польскі паэт; прадстаўнік польск. сімвалізму. Чл. Польскай акадэміі л-ры (1933). Скончыў Кіеўскі ун-т (1903). У 1901—07 супрацоўнік польск. і рус.перыяд. друку. Заснавальнік эксперым.Маст.т-ра ў Варшаве (1911). Аўтар паэтычных зб-каў «Сад на ростанях» (1912), «Луг» (1920), «Цяністы напой» (1936), «Лясное дзеянне» (выд. 1938), апрацовак нар. казак «Казанні пра Сезама», «Прыгоды Сіндбада-Марахода» (абедзве 1913), эсэ, літ. артыкулаў, перакладаў. Паэзіі Л. ўласцівы шчырасць і палкасць пачуцця, імкненне спазнаць прыроду; стыль адметны ўжываннем архаізмаў, дыялектызмаў і неалагізмаў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў А.Мінкін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
exhibition[ˌeksɪˈbɪʃn]n.
1. выста́ва, вы́стаўка;
be on exhibition быць вы́стаўленым;
stage/hold/mount an exhibition арганізава́ць/нала́дзіць выста́ву
2. (of) праяўле́нне;
an exhibition of a skill/а feeling праяўле́нне ўме́льства/пачуцця́
♦
make an exhibition of oneself вы́ставіць сябе́ ду́рнем, пашы́цца ў ду́рні
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
асвятлі́цца, асветліцца; зак.
Стаць бачным, асветленым. Толя падсек і на канцы лескі, пад вадой пачулася даўно чаканае далікатнае супраціўленне. Потым растрывожаная паверхня вады асвятлілася бляскам лускі.Брыль.//перан. Ажывіцца, прасвятлець ад якой‑н. думкі, пачуцця і пад. Замкнёны твар незнаёмага асвятліўся ветлаю ўсмешкаю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эгаі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Чалавек, якому ўласцівы эгаізм; сябелюб. Хіба маралі спажыўца І звычкам эгаіста Знаёмы шчырасць пачуцця, Парывак думак чыстых?!Звонак.[Перагуд:] Вы палюбілі.. [Шумейку] яшчэ больш. [Наталля:] Людзі ў такіх справах вялікія эгаісты. Яны заняты толькі сабою і не заўважаюць, што прычыняюць боль другім.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вестыбуля́рны
(ад лац. vestibulum = сені, уваход)
звязаны з раўнавагай;
в. апарат — орган пачуцця ў чалавека і пазваночных жывёл, які з’яўляецца часткай унутранага вуха і служыць для каардынацыі рухаў і захавання раўнавагі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АПЕТЫ́Т (ад лац. appetitus жаданне),
эмацыянальнае выяўленне і адчуванне патрэбы чалавека ў ежы ўвогуле або ў асобных яе відах. У адрозненне ад пачуццяголаду звязаны з прыемнымі эмоцыямі і ўяўленнямі. Адбітак на яго (стымулявальны ўплыў або прыгнечанне) могуць накладваць нац. традыцыі, індывід. прывычкі і прыхільнасці, выгляд, пах, кампаненты, смакавыя якасці і спосабы падачы ежы. Фізіял. аснову апетыту складае ўмеранае ўзбуджэнне пэўных аддзелаў ц. н. с., што суправаджаецца слінацячэннем, выдзяленнем «запаляльнага» стрававальнага соку, узмацненнем перыстальтыкі стрававальна-кішачнага тракту. У аснове расстройстваў апетыту могуць ляжаць парушэнні рэжыму і ўмоў харчавання, рэзкія змены яго звыклага рацыёну, а таксама ўкладу жыцця, фіз. і нерв. ператамленне, захворванні і інш. фактары. У асобных выпадках яны могуць выклікаць поўную адсутнасць апетыту (анарэксія) ці неадольнае жаданне есці (булімія), што сведчыць пра неабходнасць мед. абследавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРНАРДЭ́Н ДЭ СЕН-П’Е́Р ((Bernardin de Saint-Pierre) Жак Анры) (19.1.1737, г. Гаўр, Францыя — 21.1.1814),
французскі пісьменнік-сентыменталіст. Аўтар кн. нарысаў «Падарожжа на Іль-дэ-Франс» (1773), рамана-трактата «Аркадыя» (не скончаны, 1781), філас. эсэ «Эцюды аб прыродзе» (1784), «Гармоніі прыроды» (выд. 1815), сатыр.-філас. навел «Індыйская хаціна» (1791), «Сурацкая кавярня» (1791; рус.пер. Н.М.Карамзіна, 1792; пер. і перапрацоўка Л.М.Талстога, 1891). Як і для Ж.Ж.Русо, для Бернардэна дэ Сен-П’ера характэрны культ прыроды і пачуцця, жыцця ў згодзе з законамі прыроды і свайго сэрца. Раман-утопія «Поль і Віржыні» (1788) — гімн каханню і «натуральнаму чалавеку».
Тв.:
Рус.пер. — Поль и Виржиния: Роман. М., 1962.
Літ.:
Гуляев Н.А. Бернарден де Сен-Пьер // История зарубежной литературы XVIII в.: Страны Европы и США. М., 1984.