МІКРАКА́ТАР,

прылада для вымярэння лінейных памераў калібраў і дэталей машын адносным кантактным спосабам — параўнаннем з мерай. Асн. механізм — скручаная стужачная спружына, якая пераўтварае лінейныя перамяшчэнні вымяральнага стрыжня (у ніжняй ч. прылады) у вуглавыя адхіленні стрэлкі. Межы вымярэнняў ±(4—300) мкм.

Мікракатар.

т. 10, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Wichbild n -(e)s, -er мяжа́ го́рада;

das ~ der Stadt betrten* уступі́ць у ме́жы го́рада

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wykraczać

незак.

1. выходзіць за межы чаго;

2. парушаць (закон і да т.п.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГАРА́ЧЫ ПО́ЯС,

сукупнасць геагр. паясоў з найб. высокімі т-рамі паветра. Уключае экватарыяльны пояс, субэкватарыяльныя паясы, трапічныя паясы. Межы гарачага пояса ў Паўн. і Паўд. паўшар’ях звычайна праводзяць па сярэднегадавых ізатэрмах 20 °C, якія прыкладна супадаюць з 30° паўн. і паўд. шыраты.

т. 5, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

overplay [ˌəʊvəˈpleɪ] v.

1. перабіра́ць ме́ру, залі́шне стара́цца, перастара́цца; пераі́грываць

2. надава́ць празме́рнае значэ́нне, раздува́ць

overplay one’s hand пераацэ́ньваць свае́ здо́льнасці/магчы́масці, захо́дзіць на́дта далёка, перахо́дзіць дазво́леныя ме́жы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

переступа́ть несов., в разн. знач. пераступа́ць;

переступать через ка́мни пераступа́ць це́раз камяні́;

он е́ле переступа́л нога́ми ён ле́дзьве пераступа́ў нага́мі;

переступа́ть грани́цы перахо́дзіць ме́жы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАТО́ВАЯ ПРАДУ́КЦЫЯ,

сукупнасць гатовых вырабаў і паўфабрыкатаў, фактычна адпушчаных за межы прадпрыемства ці поўнасцю падрыхтаваных для гэтага. Гатовая прадукцыя, ацэненая ў грашах, адрозніваецца ад таварнай прадукцыі тым, што не ўключае кошт паслуг і работ, выкананых паводле заказаў старонніх арганізацый па-за межамі асн. дзейнасці прадпрыемства.

т. 5, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́слаць¹, вы́шлю, вы́шлеш, вы́шле; вы́шлі; вы́сланы; зак., каго-што.

1. Паслаць адкуль-н.

В. ліст.

В. каго-н. насустрач госцю.

2. У пакаранне выдаліць за межы чаго-н.

В. са сталіцы.

|| незак. высыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. высыла́нне, -я, н. і вы́сылка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 2 знач.).

|| прым. вы́сылачны, -ая, -ае і высыльны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бало́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і балаціна. Балоціна была ўся ў пнях і ў лазняку, а трава там радзіла добрая... Ракітны. Каб ямчэй было потым нарыхтоўваць, капаць торф у балоціне, бульдозер выварочваў і ссоўваў на межы смольныя пні. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улажы́цца, улажуся, уложышся, уложыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Умясціцца ў што‑н. Усе рэчы ўлажыліся ў чамадан.

2. перан. Зрабіць, выканаць што‑н. за пэўны тэрмін, не выйсці за межы чаго‑н. вызвачанага. Улажыцца ў рэгламент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)