возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Палата, за 46 км на ПнУ ад г.Полацк. Пл. 0,31 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 14,7 км². Схілы катлавіны на У і Пдвыш. да 8 м, параслі лесам. Берагі забалочаныя. Злучана пратокай з р. Палата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́,
вёска ў Сарочынскім с/с Ушацкага р-на Віцебскай вобл., на зах. беразе воз. Чарсцвяцкае. Цэнтр калгаса. За 15 км на У ад г.п. Ушачы, 140 км ад Віцебска, 40 км ад чыг. ст.Полацк. 254 ж., 105 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎНА,
возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. У бас.р. Ушача, за 22 км на ПдЗ ад г.Полацк. Пл. 0,31 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 0,5 км, найб.глыб. 3 м. Пл. вадазбору 15,2 км². Берагі нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. 3 астравы агульнай пл. 3,6 га. Упадае ручай з воз. Блізніца. Выцякае ручай у воз. Расна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РКАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на р. Дрыса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 38 км на ПдУ ад Верхнядзвінска, 143 км ад Віцебска. Чыг. ст. на лініі Полацк—Даўгаўпілс. 1159 ж., 589 двароў (1995). Сельскае прафес.-тэхн. вучылішча, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі, бальніца. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў, ахвяраў фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЛЛЕ,
возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 16 км на ПнЗ ад г.Полацк. Пл. 0,9 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 750 м, найб.глыб. 6,5 м, даўж. берагавой лініі 5,25 км. Пл. вадазбору 3,75 км². Схілы катлавіны пад лесам, месцамі разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі хмызняком, на У і Пд забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВЕ́ЛЛЕ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дахнарка, за 16 км на ПнЗ ад г.Полацк. Пл. 0,32 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 3,8 км. Пл. вадазбору 2,3 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м (на Пн да 10 м), на У і Пн параслі лесам і хмызняком, на З разараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЖЛЕВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нежлеўка (выцякае з возера), за 18 км на ПдЗ ад г.Полацк. Пл. 0,25 км², даўж. 970 м, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Пл. вадазбору 24 км². Схілы катлавіны выш. 3—5 м, параслі лесам, на У хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Наўліцкае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАТА́,
вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., каля р.Палата. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на ПнУ ад г.Полацк, 130 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Палата. 634 ж., 273 двары (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі гарадзішча днепра-дзвінскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ШНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 12 км на ПдУ ад г.Полацк. Пл. 0,36 км², даўж. 920 м, найб.шыр. 510 м, даўж. берагавой лініі 2,28 км. Пл. вадазбору 4,5 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя, на ПдУвыш. да 5 м, пад забалочаным лесам. Берагі забалочаныя, участкамі сплавінныя. Выцякае р. Сомніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ РАЁН.
Размешчаны ў цэнтры Віцебскай вобл. Утвораны 17.4.1924 (у сучасных межах з 1960). Пл. 3,2 тыс.км². Нас. 33,8 тыс.чал. (2000), гарадскога 8,6%. Сярэдняя шчыльн. 11 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Полацк. Уключае г.Наваполацк, г.п.Ветрына, 407 сельскіх населеных пунктаў, Ветрынскі пасялковы Савет, 19 сельсаветаў: Адамоўскі, Азінскі, Астроўшчынскі, Бабыніцкі, Баравухскі, Вароніцкі, Гаранскі, Гомельскі, Заазерскі, Зялёнкаўскі, Маласітнянскі, Нацкі, Палатоўскі, Салоніцкі, Трудаўскі, Фарынаўскі, Шпакоўшчынскі, Экіманскі, Юравіцкі.
Тэр. раёна ў межах Полацкай нізіны. Паверхня пераважна плоская, ускладнена марэннымі ўзгоркамі, рачнымі далінамі, камамі, азёрнымі катлавінамі, радзей озамі; 65% яе на вышыні 125—150 м, 28% — 150—170 м. Найвыш. пункт 180 м (за 2 км на Пд ад г.п. Ветрына). Глыб. расчлянення рэльефу на ўзгорыста-азёрных участках да 20 м/км². Карысныя выкапні: торф, гліны і суглінкі, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пясок, мінер. воды. Сярэдняя т-растудз. — 7,2 °C, ліп. 17,7 °C. Ападкаў 601 мм за год. Вегетац. перыяд 184 сут. Найб. рака Зах. Дзвіна з прытокамі Сосніца, Палата, Тураўлянка, Ушача з Нежлеўкай, Нача. На ўліку 191 возера з пл. больш за 5 га (61 мае рыбапрамысл. значэнне), найб. Янова, Вядзета, Чарвятка, Наўліцкае, Гомель, Болныра, Усомля. Пераважаюць глебы: дзярнова-падзолістыя (43,4 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (32,8 %), тарфяна-балотныя (13,2 %). Пад лесам [61% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя, ёсць асінавыя і шэраальховыя лясы. Штучныя насаджэнні (пераважна хваёвыя) — 7,1 %. Пад балотамі 5 % тэрыторыі, найб. балоты Сосніца — Дражбітка, Судзіна, Замошша, Ізмацкае, Чарвятка. На тэр. раёна заказнікі рэсп. значэння: ландшафтны Казьянскі (да 1999 біял), біял.Лонна, гідралагічныя Вялікае Астравіта і Глыбокае-Чарбамысла. Помнікі прыроды рэсп. значэння: валун каля в. Свяціца, скопішча валуноў «Янава» (в. Бікульнічы), пагорак камавы «Валатоўка». Ахоўныя тарфянікі: Нядружынскае і Кляшторна. Зоны адпачынку «Азёрная» і «Туроўля».
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 77,7 тыс.га, з іх асушаных 14,4 тыс.га. На 1.1.2000 у раёне 9 калгасаў, 13 саўгасаў, калектыўнае с.-г. прадпрыемства, 50 фермерскіх і 33 падсобныя гаспадаркі, птушкафабрыка. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых, бульбы, лёну, агародніны. Прадпрыемствы дрэваапр., першаснай апрацоўкі лёну (ільновалакно), буд. матэрыялаў; каап. прам-сці; лясгас. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Невель—Полацк—Маладзечна, Віцебск—Полацк—Даўгаўпілс; аўтадарогі Віцебск—Рыга, з Полацка на Віцебск, Лепель, Глыбокае, Міёры, Верхнядзвінск, Асвею, Апочку (Расія), Расоны; нафтаправоды Сургут—Полацк, «Дружба», прадуктаправод Полацк—Вентспілс (Латвія), адгалінаванне ад газаправода Таржок (Расія) — Івацэвічы. У раёне 17 сярэдніх, 10 базавых, 7 пачатковых школ, школа-інтэрнат, 2 муз., 3 школы мастацтваў, СПТВ, Дом дзіцячай творчасці, аздараўленчы лагер «Чайка», 27 дашкольных устаноў, 45 б-к, 25 дамоў культуры, 12 клубаў, 6 бальніц, паліклініка, 6 амбулаторый, 23 фельч.-ак. пункты. Помнікі архітэктуры: сядзіба і царква (пач. 20 ст.) у в. Бяздзедавічы, парк (2-я пал. 19 ст.) у в. Рудня. Гіст. помнікі: рэшткі земляных умацаванняў (17 ст.) каля в. Кушлікі, замчышча Сітна (1563—1579) каля в. Малое Сітна, замчышча Туроўля (1563—1579) каля в. Туроўля. Выдаецца газ. «Полацкі веснік».