рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскайвобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 161 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Клятное. Асн. прыток — р. Забава (злева). Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНЯЯ ТО́ШЧЫЦА,
вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 32 км на Пд ад г. Быхаў, 83 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Тошчыца. 165 ж., 73 двары (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ЎКА,
рака ў Беларусі, у Слаўгарадскім і Быхаўскім р-нах Магілёўскайвобл., левы прыток Дняпра. Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 158 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Жарэлы Слаўгарадскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІР,
рака ў Бабруйскім р-не Магілёўскайвобл., левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 81 км². Пачынаецца каля в. Савічы, цячэ праз азёры Плавун і Вяхава. У верхнім і сярэднім цячэнні часткова каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРА́НКА,
рака ў Кіраўскім і Бабруйскім р-нах Магілёўскайвобл., правы прыток р. Ала (бас. Дняпра). Даўж. 20,5 км. Пачынаецца за 800 м на ПнУ ад в. Падрэчча Кіраўскага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРЛЯ́НДА (франц. guirlande) у архітэктуры, арнамент, узор у выглядзе перапляценняў кветак і зеляніны. Як дэкар. элемент выкарыстоўвалася ў афармленні фасадаў будынкаў архітэктуры рэнесансу, барока і класіцызму.
Гірлянда на фрызе палаца ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскайвобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1932 у г.КлімавічыМагілёўскайвобл. Да 24.2.1997 — саўгас-тэхнікум. Спецыяльнасці (1997/98 навуч.г.): заатэхнія, ветэрынарыя, механізацыя сельскай гаспадаркі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСА́,
рака ў Глускім р-не Магілёўскайвобл., левы прыток р. Пціч (бас.р. Прыпяць). Даўж. 23,8 км. Пл. вадазбору 214 км². Пачынаецца каля в. Фартуны Бабруйскага р-на. Асн. прыток — р. Чаромуха (злева). Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАТО́ЎКА, Малатоўня,
рака ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскайвобл., правы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 107 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Мышкіна. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай раўніне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШО́ЎКА, Мешаўка,
ручай у Касцюковіцкім р-не Магілёўскайвобл., левы прыток р. Беседзь (бас.р. Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Раёк. Рэчышча каналізаванае на працягу больш як 4 км.