група насельніцтва бел. паходжання на тэр.б. Лукаянаўскага пав. Ніжагародскай губ. (сучасныя паўд. раёны Ніжагародскай вобл. Расіі). Утварыліся ў 17 ст. ў часы царавання Аляксея Міхайлавіча ў выніку прымусовага перасялення этнічна бел. насельніцтва. Назва паходзіць ад занятку гэтых людзей у мінулым будным промыслам (скажонае ад буднікі). Велікарус. наваколле называла «будакоў» таксама «літвой», «палякамі», «польшчай». Паводле перапісу 1897, з 995 беларусаў, што жылі ў Ніжагародскай губ., большасць (67,5%) была сканцэнтравана ў Лукаянаўскім пав.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Г,
чацвёртая літара беларускага і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Г («глаголь»), утворанай графічным відазмяненнем візант. («гама»). У старабел. графіцы абазначала фрыкатыўны заднеязычны гук «г», а ў складзе дыграфа «кг» перадавала выбухны «г» у запазычаных словах («кганак», «паракграф»). У сучаснай бел. мове абазначае і фрыкатыўны заднеязычны («гара», «глеба»), і выбухны («гонты», «гузікі») гук, а таксама глухі заднеязычны «х», які ўтвараецца ў выніку аглушэння «г» на канцы слоў і перад глухімі зычнымі («мурог», «лёгкі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
emanate
[ˈeməneɪt]
v.
1) не́сьціся; разыхо́дзіцца
Fragrance emanated from the flowers — Ад кве́так разыхо́дзіўся пах
2) выхо́дзіць, пахо́дзіць
The rumor emanated from Miensk — Пагало́ска прыйшла́ зь Ме́нску
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
макі́
(фр. maquis)
французскія партызаны, удзельнікі руху Супраціўлення ў 1940—1944 гг. супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў; назва паходзіць ад назвы хмызняку (гл.маквіс).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КРЫЖАВІКІ́ (Araneus),
род павукоў-кругапрадаў. Больш за 1000 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у лясах, стэпах, пустынях, на лугах, у збудаваннях. На Беларусі 15 відаў. Найб. вядомыя К. звычайны (A.diadematus), К. змрочны (A. umbraticus), К. вуглаваты (A. angulatus), К. вірлавокі (A. ocellatus).
Даўж. самкі К. звычайнага да 25 мм, самца да 11 мм. Назва паходзіць ад белага крыжападобнага малюнка на брушку. Кормяцца насякомымі. Далёкаўсх. К. плятуць вельмі трывалыя лоўчыя сеці да 2 м у дыяметры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЗАВЕ́ТА II (Elizabeth; 21.4.1926, Лондан),
каралева Вялікабрытаніі і Паўн. Ірландыі (з 1952), кіраўнік брыт. Садружнасці. Паходзіць з Віндзорскай дынастыі. Да 1936 прынцэса Йоркская. Атрымала хатнюю адукацыю, вывучала канстытуцыйнае права. У 2-ю сусв. вайну ў дапаможных тэр. войсках. Уступіла на прастол пасля смерці свайго бацькі караля Георга VI. Як першая асоба дзяржавы ажыццяўляе прадстаўнічыя функцыі, дзярж. візіты; прэзідэнт шматлікіх грамадскіх і дабрачынных арг-цый.
Літ.:
Брэдфорд С. Елизавета II: Биография Ее величества королевы: Пер. с англ.М., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБО́Н,
старажытная назва р. Заходняя Дзвіна. Пад такой назвай вядома паводле карт александрыйскага грэка К.Пталамея і рымскіх аўтараў 2 ст.н.э.Паходзіць ад лац. rubeus — чырвоны (з-за наяўнасці ў вадзе чырванаватых вокіслаў жалеза). Гамер, магчыма, згадвае Зах. Дзвіну пад назвай Эрыдан (Эрыда — багіня ночы і лёсу ў стараж. грэкаў), а Герадот называе ракой бурштынавай. Стараж. германцы называлі раку — Дзюна. Назва «Р.» сустракаецца на карце Мікалая Кузанскага (1507) і карце, выдадзенай М.К.Радзівілам Сіроткай (1613).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Шастаць некаторы час. [Шалюта] пашастаў карабком запалак, прыкурыў і высока ўзнятай рукой асцярожна паклаў малюсенькую галавешачку ў попельніцу.Дуброўскі.Бывае, унадзіцца ў сады моцны вецер. Пашастае, паходзіць, паносіцца між яблынь.Сіпакоў.Віця пашастаў запазухай і падаў Паўліку невялікі альбомчык.Беразняк.
2.што. Разм. Парэзаць, парваць. — А што дзяліць тую зямлю? Пашастаем на шматкі.Дуброўскі.[Пятрок:] — Але нашто ты .. кашулю яшчэ новую мне пашастаў, вочы пяском засыпаў?Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Д,
пятая літара бел. і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Д («дабро»), што ўзнікла на аснове грэка-візант. устаўнай Δ («дэльта»), У старабел. графіцы абазначала гукі «д», «д’», «дз’» («вода», «день», «людзи»), мела таксама лічбавае значэнне «чатыры». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны звонкі выбухны пярэднеязычны гук «д» («дарога», «дуброва»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да яго па звонкасці-глухасці гук «т» («кладка», «сад»). Уваходзіць у склад дыграфаў «дж» («ураджай») і «дз» («дзіва»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАСТАЕ́ЎСКІЯ,
шляхецкі род уласнага герба («Радван» зменены) у ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Вядомы з канца 15 ст., жылі на Піншчыне, у 17 ст. перасяліліся на Валынь і ў Навагрудскае ваяв. Родапачынальнік — Даніла Іванавіч Ірцішчавіч, які ў 1506 атрымаў ад пінскага кн. Ф.І.Яраславіча некалькі двароў, у т. л. Дастоева (адсюль прозвішча роду). Найб. вядомыя: Пётр, маршалак пінскі (1598—99); Яраш, падстароста оўруцкі (1604); Пётр, суддзя гродскі пінскі (1627—32); Бенядзікт, падчашы пінскі (1635); Андрэй, харужы валынскі (1649). Верагодна, з гэтага роду паходзіцьрус. пісьменнік Ф.М.Дастаеўскі.