. схава́ць шасі́;

5. (уместить) увабра́ць, умясці́ць;

убра́ть все слова́ в строку́ увабра́ць (умясці́ць) усе́ сло́вы ў радо́к;

6. перен. (устранить) прыня́ць, устарані́ць; (с работы, с должности) зняць; (удалить) вы́даліць; (выгнать) вы́гнаць, прагна́ць;

убра́ть с доро́ги прыня́ць (устарані́ць) з даро́гі;

убра́ть с до́лжности зняць з паса́ды;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыстро́іць 1, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.

1. што. Прымасціць, размясціць дзе‑н. Юрканс прыстроіў у кутку невялічкую свечку, якая ледзь мігцела. Броўка. Косцік зрабіў .. аж тры [шпакоўні] і прыстроіў на высокай бярозе каля хлява. Паслядовіч.

2. каго. Разм. Уладкаваць на работу, на якое‑н. месца і пад. — А там паглядзім, можа дзе і на якую работу прыстроім. Сабаленка. Яму [каню] б вазы вазіць, араць, Бо ў гэтым конскае прызванне, Яго ж прыстроілі у цырку выступаць. Корбан.

3. каго-што. Далучыць да строю, паставіць у строй; паставіць у рад, у адну лінію з кім‑, чым‑н. Прыстроіць да левага фланга.

прыстро́іць 2, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак., каго-што.

Разм. Апрануць па-святочнаму, прыбраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбіра́ць несов.

1. (красиво одевать) наряжа́ть, разряжа́ть, убира́ть; (придавать нек-рую нарядность) принаряжа́ть, приодева́ть; прибира́ть;

2. (придавать более красивый вид) украша́ть, разукра́шивать, убира́ть; (немного украшать) приукра́шивать;

3. (приводить в порядок) убира́ть, прибира́ть;

4. (уносить) убира́ть;

5. убира́ть, прибира́ть, принима́ть; устраня́ть;

6. (урожай) убира́ть;

3-6 см. прыбра́ць3-6

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Махнуўшы чым‑н., зняць, сцерці з якой‑н. паверхні. Змахнуць пыл. Змахнуць крошкі са стала. □ Стася .. непрыкметна змахнула рукавом буйную слязу. Пальчэўскі. // Скінуць, збіць узмахам рукі. На слупах такія прыгожыя пухнатыя шапкі з снегу, як жа не змахнуць іх рукою. Лынькоў. // Лёгкім махам ачысціць што‑н. ад пылу, бруду і пад. Душэўна прывітаўшы госця ўсмешкай, жанчына змахнула фартухом услон каля стала і запрасіла Курловіча прысаджвацца. Дуброўскі.

2. Разм. Рэзкім рухам зняць, скінуць з сябе (адзенне, абутак). Хлопец усміхнуўся.. шырока і радасна, на хаду змахнуў са сваіх плеч паддзёўку. Кулакоўскі.

3. Разм. Зжаць, скасіць, прыбраць і пад. хутка, без затрымкі. [Жанчыны] адным духам змахнулі ячмень. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

clear2 [klɪə] v.

1. ачышча́ць; ачышча́цца; станаві́цца чы́стым/я́сным/празры́стым; прыбіра́ць;

clear one’s throat адка́шляцца;

clear the table прыбра́ць са стала́

2. апра́ўдваць; ачышча́ць ад падазрэ́нняў

3. пераско́кваць; браць перашко́ду

4. атры́мліваць чы́сты прыбы́так

clear away [ˌklɪərəˈweɪ] phr. v. прыбіра́ць; рассе́йвацца, разыхо́дзіцца

clear off [ˌklɪərˈɒf] phr. v.

1. ско́нчыць недаро́бленую пра́цу

2. infml ісці́ прэч

clear out [ˌklɪərˈaʊt] phr. v.

1. прыбіра́ць; апаражня́ць, спаражня́ць, ачышча́ць

2. infml выбіра́цца, змо́твацца

clear up [ˌklɪərˈʌp] phr. v.

1. праясня́ць; праясня́цца; праясне́ць; высвятля́ць;

clear up a misunderstanding высвятля́ць непаразуме́нне

2. прыбіра́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Рапярці́ць ’вучыць, як рабіць; настаўляць, павучаць’, сюды ж зваротныя з істотным зрухам семантыкі рапярці́цца, нарапярці́цца ’збірацца пайсці, паехаць куды-небудзь’ (віл., Жыв. сл.), рапярці́ць (ріпярці́ць) ’рыхтавацца, збіраць’, рапярці́цца ’рыхтавацца, збірацца’ (Юрч.). Параўн. рус. дыял. (урал.) реперти́ться ’харахорыцца, задзірацца’, у якім Куркіна (Этим. иссл., 6, 29) хоча бачыць словаскладанне прыслоўя *jarě (гл. я́ры) і дзеяслова *pertiti, вытворнага ад *perti (гл. перці1), што можа патлумачыць значэнне ’павучаць, настаўляць’. Што датычыць значэння ’збірацца, рыхтавацца’, то тут магчыма супастаўленне з рус. дыял. (уран.) подрепети́ть ’падрыхтаваць’, подрепети́ться ’навесці парадак, прыбраць’, якія Куркіна (там жа) збліжае з балг. дыял. ерепе́тим се ’харахорыцца, важнічаць, надувацца’, рус. дыял. ерепеси́ть ’дасягаць, дабівацца чаго-небудзь неадчэпнымі просьбамі, прыстасаваннямі’, ере́пестить ’з лаянкай, пануканнямі прымушаць працаваць’, для якіх узнаўляецца прасл. дыял. *jarěpętiti sę, што з прыслоўя *jarě ’р’яна, з запалам’ і дзеяслова *pętiti (гл. пяць2, пну), гл. Трубачоў, Этимология–1970, 371; ЭСCЯ, 8, 172. Для апошніх нельга выключыць сувязь з рэпетава́ць ’злавацца; крычаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)