1. Навука аб найбольш агульных законах развіцця грамадства, прыроды і мыслення.
2.чаго. Метадалагічныя прынцыпы, што ляжаць у аснове якой-н. навукі.
Ф. гісторыі.
3. Абстрактныя, пустыя разважанні (разм.).
Навошта ты развёў тут цэлую філасофію?
|| прым.філасо́фскі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МЕТРЫ́ЧНЫ ВЕРШ,
верш, у аснове якога ляжаць метрычныя прынцыпы арганізацыі вершаванага радка (гл.Метр у вершаскладанні). Да яго адносяцца ўсе віды вершаў ант. (метрычнай) і сілаба-танічнай сістэм вершаскладання. Як яго процілегласць існуе дысметрычны верш, што ўключае формы верша (сілабічны, танічны, свабодны), у якіх не вылучаюцца стопы.
В.П.Рагойша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скачы́ха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.
Абл. Блыха. [Шыманскі і Кулік] леглі на сена і бяздумна ляжалі, але доўга ляжаць не давялося, апанавала скачыхі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уле́жна, безас.узнач.вык.
Добра, утульна ляжаць. Мядзведзю на сонцы ўлежна, Уежна каля раёў.Барадулін.Хоць не ўежна, дык улежна.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛО́СКАЯ КРЫВА́Я,
крывая лінія, усе пункты якой ляжаць у адной плоскасці. У дэкартавых каардынатах аналітычна задаецца ўраўненнем: F(x, y) = 0 (няяўны від), y = ƒ(x) (яўны) ці x = φ(t), y = Ψ(t) (параметрычны від) або ў палярных каардынатах r = ƒ(φ). Кручэнне (другая крывізна) П.к. роўная нулю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛО́СКАЯ СІСТЭ́МАў будаўнічай механіцы,
сістэма, у якой восі сіметрыі ўсіх элементаў і лініі дзеяння знешніх сіл ляжаць у адной плоскасці. У буд. практыцы П.с. (канструкцыі) не сустракаюцца ў асобным выглядзе, яны прасторава звязаны паміж сабой. Карыстаюцца для спрашчэння інж. разлікаў многіх збудаванняў, якія разглядаюць як сукупнасць асобных П.с.