1. Не трапіць у цэль (страляючы, кідаючы і пад.). Баярскі стрэліў у машыніста, але прамахнуўся.Гурскі.[Іна] кінула.. [Асташонку] скамечаную кашулю, але прамахнулася, і адзежына ўпала ў ваду.Ваданосаў.[Алесь], мусіць, хацеў ударыць па галаве, але з гарачкі прамахнуўся і моцна выцяў трактарыста па плячы.Адамчык.
2.перан. Зрабіць промах, памыліцца. Шугай узяў Язэпа пад руку, адвёў убок. У яго позірку Язэп убачыў нейкую трывогу. — Прамахнуліся мы, таварыш Каліна, — сказаў ён, — але цяпер адступаць няма куды.Асіпенка.Мужчына, убачыўшы, што не прамахнуўся, павёўшы з .. [Алаізай] гутарку ў такім тоне, таксама засмяяўся.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скапы́ціцца, ‑пычуся, ‑пыцішся, ‑пыціцца; зак.
Разм.
1.Зак.да капыціцца.
2.перан.Памыліцца, зрабіць што‑н. няправільна. — Мы от тут акурат і баяліся скапыціцца...Шынклер.
3.перан. Паваліцца, упасці. Шчэхула як стаяў, так і скапыціўся, грымнуўшыся на падлогу.Машара.// Захварэць, злегчы. — Бачыш, не ў пару скапыціўся, — сказаў.. [дзядзька Даніла], відаць, думаючы пра тое, што праз тыдзень-два трэба будзе пачынаць сяўбу.Асіпенка.
4. Памерці, згінуць. Вядзьмар жа керхаў, керхаў ды і скапыціўся: відаць, Тодараў дручок быў мацнейшы за яго чары.Якімовіч.І дзед злуецца ды гадае, Калі скапыцяцца паны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)