старажытная назва р. Заходняя Дзвіна. Пад такой назвай вядома паводле карт александрыйскага грэка К.Пталамея і рымскіх аўтараў 2 ст.н.э.Паходзіць ад лац. rubeus — чырвоны (з-за наяўнасці ў вадзе чырванаватых вокіслаў жалеза). Гамер, магчыма, згадвае Зах. Дзвіну пад назвай Эрыдан (Эрыда — багіня ночы і лёсу ў стараж. грэкаў), а Герадот называе ракой бурштынавай. Стараж. германцы называлі раку — Дзюна. Назва «Р.» сустракаецца на карце Мікалая Кузанскага (1507) і карце, выдадзенай М.К.Радзівілам Сіроткай (1613).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фітала́ка
(н.-лац. phytolacca, ад гр. phyton = расліна + іт. lacca = лак)
травяністая расліна сям. лаканосавых, якая паходзіцьзПаўн. Амерыкі; з’яўляецца сыравінай для здабывання алкалоідаў эфірнага алею.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ФІЛАРМО́НІЯ (ад філ... + гармонія),
адна з канцэртных устаноў, якая прапагандуе творы класічнай муз. спадчыны, сучаснай музыкі, майстэрства айчынных і замежных выканаўцаў. Паходзіць ад філарманічных т-ваў 19 ст. Еўропы і Амерыкі. У складзе Ф. звычайна пастаянныя маст. калектывы: аркестры, хар. капэлы, камерныя хары, ансамблі, выканаўцы-салісты, чытальнікі, танцоры, музыказнаўцы. Наладжвае канцэрты замежных выканаўцаў, гастролі сваіх калектываў, а таксама муз.-адукац. канцэрты, у т. л. для дзяцей, папулярныя лекцыі і інш. На Беларусі працуюць: Беларуская філармонія (з 1937), абласныя — Гомельская (з 1967), Брэсцкая (з 1986), Гродзенская (з 1987), Віцебская (з 1989), Магілёўская (з 1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тапінамбу́р
(фр. topinambour, ад парт. topinambo)
травяністая расліна сям. складанакветных з зубчастым лісцем, жоўтымі суквеццямі і прыдатнымі для яды клубнямі, якая паходзіцьзПаўн. Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як кармавая; земляная груша.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕЛІЧЫНЯ́ў матэматыцы,
колькасная характарыстыка матэрыяльных аб’ектаў, з’яў, працэсаў, іх прыкмет і адносін; адно з асноўных матэм. паняццяў, змест якога мяняўся з развіццём матэматыкі. Паходзіць ад першапачатковага выяўлення колькасных адрозненняў аднародных паняццяў (даўжыняў, плошчаў, аб’ёмаў і інш.), якія можна параўноўваць паміж сабой і выконваць з імі арыфметычныя дзеянні. Разам з паняццямі лік, мноства, функцыя і інш. можа разглядацца як канкрэтнае ўвасабленне філас. катэгорыі колькасці. У залежнасці ад спосабу выражэння велічыні з дапамогай пэўнай колькасці сапраўдных лікаў і яе геаметрычнай інтэрпрэтацыі адрозніваюць скаляры, вектары і тэнзары. Тэрмін «велічыня» выкарыстоўваецца таксама як сінонім паняцця фізічная велічыня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
entspríngen*vi(s) (D)
1) уцяка́ць (ад каго-н., адкуль-н.);
aus dem Gefängnis ~ уцячы́з турмы́
2) выцяка́ць, цячы́ (з чаго-н.; аб рацэ)
3) узніка́ць, пахо́дзіць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Д,
пятая літара бел. і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіцьз кірыліцкай Д («дабро»), што ўзнікла на аснове грэка-візант. устаўнай Δ («дэльта»), У старабел. графіцы абазначала гукі «д», «д’», «дз’» («вода», «день», «людзи»), мела таксама лічбавае значэнне «чатыры». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны звонкі выбухны пярэднеязычны гук «д» («дарога», «дуброва»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да яго па звонкасці-глухасці гук «т» («кладка», «сад»). Уваходзіць у склад дыграфаў «дж» («ураджай») і «дз» («дзіва»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАТЛО́Т»,
«Матлёт» (франц. matelote ад matelot матрос), бел. гарадскі бытавы танец. Паходзіць ад франц. матроскага танца, блізкага да англ.жыгі. Муз. памер 2/4 або 2/2. Выконваецца ў жвавым тэмпе з характэрнымі прыстукваннямі, элементамі чачоткі. На пач. 19 ст. пашыраны як характарны і жанравы, у пач. 20 ст. шырока вядомы як эстрадны і бальны танец. Зафіксаваны па ўсёй Беларусі. На Віцебшчыне танцоры выконваюць асн. комплекс рухаў і заканчваюць танец паваротамі і полькай па крузе, у Докшыцкім р-не суправаджаецца прыпеўкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЁШНІК, райковы верш,
від народнага верша (гл.Народнае вершаскладанне). Назва паходзіць ад райка. Р. выкарыстоўваўся вандроўнымі артыстамі, мядзведнікамі, валачобнікамі і каляднікамі ў тэкстах для батлейкі. Рытм Р. заснаваны на паўтарэнні вершаваных радкоў як пэўных інтанацыйна-сэнсавых адзінстваў, звязаных паміж сабой сумежнай рыфмоўкай. Колькасць складоў у радках неаднолькавая, няма ўпарадкаванасці ў размяшчэнні націскаў. Знар. творчасці перайшоў у л-ру. У бел. паэзіі ўжываўся ў ананімных творах, да яго звярталіся Цётка (верш «Ласы»), М.Чарот (паэма «Босыя на вогнішчы»). У сучаснай бел. паэзіі амаль не выкарыстоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РУС ГЕАЛАГІ́ЧНЫ,
падраздзяленне агульнай (міжнар.) стратыграфічнай шкалы, падпарадкаванае аддзелу геалагічнаму. Аб’ядноўвае адклады, якія ўтвараліся на Зямлі на працягу веку геалагічнага. Стратыграфічны аб’ём і межы Я.г. вызначаюцца тыповымі для яго комплексамі выкапнёвых рэшткаў жывёльных і расл. арганізмаў на ўзроўні родаў, падродаў і відаў. Я.г. падзяляецца на пад’ярусы і зоны (храназоны) стратыграфічныя. Назва ярусаў паходзіць ад назвы геагр. аб’екта, на тэрыторыі ці паблізу якога знаходзіцца яго стрататып. У фанеразоі ў інтэрвале кембрый — неаген вылучана 88 ярусаў, геал. ўтварэнні большасці з іх пашыраны на тэр. Беларусі.