КУРАКІ́,

бел. кулінарны выраб. У вараную тоўчаную бульбу дадавалі трохі мухі, ляпілі маленькія піражкі, качалі іх у тоўчаным семі лёну, пяклі на капусных лістах або на блясе.

т. 9, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лён лён, род. лёну, ільну́, (после гласных) льну м., мн. ільна́, -но́ў, (после гласных) льны, род. льноў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛУБЯНЫ́Я КУЛЬТУ́РЫ,

расліны, якія вырошчваюць для атрымання лубяных валокнаў. Паходзяць з розных сям., растуць ва ўмераных, трапічных і субтрапічных зонах. Адна- і шматгадовыя культуры. На Беларусі культывуюць лён-даўгунец, каноплі. Валакно знаходзіцца ў кары сцябла ў абутылону, джуту, лёну-даўгунцу (гл. ў арт. Лён), канапель, кенафу, кендыру, краталярыі, рамі і інш., у лісці агавы (валакно сізаль), новазеландскага лёну, прадзільнага банана (валакно манільская пянька) і інш. Валокны — сыравіна для тэкст. прам-сці, алей насення прыдатны ў ежу і на тэхн. мэты, з кастрыцы робяць буд. пліты, паперу, тэрмаізаляцыйныя матэрыялы, выкарыстоўваюць на паліва і інш.

У.​П.​Пярэднеў.

т. 9, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАТА́РНЯ,

машына або частка машыны (камбайна) для малацьбы с.-г. культур — выдалення насення з каласоў, мяцёлак, катахоў, кошыкаў і інш. Некаторыя М. таксама ачышчаюць і сартуюць зерне.

Існуюць М. для малацьбы збожжа (у т. л. ў складзе збожжаўборачнага камбайна), лёну (ільномалатарні, гл. Ільноўборачныя машыны), канапель (каноплемалатарні, гл. Каноплеўборачныя машыны), кукурузы, кенафу і інш. Есць селекцыйныя М. — для малацьбы раслін, што ўбіраюцца з доследных дзялянак. Першыя М. з’явіліся ў 17 ст. У канцы 18 ст. ў Шатландыі вынайдзены вярчальны малацільны барабан з трохграннымі біламі, з 1-й пал. 19 ст. выпускаюць малацільныя апараты з зубавымі барабанамі і зубчастымі дэкамі.

Да арт. Малатарня. Малатарня-веялка для вылучэння насення лёну, аддзялення галовак канюшыны і насеннікаў цукровых буракоў.

т. 10, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ільнокамбіна́т і льнокамбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Прадпрыемства, якое займаецца апрацоўкай лёну, вытворчасцю льняных тканін і пастаўкай іх іншым прадпрыемствам. Аршанскі льнокамбінат — вялізнае, абсталяванае навейшай тэхнікай прадпрыемства. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш. да каробка (у 1 знач.).

2. Сухі плод расліны, у якім знаходзіцца насенне. Каробачка маку. Каробачка лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

trzepanie

н.

1. выбіванне (пылу);

2. тэкст. трапанне;

trzepanie lnu — трапанне лёну

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лабазава́ты ’цвёрдае валакно лёну ці пянькі, падобнае на сена з лабазы’ (КЭС, лаг.). Да лабаза (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жале́зніца ’шчотка з металічнымі зубамі для часання лёну’ (мядз., Нар. сл., 59). Жалезн‑ (ая шчотка) + іц‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ільнотраста́ і льнотраста́, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Вылежалыя або вымачаныя сцёблы лёну, з якіх атрымліваюць прадзільнае валакно. Бялела на лугавінах разасланая льнотраста, побач чарнелі квадраты ўзаранага ржышча. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)