АКСА́КАЎ (Сяргей Сяргеевіч) (7.1.1891, г. Самара — 4.9.1968),
бел. кампазітар. Скончыў Аляксандраўскі ліцэй у С.Пецярбургу (1914). Музыцы вучыўся ў К.Ігумнава, А.Грачанінава, Ю.Энгеля. Працаваў у Полацку, Пскове, Самары, Харбіне, Шанхаі. З 1955 у Мінску, выкладаў у Сярэдняй спец.муз. школе пры Бел. кансерваторыі. У праграмных інстр. творах увасобіў карціны бел. прыроды і побыту, сюжэты і вобразы нац. л-ры: сімф. паэмы «У Тураўскай пушчы» паводле верша У.Дубоўкі і «Лясная казка» па матывах твораў Я.Коласа, канцэртная уверцюра «Сельскае свята» і балада для сімф. аркестра; фантазія для фп. з арк. «Над Нёманам», рамансы і хары на словы бел.паэтаў. З інш.тв.: кантата «Памяці Пушкіна»; сімфонія, канцэрт для фп. з арк., інстр. п’есы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫЯ́НСКІЯ ШКО́ЛЫ,
навучальныя ўстановы арыянаў — прадстаўнікоў радыкальнага рэфармацыйнага руху (гл.Арыянства). У 2-й палове 16 — пачатку 17 стагоддзя існавалі ў краінах Заходняй Еўропы. На Беларусі былі ў Іўі, Клецку, Любчы, Лоску, Нясвіжы, Навагрудку і інш. Мелі 3—5 класаў. На чале школы стаяў рэктар, які выкладаў у старшым класе. Апрача багаслоўя вучні вывучалі творы старажытных філосафаў, гісторыкаў, паэтаў, польскую, беларускую, грэчаскую, лацінскую, старажытна-яўрэйскую мовы, цывільнае права і кодэкс Юсцініяна, логіку, рыторыку, этыку, медыцыну, арыфметыку, фізіку. Тут вучыліся дзеці не толькі арыянаў, але і праваслаўных і католікаў. У вучняў выхоўвалі павагу да чалавека і яго розуму, вучылі самастойна мысліць. У 1585—93 рэктарам арыянскай школы ў Іўі быў Я.Л.Намыслоўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЗЕ́ЙЧАЎ (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 5.3.1930, г.п. Касторнае Курскай вобл., Расія),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1957). Друкуецца з 1950. У вершах, прасякнутых тонкім лірызмам і філас. роздумам, апяваецца прыгажосць рус. прыроды, дружба і каханне (зб. «Мікітавы камяні», 1957; «Сваімі словамі», 1964; «Пара чаромхі», 1971; «Мяжа», 1979; «У родным коле», 1984, і інш.). Пераклаў на рус. мову творы А.Зарыцкага (кн. «Сустрэча з восенню», 1975; з М.Сідарэнкам), Н.Гілевіча (зб. «Мой белы дзень», 1980, з П.Кошалем і С.Кузняцовай), асобныя вершы бел.паэтаў (зб. «Спасціжэнне», 1990). На бел. мову тв. Гардзейчава пераклалі А.Вярцінскі, В.Зуёнак, Лось.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЗНА (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 30.9.1962, в. Опса Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. кампазітар. Сын У.І.Карызны. Скончыў Бел. кансерваторыю (1990, клас Я.Глебава). Яго лепшыя творы ўвасабляюць нац. вобразы і рамант.муз. традыцыі. Значнае месца ў творчасці займае песенны жанр. Сярод твораў: кантата «Таемнасць цішыні» на словы П.Броўкі, М.Танка, А.Гаруна, П.Ланчанкі, У.І.Карызны; сюіта «На гары дубочак» на нар. словы (1990), ронда «Пачастунак» для аркестра бел.нар. інструментаў; цыкл для фп. «Дзіцячыя песні», саната для скрыпкі і фп.; хары, рамансы, песні на словы бел.паэтаў («Зямля мая», «Звон часу», «На азёрах сініх» і інш.). Лаўрэат Рэсп. конкурсаў патрыят. песні 1986, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́Н (сапр.Агата Карын; 1653 або 1658, г. Кіёта, Японія — 1743 або 2.6.1716),
японскі жывапісец, каліграф, майстар маст. лаку, кераміст. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Агата Сакэн, у Кано Ясунобу і Кано Цунэнобу. Заснавальнік яп.дэкар. школы жывапісу, т. зв. школа Сатацу-Карын. Працаваў у жанрах «кветкі-птушкі», «людзі». Жывапісным творам уласцівы тонкае адчуванне прыгажосці свету, буйныя маштабы выяў, насычанасць каларыту, лёгкасць і раскаванасць манеры пісьма: скруткі «Партрэт Накамура Куранасукэ» (1704), «Азалія каля ручая», «Восеньскія кветкі», «Любаванне касачамі»; парныя шырмы «Квітненне белай і чырвонай слівы» (каля 1710), «36 праслаўленых паэтаў», «Касачы», «Паўліны і мальвы». Размалёўваў вееры, блюды, шкатулкі для пісьмовых прылад і інш.
