старажытна-грэчаская эпічная паэма, якую разам з «Іліядай» (створана раней за «Адысею») прыпісваюць Гамеру. Напісана гекзаметрам, пазнейшымі ант. выдаўцамі падзелена на 24 кнігі. Апавядае пра падарожжы і прыгоды Адысея. У аснове «Адысеі» сусв. вядомы фалькл. сюжэт: муж (Адысей) пасля доўгіх блуканняў вяртаецца непазнавальны да дня новага вяселля сваёй жонкі (Пенелопы). У адрозненне ад ваенна-гераічнай тэматыкі «Іліяды» «Адысея» мае ў асн. бытавы і казачны матэрыял. У вобразе Адысея вылучаюцца разумовыя і маральныя якасці, хітрая вынаходлівасць і разлік.
чувашскі паэт, пачынальнік нац. л-ры. Найб. значны твор — ліра-эпічная паэма «Нарспі» (1908) пра трагічны лёс чув. жанчыны. Выступаў у жанры вершаванай казкі, балады («Удава»), сказа, трагедыі («Раб д’ябла»), Вядомы як педагог, фалькларыст, мастак, скульптар, перакладчык. Браў удзел у складанні першых буквароў і дапаможнікаў для нац. школы. Перакладаў на чув. мову творы М.Лермантава, А.Кальцова, М.Някрасава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Віктар Іванавіч) (6.9.1905, в. Мрочкі Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 24.2.1975),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у прэсе, Бел.дзярж. выдавецтве. З 1935 карэспандэнт «Звязды». Друкаваўся з 1925. У 1932 выйшлі зб-кі паэзіі «Музыка працы», «Слова аб юнай краіне», ліра-паэма «Рахіль». Паэзіі К. характэрны ўскладненая метафарычнасць, багацце рытму і паэт. сінтаксісу, своеасаблівы гукапіс, разнастайнасць рыфмоўкі. На бел. мову пераклаў паасобныя творы М.Святлова, М.Ісакоўскага, М.Асеева, І.Уткіна і інш., польск. паэта У.Кавальскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫЕ́НКА (Зінаіда Міхайлаўна) (н. 9.7.1933, г. Махачкала, Дагестан),
расійская кінаактрыса. Нар.арт. Расіі (1977).
Скончыла Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1958). Акцёрскае майстэрства вызначаецца эмацыянальнай напружанасцю, драматычнай насычанасцю ў спалучэнні з тонкім лірызмам. Сярод роляў: Наталля («Ціхі Дон», 1957—58), Кацярына («Паэма пра мора», 1958), Ірына («Лёс чалавека», 1959), Марыя («Аповесць палымяных гадоў», 1961), Ефрасіння Дзяругіна ў фільмах «Любоў зямная» (1975) і «Лёс» (1978; Дзярж. прэмія СССР і Залаты медаль імя Даўжэнкі 1979), Аляксандра Пераганец («Яны былі акцёрамі», 1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЕР ((Meyer) Конрад Фердынанд) (11.10.1825, г. Цюрых, Швейцарыя — 28.11.1898),
швейцарскі пісьменнік. Пісаў на ням. мове. Дэбютаваў зб. вершаў «Дваццаць балад» (1864). Прадуманай кампазіцыяй і лаканізмам вызначаюцца гіст.паэма «Апошнія дні Гутэна» (1871), навелы «Амулет» (1873), «Святы» (1880), «Паж Густава Адольфа» (1882), «Жаніцьба манаха» (1884) і інш. У праблемным рамане «Юрг Енач» (1876) стварыў глыбокія рэаліст. вобразы. У зб. «Вершы» (1892) прыкметы сімвалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕСНЯРЫ́»,
