2.звычайнамн. (го́нкі, ‑нак). Спаборніцтвы ў скорасці язды, бегу, плавання і пад. Аўтамабільныя гонкі. Індывідуальныя гонкі. □ У юнакоў пераможцамі 50‑кіламетровай гонкі сталі мінчане.«Звязда».
•••
Гонка ўзбраення — узмоцненая падрыхтоўка да вайны (у імперыялістычных краінах).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЛАЙ ((Bligh) Уільям) (9.9.1754, г. Плімут, Вялікабрытанія — 7.12.1817),
брытанскі мараплавец, удзельнік другога кругасветнага падарожжа пад камандаваннем Джэймса Кука (1772—74). Контр-адмірал (1811), віцэ-адмірал (1814). У 1787 быў пасланы як камандзір шлюпа «Баўнці» на Таіці па саджанцы хлебнага дрэва. На зваротным шляху ў крас. 1789 экіпаж падняў мяцеж супраць жорсткага абыходжання і высадзіў Блая разам з 18 прыхільнікамі ў лодку без картаў. У чэрв. пасля цяжкага плавання Блай дасягнуў в-ва Тымор, праплыўшы 3618 міль. У 1805 прызначаны губернатарам Новага Паўд. Уэльса ў Аўстраліі, дзе яго жорсткае праўленне ў 1808 прывяло да мяцяжу і турэмнага зняволення. Вызвалены праз 2 гады, выйшаў у адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭВЕ́ТКІ (Natantia),
падатрад беспазваночных жывёл атр. дзесяціногіх ракападобных. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках і субтропіках, ёсць прэснаводныя. На Беларусі акліматызавана (1982, ахаладжальныя вадаёмы Бярозаўскай ДРЭС) К. ўсходняя субтрапічная рачная (Macrobrachium nipponense).
Даўж. 2—30 см. Брушка значна даўжэйшае за галавагрудзі. Пярэднія ногі (2—3 пары) узброены клюшнямі. Брушныя канечнасці служаць для плавання, выношвання ікры (у самак) і ў якасці капулятыўнага органа (у самцоў). Некаторыя К. мяняюць афарбоўку цела, сярод глыбакаводных ёсць формы, якія свецяцца. Кормяцца водарасцямі, воднымі беспазваночнымі, расліннымі і жывёльнымі рэшткамі. Раздзельнаполыя. Аб’екты промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Wásserrattef -, -n
1) вадзяны́ пацу́к
2) жарт. марскі́ воўк
3) жарт. ама́тар пла́вання
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ло́цман, ‑а, м.
1. Асоба, якая добра ведае мясцовыя ўмовы плавання і праводзіць судны па фарватэры. Морскі лоцман. Рачны лоцман. □ Салул і яго сябры .. здолелі правесці карабель там, дзе не правёў бы яго самы спрактыкаваны лоцман.«Полымя».
2. Невялікая марская рыба сямейства стаўрыдавых, якая суправаджае на далёкія адлегласці караблі і буйных рыб.
[Гал. loodsman.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2) спосаб спартыўнага плавання, разнавіднасць батэрфляю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
даро́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
1.гл. дарога.
Лясная д.
2. Прызначаная для хадзьбы вузкая дарога ў садах, парках і пад.
Пасыпаць дарожкі пяском.
3. У спартыўных збудаваннях, на аэрадромах: спецыяльна абсталяваная дыстанцыя (для бегу, плавання, узлёту).
Бегавая д.
Водная д.
Узлётная д.
4. Вузкі доўгі дыван, а таксама вузкі доўгі абрус.
Паслаць дывановую дарожку.
Карункавая д.
5. Рыбалоўная прылада ў выглядзе доўгага шнура з кручком і прынадай на канцы.
Злавіў шчупака на дарожку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рачны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ракі. Рачная вада. Рачны бераг. Рачны пясок. □ Вопратка на людзях была мокрая, забруджаная, з прыліпшай да яе зямлёй, торфам, рачным глеем.Шамякін.// Які жыве ў рацэ. Рачная рыба. Рачны акунь.
2. Прызначаны для плавання па рацэ, звязаны з работай на рацэ. Рачны транспарт. Рачны вакзал. Рачны млын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)