супрацоўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва (пасольства, місіі і інш.) па пытаннях друку і інфармацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
НО́ТА (лац. nota знак, заўвага),
дакумент дыпламат. перапіскі. У міжнар. практыцы звычайна адрозніваюць Н. асабістую і вербальную ноту. Асабістая Н. мае форму пісьма, складаецца ад імя таго, хто яе падпісвае. Пачынаецца са звароту да асобы, якой яна адрасавана, і заканчваецца формулай ветлівасці. Друкуецца на нотным бланку з захаваннем пэўных атрыбутаў. Н. вербальная складаецца ў трэцяй асобе, не падпісваецца, але сведчыцца пячаткай МЗС або дыпламат.прадстаўніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мі́сія, ‑і, ж.
1. Адказная роля, высокае прызначэнне каго‑н. Наша партыя высока нясе рэвалюцыйны сцяг марксізма-ленінізма і пралетарскага інтэрнацыяналізму, з гонарам ажыццяўляе сваю гістарычную місію, нястомна змагаецца за перамогу камуністычных ідэалаў.Брэжнеў.Літаратура і мастацтва выконваюць у савецкім грамадстве пачэсную місію.Шкраба.
2. Заданне, даручэнне. Найбольш адказная місія — спыніць дзяўчынку, не спалохаўшы, і наладзіць з ёй сувязь, была даручана мне.Брыль.Анэтка павінна памятаць, што на яе ўскладаецца важная місія — быць аховаю сям’і і гэтага хутарка.Колас.
3. Пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва пры якой‑н. дзяржаве звычайна на чале з пасланнікам, а таксама памяшканне, якое займае такое прадстаўніцтва.
4. Прадстаўнікі адной дзяржавы, якія пасылаюцца ў другую са спецыяльнай мэтай. Ваенная місія.
5. Місіянерская арганізацыя.
[Ад лац. missio — адпраўленне, пасылка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАХО́ДНІ ШТАБ ПАРТЫЗА́НСКАГА РУ́ХУў Вялікую Айчынную вайну,
аператыўны орган пры ваен. савеце Зах. фронту па кіраўніцтве партыз. рухам і арганізацыі ўзаемадзеяння партызан з Чырв. Арміяй у паласе фронту. Створаны 30.5.1942 паводле пастановы Дзярж.к-та абароны. 5.10.1942 перайменаваны ў прадстаўніцтваЦШПР на Зах. фронце, 2.7.1943 — у Смаленскі штаб партыз. руху, 4.1.1944 — у аператыўную групу БШПР на Зах. фронце. Начальнікі штаба С.С.Бельчанка, Дз.М.Папоў, А.А.Прохараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НСУЛЬСКАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць прынцыпаў і норм, якія рэгулююць прававое становішча консульскага прадстаўніцтва, а таксама вызначаюць парадак назначэння (адклікання), функцыі, прывілеі і імунітэты консульскіх службовых асоб. Крыніцамі К.п. з’яўляюцца міжнар. дагавор, звычай і нац. заканадаўства дзяржаў. На станаўленне норм К.п. ўплываюць пастановы міжнар. органаў і нац. прававыя дактрыны. У 1963 на канферэнцыі ААН у Вене была распрацавана і прынята вял. колькасцю дзяржаў Канвенцыя аб консульскіх зносінах. Беларусь ратыфікавала Канвенцыю 27.2.1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
representation
[,reprɪzenˈteɪʃən]
n.
1) прадстаўля́ньне, рэпрэзэнтава́ньне n.
2) прадстаўнікі́pl., прадстаўні́цтваn.
3) во́браз -у m., мадэ́ль f.
4) прадстаўле́ньне n.; спэкта́кль -ю, пака́з -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЦЭНТРу Берліне,
палітычная арг-цыя. Створаны 19.6.1941 на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага прадстаўніцтва ў Берліне і Бел.к-та самапомачы, які ўзначальваў М.Шчорс. У кіраўніцтва цэнтрам уваходзілі Р.Астроўскі, В.Гадлеўскі, В.Тумаш, Ч.Ханяўка, А.Шкуцька, М.Шкялёнак. Асн. мэта — стварэнне бел. дзяржавы пад ням. пратэктаратам. На пач.Вял.Айч. вайны спыніў сваё існаванне. Яго члены займалі розныя пасады ў акупац. апараце гітлераўцаў на тэр. Беларусі, Польшчы, Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОЖ (італьян. doge ад лац. dux правадыр),
кіраўнік Венецыянскай (у канцы 7—18 ст.) і Генуэзскай (у 14—18 ст.) рэспублік. У Венецыі выбіраўся патрыцыятам з свайго асяроддзя пажыццёва і першапачаткова меў вял. ўладу. У 12—14 ст. роля Д. паступова зведзена да намінальнага прадстаўніцтва. У Генуі пажыццёвая пасада Д. ўведзена ў 1339, пасля 1528 тэрмін яе выканання абмежаваны 2 гадамі. Скасавана ў 1797 пасля заняцця паўн. Італіі войскамі ген. Напалеона Банапарта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЕ́НТ [ад лац. agens (agentis) які дзейнічае],
1) асоба, якая дзейнічае па даручэнні каго-н.; прадстаўнік установы, арг-цыі, упаўнаважаны.
2) А. дыпламатычны — афіц. асоба, якая ажыццяўляе знешнепаліт. прадстаўніцтва. У прыватнасці, агентамі з’яўляюцца дыпламат. прадстаўнікі і персанал пасольстваў, місій. А. консульскі — у практыцы некаторых дзяржаў службовая асоба консульскай установы.
3) А. разведкі — асоба, якая нелегальна выконвае заданні разведвальных органаў якой-н. краіны.
4) У навук. тэрміналогіі — дзейная прычына, якая выклікае пэўныя з’явы (у прыродзе, арганізме чалавека і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕС (Hess) Вальтэр Рудольф (17.3.1881, г. Фраўэнфельд, Швейцарыя — 12.8.1973),
швейцарскі фізіёлаг. Д-р медыцыны (1906). Вучыўся ва ун-тах Швейцарыі і Германіі (1900—05). З 1913 выкладаў фізіялогію ва ун-тах Цюрыха і Бона, у 1917—51 праф. і дырэктар фізіял. ін-та ў Цюрыху. Вызначыў механізм, які каардынуе ўздзеянне прамежкавага мозга на ўнутр. органы, яго інтэгратыўную ролю ў здзяйсненні вегетатыўных, паводзінскіх і рухальных рэакцый, тапаграфічнае прадстаўніцтва эмоцый «раз’юшанасці» і «страху» ў прамежкавым мозгу. Нобелеўская прэмія 1949 (разам з А.К.Монішам).