фека́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да фекалій, з’яўляецца фекаліямі. Фекальныя масы. // Які мае ў сваім саставе фекаліі. Фекальныя ўгнаенні. // Прызначаны для фекалій. Фекальныя помпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

many1 [ˈmeni] n.

1. мно́ства; мно́гія;

a good/great many вялі́кае мно́ства; ве́льмі шмат

2. : the many бо́льшасць (людзей), ма́сы, наро́д

as many as сто́лькі ж

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

трудя́щийся

1. прич. які́ (што) працу́е;

2. прил. працо́ўны;

трудя́щиеся ма́ссы працо́ўныя ма́сы;

3. сущ. працо́ўны, -нага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рост,

павелічэнне масы і іншых параметраў асобіны.

т. 13, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕХАНІ́ЧНЫЯ ВЫМЯРЭ́ННІ,

вымярэнні мех. велічынь (напр., перамяшчэння, масы, сілы, ціску) з дапамогай адпаведных вымяральных прылад. Бываюць прамыя (напр., вымярэнне масы на рычажных вагах) і ўскосныя (напр., змены даўжыні ўзору пры вымярэнні на дылатометры з дапамогай механатрона пераўтвараюцца ў эл. сігнал). Гл. таксама Вымяральная тэхніка.

т. 10, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

здрабне́нне 1, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. здрабнець. Здрабненне плямён. Здрабненне жывёлы.

здрабне́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. здрабняць — здрабніць. Здрабненне кармоў. Здрабненне сіласнай масы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВІЛЬГО́ТНАСЦЬ ГО́РНЫХ ПАРО́Д,

ступень насычанасці вадой горных парод у прыродных умовах. У глебах і горных пародах зоны аэрацыі вагаецца на працягу года ў шырокіх межах. Залежыць ад т-ры, ціску, вільготнасці паветра, колькасці атм. ападкаў. Ніжэй люстра грунтавых вод вільготнасць горных парод амаль не мяняецца і дасягае макс. магчымых значэнняў. Выражаецца ў працэнтах ці долях адзінкі адносна масы абсалютна сухой пароды. Адрозніваюць вільготнасць горных парод абсалютную, вагавую, натуральную, аб’ёмную, адносную, поўную, праведзеную. У практыцы найчасцей выкарыстоўваецца вагавая вільготнасць горных парод — адносіны масы вады да масы абсалютна сухой пароды.

т. 4, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАБРАКА́ННЕ,

павелічэнне аб’ёму (масы) цвёрдага цела ў выніку паглынання ім вадкасці ці пары з навакольнага асяроддзя. Характэрнае для палімераў і некаторых неарган. крышт. рэчываў слаістай будовы (напр., мантмарыланіту). Колькасна паказваецца ступенню Н. — адносінамі аб’ёму (масы) узору пасля Н. да яго першапачатковага аб’ёму (масы). Адрозніваюць абмежаванае Н., якое спыняецца пры дасягненні пэўнай мяжы паглынання вадкасці (пары), і неабмежаванае Н., што прыводзіць да растварэння ўзору ў вадкасці (напр., Н. каўчукоў суправаджаецца пераходам у вязкацякучы стан). На практыцы з Н. звязаны варка драўніны, афарбоўка і дубленне скуры, перапрацоўка палімерных матэрыялаў, харч. прадуктаў, прыгатаванне кляёў.

т. 11, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Парфі́р ’вулканічная горная парода, у якой асобныя крышталі вылучаюцца з асноўнай масы сваёй велічынёй ці колерам’ (ТСБМ). З рус. порфи́р ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87). Рус., відаць, праз ням. Porphyr, італ. porfiro з грэч. πορφυροῡς ’баграны, пурпуровы’ (гл. Праабражэнскі, 2, 111; Фасмер, 3, 336).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́ТАМНАЯ МА́СА,

маса атама хімічнага элемента, выражаная ў атамных адзінках масы. Як асн. характарыстыка элементаў выкарыстана ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева. Прыродныя элементы ўтвараюцца з сумесі ізатопаў, таму за атамную масу элемента прымаецца сярэдняе значэнне атамных мас яго ізатопаў, а атамная маса з’яўляецца дробавай велічынёй. Адзін з метадаў вызначэння атамнай масымас-спектраметрыя.

т. 2, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)