Карын. Дэталь размалёўкі шырмы «Паўліны і мальвы». Пач. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́Ў (Мікалай Цярэнцьевіч) (н. 1.5.1936, в. Рабяткі Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Маскоўскі маст.ін-т імя В.Сурыкава (1962). Аўтар станковай і манум. скульптуры, партрэтаў: дзярж. дзеяча Беларусі С.В.Прытыцкага (1965), Герояў Сав. Саюза Т.М.Барамзіной (1964, 1975), Б.С.Акрэсціна (1965), В.І.Цемчука (1984), двойчы Героя Сав. Саюза П.Я.Галавачова (1985), В.І.Чапаева (1980), бел.паэтаў Я.Купалы (1959, 1969), П.Труса (1968), рус. паэта А.Блока (1967), кампазіцыі «Раніца» (1964) і інш.; помнікаў Герою Сав. Саюза М.Ф.Сільніцкаму (1964, арх. В.Занковіч) у в.Платы Віцебскага р-на, піянеру-герою М.Казею (1965) у г.Быхаў Магілёўскай вобл.
партугальскі паэт. Вучыўся ў Лісабонскім ун-це (1905—06), займаўся журналістыкай. У 1915 узначаліў групу паэтаў-мадэрністаў, што гуртаваліся вакол час. «Orpheu» («Арфей»). Першыя вершы пісаў на англ. мове (зб-кі «35 санетаў», 1918; «Англійскія вершы», ч. 1—3, 1921). У зб-ках «Пасланне» (1933), «Вершы Алвару ды Кампуша» (апубл. 1944), «Вершы Алберту Каэйру», «Оды Рыкарду Рэйша» (абодва апубл. 1946) выявілася супярэчнасць паміж дробязнасцю чалавечага існавання і велічнасцю бясконцага сусвету. Яго паэзія вызначаецца дасканалым паэт. майстэрствам, здольнасцю перадаць найтанчэйшыя адценні думак і пачуццяў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Л.Баршчэўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЎН (Мікалай Леапольдавіч) (15.1.1902, с. Парахіна Арсеньеўскага р-на Тульскай вобл. — 12.2.1975),
рускі паэт. Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1929). У зб-ках «Даліны Радзімы маёй» (1947), «Жывапіс» (1963), «Вехі часу» (1971), «Да вяршыні веку» (1975) адлюстраваў жыццё Радзімы, яе гісторыю, прыгажосць роднай зямлі. Пераклаў на рус. мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Ф.Багушэвіча, П.Глебкі, А.Куляшова, М.Танка, П.Панчанкі, В.Таўлая і інш. На бел. мову творы Браўна пераклалі А.Бялевіч, А.Бачыла, С.Грахоўскі, А.Грачанікаў, А.Зарыцкі, М.Калачынскі, Ю.Свірка.
Тв.:
Избранное. Т. 1—2. Л., 1972;
Бел.пер. — Ленінградскае неба. Мн., 1977;
У кн.: Прызнанне: Вершы паэтаў Ленінграда. Мн., 1979.
Літ.:
Филиппов Г. Николай Браун: Жизнь и поэзия. Л., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАДКЕ́ВІЧ (Уладзімір Васілевіч) (н. 15.11.1954, г. Жодзіна Мінскай вобл.),
бел. графік і жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1975), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1986). З 1987 выкладчык Бел.АМ (з 1997 дацэнт). Аўтар станковых графічных твораў: серыі «Хворыя воблакі» (1989), «Вяртанне Францыска Скарыны» (1990), «Стварэнне свету» (1992), «Вузлы і дрэвы» (1995) і інш. Аформіў і праілюстраваў паэму «Тарас на Парнасе» (1992), зб. «Легенды і казкі польскіх і беларускіх паэтаў» (1992), кн. «Зіма з летам сустракаецца» (1995). Сярод жывапісных твораў: «Затопленыя вёскі» і «Малітва» (усе 1994—95), трыпціх «Метамарфозы» (1996) і інш. Валодае разнастайнай сімволіка-алегарычнай выяўл. мовай, у творах — імкненне да апалітычнасці і маст. абагульнення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШАЛЬ (Пётр Агеевіч) (н. 20.4.1946, г. Слуцк Мінскай вобл.),
расійскі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1979). Друкуецца з 1963. Зб-кі паэзіі «Лістота» (1979), «Гарадская зорка» (1981), «Рака Жыццё», «Такі як ёсць» (абодва 1987) прысвечаны Беларусі, узаемаадносінам чалавека і навакольнага свету. Аўтар кніг дакумент. прозы «Гісторыя пакаранняў у Расіі. Гісторыя расійскага тэрарызму» (1995), «Гісторыя вышуку ў Расіі» (т. 1—2, 1996). Пераклаў на рус. мову кнігі выбраных вершаў Р.Баравіковай «Светнік» (1982) і Цёткі «Выбранае» (1986), пераклаў і склаў анталогіі бел.паэтаў 1920—30-х г. «Час ветравея» (1987) і бел. дзіцячай л-ры «Чарадзейная крынічка» (1997). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Т.Бондар, С.Законнікаў, У.Някляеў, Я.Янішчыц.