СЛУ́ЦКІ ЛЕ́ТАПІС, Увараўскі летапіс,
помнік беларуска-літоўскага летапісання 16 ст., адзіны спіс 3-й, скарочанай рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446. Збярогся ў рукапісе 1-й чвэрці 16 ст. Як сведчаць запісы на палях, што датычаць князёў слуцкіх, бытаваў і, напэўна, узнік у Слуцку (адсюль назва). У адрозненне ад 2-й рэдакцыі Бел.-літ. летапісу 1446 (гл. Нікіфараўскі летапіс, Супрасльскі летапіс, Акадэмічны летапіс), у якой спачатку змешчана летапісная кампіляцыя з рус. летапісаў, а ў канцы — мясцовыя гіст.-літ. творы, С.л. адкрываецца «Летапісцам вялікіх князёў літоўскіх», завяршаецца агульнарус. летапісам. Апошні дадаткова скарочаны і змяшчае выбарачныя гіст. запісы пра падзеі 970—1240 (абрываецца на апісанні паходу Батыя на Кіеў і Галіцка-Валынскую Русь). Іншы парадак размяшчэння ў гэтым спісе «Пахвалы Вітаўту» і Смаленскай хронікі. Рукапіс дэфектны, без пачатку і канца, не хапае лістоў у сярэдзіне. Да 1917 зберагаўся ў б-цы графа А.С.Уварава (адсюль другая назва) у Маскве, цяпер — у Гіст. музеі ў Маскве. Асн. арыгінальная частка С.л. ўпершыню апубл. ў 1854 А.М.Паповым, у 1877 выдадзены ў Кёнігсбергу ў перакладзе на ням. мову. Поўнасцю змешчаны ў 17-м і 35-м т. «Поўнага збору рускіх летапісаў».
В.А.Чамярыцкі.
т. 15, с. 31
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДКЕ́ВІЧ Аляксандр (4.6.1776, г. Чарнобыль, Украіна — 24.1.1838),
палітычны і ваенны дзеяч, хімік, літаратар. Чл. Пецярбургскай АН (з 1818), шматлікіх навук. т-ваў. З роду Хадкевічаў. Вучыўся ў Варшаўскім пансіянаце для магнацкай моладзі М.Нікуты. У час паўстання 1794 прызначаны Т.Касцюшкам маёрам нац. гвардыі, напэўна, браў удзел у Віленскім паўстанні 1794 і баях у ВКЛ. Пасля падаўлення паўстання жыў на Валыні. У вайну 1812 чл. Ваеннага к-та Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага, камандзір 18-га пях. палка, які выставіў за ўласны кошт. У 1813 трапіў у рас. палон. Пры арганізацыі войска Каралеўства Польскага ў 1815 прызначаны нач. штаба гвардзейскай дывізіі, у 1818 — ген. брыгады. У 1819 сенатар Каралеўства Польскага, з 1820 дэпутат сейма. Належаў да масонскіх лож. У пач. 1824 арганізаваў у Кіеве спатканне дзекабрыстаў М.П.Бястужава-Руміна і С.І.Мураўёва-Апостала з прадстаўніком Патрыятычнага таварыства С.Крыжаноўскім. У 1826 высланы ў Пецярбург, пасля ў Жытомір пад нагляд паліцыі Вызначыўся як хімік-даследчык, тэхнолаг. Гал. навук. праца — «Хімія» (т. 1—7, 1816—18). Займаўся таксама мінералогіяй, фармацэўтыкай. Вядомы як паэт, драматург, тэатр. крытык, калекцыянер. Аўтар нарысаў пра Касцюшку, Я.Г.Дамброўскага, кн. «Партрэты праслаўленых палякаў з іх апісаннем» (1820).
А.А.Ерашэвіч.
т. 16, с. 518
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пасну́ць, ‑сне; ‑снём, ‑сняце, ‑снуць; зак.
Заснуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Было зусім ціха. Напэўна ўжо ўсе паснулі. Чорны. Бадай усё жывое паснула. Чарот. Стомленыя за дзень людзі хутка паснулі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Няго́га, нэго́га ’няўклюда’ (брэсц., Нар. сл.). Відаць, да гога ’прыгожы, харошы’, напэўна іранічнае ўтварэнне паводле мадэлі т. зв. дзіцячых слоў, параўн. польск. gogo ’моднік, аферыст’ (< франц. gogo ’наіўны чалавек’, Слаўскі, 1, 309).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
але́¹, злуч.
I. супраціўны.
1. Злучае процілеглыя члены сказа і сказы; адпавядае па знач. словам «а», «аднак», «наадварот».
Хлопец гаварыў па-беларуску, але з моцным польскім акцэнтам.
2. Злучае члены сказа і сказы з узаемным выключэннем.
Ты ведаеш, але казаць не хочаш!
3. Злучае сказы, у адным з якіх выказваецца неадпаведнасць таму, аб чым гаворыцца ў другім сказе.
Быў ён там ці не быў, напэўна ніхто не ведаў, але ж людзі называлі яго імя.
II. далучальны.
1. Далучае сказы і члены сказа, якія развіваюць, дапаўняюць або паясняюць выказаную ў папярэднім сказе ці словазлучэнні думку.
Кожны выбірае свой шлях да шчасця, але толькі яно не заўсёды даецца лёгка і проста.
2. Далучае члены сказа і сказы, звязаныя паміж сабой часавай паслядоўнасцю.
Яна зачыніла дзверы, але праз хвіліну хтосьці пачаў стукаць у іх.
3. Ужыв. ў пачатку самастойных сказаў пры рэзкім пераходзе да новай думкі і адпавядае злучніку «ды».
Нават і ён маўчаў...
Але што я кажу, — ён, напэўна, лепш за ўсіх разумеў нас.
4. у знач. наз., нескл., н. Пярэчанне, перашкода (разм.).
Ніякіх але!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
су́джана, безас. у знач. вык., каму, з інф.
Прызначана каму‑н.; прыйшлося каму‑н. Напэўна, мы, як паралелі, Нам быць не суджана ўдваіх. Прануза. Ты бачыш, мама, горад наш які, Навечна суджана яму героем звацца. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Відаво́чны ’яўны, пэўны, бясспрэчны’ (БРС, КТС); ’які знаходзіцца побач’ (Шат.), відавочна ’яўна, наглядна’ (Касп., Сцяшк. МГ); ’свядома’ (лаг., КЭС); ’напэўна, відаць, мусіць’; ’яўна’; ’прыкметна’; ’ясна’; ’бясспрэчна’ (КТС). Утвораны ад відавок і суф. ‑(ь)nъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апунды́рыцца ’ўздуцца (пра жывот)’ (Касп.). Напэўна, звязана з пуза, рус. дыял. пуздро ’жывот’, укр. пуздратий ’тоўсты, з вялікім жыватом’, пуздракуватай ’азызлы’ з заменай у групе здр з на н і ўстаўным ы па ўзору пузыр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баго́с ’нязграбны чалавек высокага росту’ (Грыг.). Напэўна, запазычанне. Параўн. укр. бе́ґаc ’бяспутны, нягоднік’, би́ґасень ’дурань, дубіна’, польск. bigas, чэш. bigas (Брукнер, 27, бачыць першакрыніцу ў ням. Bicke ’кірка’, а Махэк₂, 54, у венг. bibasz ’дурны’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
widać
1. відаць;
stąd widać cała wieś — адгэтуль відаць уся вёска
2. відаць; напэўна; мабыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)