II. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў са значэннем больш высокага становішча, напрыклад: надброўе, надгартанны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЕРНЯЦЁРКА,
старажытнае прыстасаванне для расцірання зерня на муку або атрымання круп. Складалася з масіўнага ніжняга плоскага каменя-валуна, на рабочай паверхні якога рабілася паглыбленне, куды насыпалі зерне для апрацоўкі, і меншага верхняга каменя-цёрачніка. На тэр. Беларусі З. з’явілася ў эпоху неаліту. Найб.пашырэнне мелі ў жал. веку (7—6 ст. да н.э. — 8 ст.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАС-НА́ВАС-ДЭ-ТАЛО́СА (Las Navas de Tolosa),
сяло ў Іспаніі (прав. Хаэн, Андалусія), каля якога 16.7.1212 аб’яднаныя войскі ісп. каралеўстваў Кастыліі, Леона, Арагона і Навары на чале з кастыльскім каралём Альфонсам VIII разграмілі арабскія войскі Альмахадаў. Бітва стала пераломным момантам у гісторыі Рэканкісты: пасля яе пачаўся заняпад дзяржавы Альмахадаў і хуткае тэр.пашырэннеісп. дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСЦО́ВЫЯ ВЯТРЫ́,
вятры, якія маюць лакальнае пашырэнне, звязанае з геагр. асаблівасцямі пэўнага рэгіёна (яго рэльефам, наяўнасцю вял. вадаёмаў). Падзяляюцца на вятры, абумоўленыя пераважна мясц. цыркуляцыяй атмасферы (бара, брызы, фён, горна-далінныя вятры і інш.), і вятры, якія ўяўляюць сабой цячэнні агульнай цыркуляцыі атмасферы, змененыя мясц. ўмовамі — нізкімі т-рамі, запыленасцю паветра і інш. (напр., афганец, сірока, хамсін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫЛАБА́Т (грэч. stylobates ад stylos калона + bainō ступаю),
Платформа ступеньчатага цокаля (стэрэабата) стараж.-грэч. храма, на якой узводзіліся калоны ці будынак. Пазней С. наз. ўвесь 3-ступеньчаты цокаль храма. У бел. архітэктуры С. меў пашырэнне ў перыяд класіцызму (напр., Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор). У наш час сустракаецца ў мемар. архітэктуры (помнікі, надмагіллі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пастройка, постройка, пострбикі, пустрбика ’будынак, будынкі’ (Янк. 1, Тарн., Сл. Брэс., Ян.; лудз., Сл. ПЗБ). З рус.постройка ’тс’. Пашырэнне слова, відаць, было звязана з уключэннем Беларусі ў тэрыторыю Расійскай імперыі ў XVIII ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жапе́нь ’кароткая палка’ (Бяльк.). Магчыма, утворана з суфіксам ‑ень (як лядзень ’ільдзіна’), аб якім гл. Сцяц., Бел. нар. сл., 152. Аб аснове гл. Фасмер (2, 61–62), аднак яе пашырэнне ў бел. мове фіксуецца абмежавана.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасява́ць ’сеяць (доўга)’, ’высяваць’ (Ян.). Дуратыўны дзеяслоў, утвораны ад сеяць (гл.); пашырэнне суфікса ‑ва‑ ў сувязі з тым, што аснова дзеяслова заканчваецца на галосны (параўн. быць — бываць, чуць — чуваць). Прыстаўка па‑ тут мае значэнне ’вы-’.⇉/
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АМПЕЛАГРА́ФІЯ (ад грэч. ampelos вінаград + ...графія),
навука, якая вывучае віды і сарты вінаграду. Складаецца з ампелаграфіі агульнай, што вывучае сістэматыку, паходжанне, пашырэнне і зменлівасць відаў і сартоў, методыку даследаванняў, і ампелаграфію спецыяльную, якая ўключае бат. апісанне сартоў, іх біял. і с.-г. характарыстыкі, уласцівасці і раянаванне. Ампелаграфічная калекцыя створана ў Крыме (да 1000 сартоў). Ампелаграфічная праца вядзецца амаль ва ўсіх вінаградна-вінаробных краінах.