бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1981 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, з 1996 у Н.-д. аб’яднанні «Кібернетыка» Нац.АН Беларусі (дырэктар прадпрыемства «Інфармацыйныя тэхналогіі»). Навук. працы па аналізе дынамічных працэсаў і аб’ектаў, архітэктуры паралельных размеркаваных выліч.сістэм. Распрацаваў варыяцыйны падыход да рашэння 16-й праблемы Гільберта, метады і алгарытмы кіравання паралельнымі працэсамі ў многапрацэсарных сістэмах.
Тв.:
Параллельная вычислительная система для высокоскоростной реализации логических операций. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЦЕ́ЛЬСКІ Анатоль Уладзіміравіч (н. 22.8.1950, г.п. Урэчча Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1972). З 1980 у БПА (з 1999 праф.). Навук. працы па якаснай тэорыі кіравання сістэмамі з паслядзеяннем. Прапанаваў агульны падыход даследаванняў якасных характарыстык (пунктавай паўнаты, кіравальнасці, назіральнасці і інш.) лінейных аўтаномных сістэм функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненняў.
Тв.:
Проблема точечной полноты в теории управления дифференциально разностными системами // Успехи мат. наук. 1994. Т. 49, вып. 2;
Задача успокоения динамической системы с запаздыванием по неполным измерениям // Автоматика и телемеханика. 1996. №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНАКРА́ТЫЯ (ад грэч. technē майстэрства + kratos улада),
1) падыход да эканам. працэсаў і з’яў выключна з тэхн. пазіцый, без уліку сац.-эканам. фактараў і эканам. вынікаў кіраўніцкіх рашэнняў (гл.Тэхнакратычныя тэорыі).
2) Слой высокакваліфікаваных спецыялістаў (тэхнакратаў) — вышэйшых функцыянераў манапалізаванай вытв-сці і дзярж. апарату, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у кіраванні вытв-сцю, распрацоўцы і ажыццяўленні эканам. палітыкі.
3) Грамадскі рух у ЗША у 1930-я г., мэтай якога было дасягненне ўсеагульнага дабрабыту пры дапамозе індустрыяльнага перавароту ў выніку навук. планавання вытв-сці ў нац. маштабах (лідэры Г.Лоэб, Г.Скот).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гаспада́рчыв разн. знач. хозя́йственный;
~чае жыццё краі́ны — хозя́йственная жизнь страны́;
г. падыхо́д да зямлі́ — хозя́йственный подхо́д к земле́;
○ г. разлі́к — хозя́йственный расчёт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГУГНІ́Н Мікалай Аляксандравіч (н. 28.11.1946, г. Ноўгарад, Расія),
бел. мастацтвазнавец, педагог, графік. Канд. мастацтвазнаўства (1982). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага ун-та (1970) і выкладае ў ім. Даследуе гісторыю і праблемы развіцця бел. кніжнай графікі. Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992), Працуе ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЕ́ВІЧ Анатоль Барысавіч (н. 9.1.1942, в. Мелаватка Валгаградскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1991). Скончыў БДУ (1963), дзе працуе з 1967. Навук. працы па функцыян. аналізе і дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў новы падыход у даследаванні функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненняў і нелакальных краявых задач, заснаваных на вывучэнні адпаведных аператарных алгебраў. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993).
Тв.:
Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з Я.В.Радынам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНКЕ́ВІЧ Альберт Вітольдавіч (н. 13.3.1941, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1963), дзе і працуе. Навук. працы па гравітацыі і касмалогіі. Развіў калібровачны падыход пры даследаванні праблем рэлятывісцкай астрафізікі і касмалогіі, прапанаваў рашэнне праблемы гравітацыйных сінгулярнасцей агульнай тэорыі адноснасці, атрымаў вывад пра магчымае існаванне ў прыродзе гранічнай шчыльнасці масы. эфекту вакуумнага гравітацыйнага адштурхоўвання, звышшчыльных гравітавальных аб’ектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛАВЕ́Ц Вячаслаў Генадзевіч (н. 1.10.1959, г. Бійск Алтайскага краю, Расія),
бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1982). З 1984 маст. рэдактар час. «Мастацтва». Працуе пераважна ў тэхніках акварэлі, пастэлі. Творам уласцівы лірызм, філас.падыход да адлюстравання рэчаіснасці, разнастайнасць выкарыстання тэхн. сродкаў і форм выяўлення ў спалучэнні з рэаліст. манерай выканання. Сярод твораў: серыі акварэляў «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1982), «Бацькаўшчына» (1984—86), «Уражанні» (1991), «Дрэвы» (1992), «Матэрыя часу», «Рэальнасць нерэальнасці», «Рух падсвядомасці» (усе 1993), «Стварэнне літары» (1994), «Геаметрыя краявіду» (1997—99). «Мроі і ўспаміны» (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЦІ́ЧКІН Уладзімір Аляксеевіч (н. 14.8.1939, с. Чарнаполле Кастрамской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэорыі сістэм аўтам. кіравання. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1962). З 1966 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1976—81 і 1986—97 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі аўтам. кіравання, тэорыі штучных нейронных сетак і сістэм кіравання. Распрацаваў адзіны падыход да аналізу сістэм кіравання розных класаў, у т. л. нейронных сетак і нейрасеткавых сістэм.
Тв.:
Анализ нелинейных стохастических систем методами уравнений моментов. Мн., 1980;
Анализ нейросетевых преобразований линеаризационными методами // Нейрокомпьютеры: разработка, применение. 1999. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шкаля́рскі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае адносіны да шкаляра, уласцівы яму. — Валіся дрэва на дрэва, — кінуў дзед вечную шкалярскую прыказку.Караткевіч.[Зыбіну] здавалася, што такая, як ён баяўся ў думках, шкалярская цікаўнасць прынізіць яго перад рабочымі.Мележ.
2.Зніж. Несамастойны, начотніцкі. Шкалярскі падыход да вывучэння тэорыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)