рашо́тка ж разм Gtter n -s, -;

пасадзі́ць за рашо́ткау каго разм j-n hnter Schloss und Regel brngen*, j-n hnter schwdische Gardnen brngen; гл тс краты

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прыса́дзісты ’невысокага росту, але шыракаплечы, моцнага складу; нізкі, але шырокі, тоўсты’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Стан.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), прыся́дзісты, прыся́дзістый ’каржакаваты, каранасты’ (смарг., брасл., Сл. ПЗБ), пріся́дзістый ’прыземісты, але шыракаплечы, моцны’ (Бяльк.). Укр. приса́дистий ’тс’, рус. приса́дистый ’тс’, польск. przysadzisty ’нізкі і тоўсты’. Ад прысадзіцьпасадзіць бліжэй да каго- ці чаго-небудзь’, тут, відаць, ’бліжэй да зямлі’ (гл.) з суф. ‑істы. Банькоўскі (2, 948) звязвае з przysada ’дадатак’ і ’адклады тлушчу на клубах’, што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сад, -а і -у, М -дзе, мн. сады́, -о́ў, м.

1. -у. Участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі, кветкамі.

Пасадзіць с.

2. -а. Тое, што і дзіцячы сад.

Забраць з сада дзяцей.

Батанічны сад — сад, у якім з навуковай мэтай вырошчваюць розныя расліны.

Дзіцячы сад — выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Зімні сад — спецыяльнае цёплае, зашклёнае памяшканне для вырошчвання кветак, раслін; аранжарэя.

|| памянш. садо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. і са́дзік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. садо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Звярнуцца да многіх з адным і тым жа пытаннем. Апытаць суседзяў. // Выклікаць па чарзе (вучняў) для праверкі ведаў. Апытаць вучняў. // Зрабіць допыт каму‑н. Апытаць падсуднага. □ [Веразоўскі:] — Злодзей ты, Макар, і шэльма, якіх мала... Па закону я павінен апытаць цябе, скласці пратакол і пасадзіць за крадзеж. Чарнышэвіч.

2. Разм. Знайсці што‑н., распытваючы. Апытаць кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Засадзіць чым‑н. усё, многае. Павасаджваць клумбы кветкамі.

2. Разм. Пасадзіць прымусова — усіх, многіх куды‑н.

3. за што. Разм. Прымусіць займацца чым‑н. усіх, многіх. Пазасаджваць дзяцей за ўрокі.

4. Разм. Засунуць, уткнуць куды‑н. усё, многае. Каб не забыць, [шафёр] пазасаджваў канверты перад сабой за ветравое шкло і выруліў машыну на дарогу. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́ты мн Gtter n -s, -;

пасадзі́ць каго-н за кра́ты разм j-n hnter Schloss und Regel [hnter Gtter] brngen*, j-n hnter schwdische Gardnen brngen*;

сядзе́ць за кра́тамі hnter Gttern stzen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

winogrono

winogron|o

н.

1. вінаград (плод); вінаградзіна;

2. ~a — мн. зборн. вінаград;

zasadzić ~a — пасадзіць вінаград

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рассадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. Пасадзіць (некалькіх, многіх), даўшы кожнаму месца. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале. Ваданосаў. Нарэшце фатограф рассадзіў усіх, як належыць. Ус.

2. Памясціць, пасадзіць паасобку (звычайна тых, хто сядзеў разам). Рассадзілі нас усіх восем па адзіночках такіх велізарных пецярбургскіх «Крыжоў». Пальчэўскі. Людна з Шэйдакам першы час пасля таго, як іх рассадзілі, адчувалі сябе нібы тая рыба, якую выцягнулі з вады. Сабаленка.

3. Перасадзіць расліны радзей, іншым чынам. Рассадзіць расаду капусты. Рассадзіць памідоры.

4. Разм. Разбіць, раскалоць моцным ударам. І беглі ўсе на двор, дзе ляжаў сыры снег.., дзе ўжо мільгалі снежкі і цяжка гупалі ў дашчаны ганак, пакуль нехта не рассадзіў акно, пакуль не выбег той самы пануры вартаўнік, перавярнуўшы ў руках памяло. Адамчык. // Моцна параніць. — Антоська, даражэнькі, паміраю, — заплакаў п’янаваты Сцяпан.. — Во, глядзі, як рассадзіў мне галаву Рысь... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уса́джвацьII, усадзі́ць

1. (з сілай уваткнуць) instechen* vt, hininstoßen* vt;

2. (акунаць, апускаць у вадкасць) intauchen vt;

3. (прымусіць сесці, пасадзіць) zum Stzen uffordern; hnsetzen vt, inen Platz nweisen* (D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паса́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасадзіць.

2. Дзеепрым. зал. пр. Змешчаны, размешчаны нейкім чынам (пра вочы, вушы і інш.). Доўгія, трохі блізка адно да аднаго пасаджаныя вочы глядзелі сумна і засяроджана. Караткевіч. Крыху дзіўна пасаджаныя вушы стваралі ўражанне, быццам галава ў Берсана заўсёды адкінута назад. Мехаў. Вялікая, нізка пасаджаная галава [зубра] з чорнай барадой і шырокія мускулістыя грудзі здзіўляюць сваёй веліччу і магутнасцю. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)