2.перан.Непрыкметна даведацца пра каго‑, што‑н., высачыць каго‑, што‑н. [Платаіс:] — Мне перадалі, ..што фашысты нешта ўнюхалі і рыхтуюцца да арыштаў падпальшчыкаў.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грымо́ты, ‑мот і ‑аў; адз. грымота, ‑ы, ж.
Раскацістыя гукі грому, бою і пад. Грымоты кананады. □ Красавік — Абуджэнне салодкіх трывог, Прадчуванне грымот, Навальніц і маланак.Звонак.Калі вакол цішэла, не чуваць было грымотаў — рабілася трывожна.Арабей.Непрыкметна да сяла Без маланкі яркай, Без грымоты падплыла Хмарка.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безрука́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Рмн. ‑кавак; ж.
Куртка або кофта без рукавоў. Цяпер, калі «рэдактар» скінуў кубанку, шынель і ў чорнай аўчыннай безрукаўцы паўзверх гімнасцёркі сеў за стол, скрытая трывога і злосць яго пачала непрыкметна пераходзіць на смех, які ўжо, здаецца, пачаў праступаць на твары.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́льніца, ‑ы, ж.
1.Разм. Свабода, незалежнасць. З раніцы да позняга вечара ішло ваеннае вучэнне, скончылася вольніца.Мікуліч.Падлеткі, што непрыкметна для саміх сябе станавіліся юнакамі, любілі вольніцу.Навуменка.
2.Гіст. Беглае насельніцтва, пераважна прыгонныя сяляне, якія асядалі на ўскраінах Маскоўскай дзяржавы і дамагаліся сваёй незалежнасці. Казацкая вольніца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невідзі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1. У казках і паэзіі — істота, якая мае здольнасць быць нябачнай. //узнач.прысл.невідзі́мкай (‑аю). Нябачна, непрыкметна. А восень ходзіць невідзімкай, Смугой заслаўшы далягляд.Звонак.
2. Маленькая тонкая шпілька або заколка для жаночай прычоскі.
•••
Шапка-невідзімкагл. шапка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зрабіць пустым, парожнім. [Юзя:] — Апаражні конаўку ды схадзі, калі хочаш, за грэблю па суніцы.Бажко.// Вызваліць, зрабіць свабодным. Пніцкі.. апаражніў месца за сталом.Чорны.// З’есці, выпіць усё да дна. Каб не пакрыўдзіць кухараў... [Віця] узяўся за лыжку і непрыкметна для самога сябе апаражніў усю міску.Корзун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́слізнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца. Рыба выслізнула з рук.
2.перан.Разм. Хутка і непрыкметна выйсці, уцячы адкуль‑н. Ціхенька, каб [мама] не заўважыла, дзяўчынка выслізнула за дзверы і выбегла на вуліцу.Арабей.[Камандуючы:] — Закрывайце ўсе шляхі адыходу ворагу, забіце, зашпаклюйце апошнія шчыліны, праз якія ён можа выслізнуць.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)