так-ся́к, прысл. (разм.).

1. Нейкім чынам, з пэўнымі намаганнямі.

Т. перабраліся на другі бераг рэчкі.

2. у знач. вык. Абыяк; без асаблівага жадання.

На работу т., а на ежу мастак (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Мастак, які ажыццяўляе сваю творчую задуму сродкамі каларыту (у 1 знач.).

2. Спецыяліст па расфарбоўцы тканін (спец.).

|| прым. каларысты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэкара́тар, ‑а, м.

1. Мастак, які піша дэкарацыі.

2. Спецыяліст, які афармляе сцэны, будынкі, паркі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

romantic1 [rəʊˈmæntɪk] n.

1. рама́нтык

2. Roman tic пісьме́ннік, маста́к, музыка́нт, чые́ пра́цы грунту́юцца на раманты́зме

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Кустуро́вы ’зроблены з крашанай шэрсці’ (Грыг.)· Відаць, ад *кунстаровы∼*кунстар (< с.-н.-ням. kunsterмастак’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыза́йнер

(англ. designer)

мастак-канструктар, спецыяліст па дызайну.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

бесстаро́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бесстаронняга, аб’ектыўнасць, нейтральнасць. [Крытык:] — Бесстароннасці ў мастака не можа быць, калі мастак жывая істота. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадзві́жнік, ‑а, м.

Перадавы, дэмакратычна настроены мастак-рэаліст другой паловы XIX ст. у Расіі, удзельнік перасовачных мастацкіх выставак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

malarz

м. мастак, жывапісец;

malarz pokojowy — маляр

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ізагра́ф

(ад іза- + -граф)

мастак-іканапісец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)