Адкрытая або зашклёная тэраса ўздоўж сцяны дома. Для сталоўкі была пастаўлена спецыяльная хата, накрытая чарапіцаю, з двума прыгожымі ганкамі і прасторнымі верандамі.Колас.З хола я прайшоў на адкрытую веранду, каб паглядзець на горад і на акіян.В. Вольскі.
[Англ. vernda.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадчыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Адчыніць усё, многае; адчыніць што‑н. у многіх месцах. Пасажыры паадчынялі вокны, абмахваліся хустачкамі.Мяжэвіч.Я сеў за свой стол, паадчыняў шуфляды паглядзець, што там ёсць.Сабаленка.Сымон прыехаў у Старочын рана. Гандляры толькі паадчынялі свае крамы.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спа́саўка, ‑і, ДМ ‑саўцы, ж.
Разм.
1. Пост перад спасам, царкоўным святам, якое адзначалася ў жніўні. [Бародзіч:] — Некаторага году ў спасаўку выйшлі грыбоў паглядзець.Чорны.
2. Сорт груш, якія паспяваюць к спасу. А ноччу скокні цераз падаконнік — і збірай у садзе спелыя салодкія спасаўкі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчадро́ўкі, ‑ровак; адз.няма.
Разм. Тое, што і шчадрэц. Чытач нібы заходзіць у сялянскую хату, калі там святкуюцца каляды, шчадроўкі ці дзяды, ідзе ў поле ці на луг, каб паглядзець на купальскія ўрачыстасці або дажынкі.«Полымя».[Лялькевіч і Каваль] прыслухаліся да крокаў на вуліцы, да шчадровак.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. навёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; зак., каго-чаго.
Прывезці ў вялікай колькасці. [Грышка:] — А каб ты бачыў, дзядуля, чаго павезлі на папар! Заўтра, кажуць, павязуць яшчэ больш матэрыялаў.Паслядовіч.[Лёня:] — А мы вам, брат, таксама падарункаў павезлі. Хочаш паглядзець?Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.каго-што і без дап. Праведаць, наведаць каго‑, што‑н. Яму [Януку Сялібу] хацелася адведаць дом, Зноў паглядзець на роднае гняздо.Танк.[Рыгорыха:] — Прыязджае маці, Глафіра Парфіраўна, адведаць магілу сына, паглядзець наша жыццё.Гурскі.[Панна Рузя:] — Ваша ранейшая настаўніца колькі ўжо часу хварэе, а вы?.. Хоць бы разочак схадзілі адведаць! Ганьба!..Брыль.
2.чаго. З’еўшы або выпіўшы трохі чаго‑н., вызначыць смак; пакаштаваць. — Просіць садоўнік Наведацца ў сад, Бабка Тадора Адведаць чарніц.Броўка.Пакаштуй, калі хочаш, адведай — Вунь — кубанскія кавуны!Прыходзька.
3.чаго. Спазнаць, зведаць, паспытаць. Гуляюць хмаркі ў небе сінім, І ледзь хвалюецца рака... Так моцна хочацца дзяўчыне Адведаць шчасце рыбака.Іверс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zwiedzić
зак. наведаць; агледзець;
zwiedzić miasto — паглядзець горад;
zwiedzić obce kraje — пабываць у чужых краях
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
абсталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
1. Набыць усё неабходнае для жылля (мэблю, хатнія рэчы і пад.). Абсталяваліся — люба паглядзець. Адно, замест крэслаў, стаялі ля сцен лаўкі на бярозавых калках.Асіпенка.
2. Спыніцца, пасяліцца дзе‑н. надоўга, назаўсёды. Бумажковы абсталяваліся жыць у Дрыбінскім раёне, у вёсцы Куляшова, Чарняўскага сельсавета.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упо́тай, упо́тайкіпрысл. héimlich, im Gehéimen; in áller Stílle, im Stíllen;