бел. вакальна-інструментальны ансамбль. Створаны ў 1969 пры Бел. філармоніі, з 1985 Дзярж.бел. эстрадны ансамбль «П.» Маст. кіраўнік У.Г.Мулявін. Ансамбль вылучаецца экспрэсіўнасцю выканання, каларытнасцю гучання. Творчасці характэрны апора на нац. традыцыі, творчы пошук, падпарадкаванасць мелодыцы і паэт. сэнсу песеннага сказа, уменне перадаць фальклорныя песенныя інтанацыі сучаснымі сродкамі. У рэпертуары апрацоўкі бел.нар. песень («Ой, рана на Йвана», «Перапёлачка», «Касіў Ясь канюшыну», «Купалінка», «А ў полі вярба», «Рэчанька», «Хлопец пашаньку пахае», «Як я ехаў да яе», цыкл каляндарна-абрадавых), творы бел. кампазітараў («Спадчына», «Хатынь», «Алеся», «Вераніка», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць», паэма-легенда «Гусляр» І.Лучанка, «Ты мне вясною прыснілася», «Явар і каліна» Ю.Семянякі, «Александрына», «Завушніцы», «Балада пра чатырох заложнікаў», муз.паэма «Песня пра долю», цыкл песень на вершы Я.Купалы, песенныя праграмы з муз. Мулявіна «Праз усю вайну», «Ва ўвесь голас», «Вянок» паводле твораў М.Багдановіча, «Голас душы» на нар. тэксты і інш.). У розныя гады ў склад ансамбля ўваходзілі засл. арт. Беларусі Л.Барткевіч, В.Дайнэка, А.Дзямешка, А.Кашапараў, У.Місевіч, І.Пеня, Л.Тышко. У 1990-я г. склад П. цалкам абноўлены. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976. 1-я прэмія міжнар. фестывалю песні «Залаты леў» у Лейпцыгу (1973), лаўрэат II фестывалю паліт. песні ў Хельсінкі (1978).
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). З 1939 (з перапынкам у 1941—45) працавала ў т-рах Гомеля, Магілёва, Брэста, у 1949—77 у Дзярж.рус.драм. т-ры ў Мінску. Выканаўца вострахарактарных роляў. Сярод лепшых: Мар’я («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Каця («Варвары» М.Горкага), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Святлана («Яе сябры» В.Розава), Паэма («Не называючы прозвішчаў» В.Мінко), Калугіна («Таварышы па працы» Э.Брагінскага і Э.Разанава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pastoral
[ˈpæstərəl]1.
adj.
1) пастушы́ны, пастухо́ўскі
2) ідылі́чны
a pastoral scene — ідылі́чная сцэ́на зь се́льскага жыцьця́
3) па́стырскі
2.
n.
1) іды́лія f. (п’е́са, паэ́ма, музы́чны твор або́ карці́на зь се́льскага жыцьця́)
2) па́стырскае або́ бі́скупскае пасла́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
жанр
(фр. genre)
1) гістарычна выпрацаванае ўнутранае падраздзяленне ва ўсіх відах мастацтва з уласцівымі яму мастацкімі асаблівасцямі, напр. у літаратуры — раман, паэма, камедыя і інш., у музыцы — сімфонія, кантата, песня і інш., у выяўленчым мастацтве — партрэт, пейзаж, нацюрморт і інш.;
2) жывапіс на бытавыя сюжэты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трактава́цца, ‑туецца; незак.
1. Быць прадметам абгаварэння, разгляду, тлумачэння чаго‑н. Княжанне Вітаўта трактуецца ў паэме [«Песня пра зубра» М. Гусоўскага] як час гераічных спаборніцтваў, дзе кожны чалавек меў поле для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці.У. Калеснік.// Характарызавацца, адлюстроўвацца пэўным чынам. У адрозненне ад аднайменнага рамана ў п’есе Чорнага «Бацькаўшчына» псіхалагічна паглыбляюцца або інакш трактуюцца асобныя вобразы.Луфераў.П’еса, напісаная як драматычная паэма, патрабавала героіка-рамантычнага вырашэння. Так яна і трактавалася рэжысурай.Сяргейчык.
2.Зал.да трактаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)