Калама́шка ’лаянка на няўклюднага, чараватага чалавека’ (Шат.). Фармальна суадносіцца з каламашка ’воз’, ’нязграбны воз’, ’воз для перавозу цяжкасцей’ і да т. п. — значэнні, якія тлумачаць, відаць, утварэнне каламашка ’лаянка’. З разглядаемым словам суадносіцца кылымашыцца ’таўчыся, збірацца ў адным месцы’ (Бяльк.) (паводле фанетычнага крытэрыю ўтворана ад асновы каламаш‑). Семантыка, відавочна, адрозніваецца, аднак яе можна зразумець як натуральнае развіццё ’капацца, вазіцца’ > ’таўчыся на адным месцы’, > ’збірацца ў адным месцы’. Такое развіццё значэння верагоднае, паколькі ажыццяўляецца ў яўна экспрэсіўных лексемах, дзе семантыка з’яўляецца дыфузорнай і лёгка можа субстывавацца. Параўн. яшчэ пск. колымажиться ’важнічаць, фанабэрыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́дал ’язычаскае бажаство; прадмет абажання або нізкапаклонства; нягоднік’ (ТСБМ), ’чорт, д’ябал’ (Нас., Касп., Шат.), і́дыл ’чорт’ (Бяльк.), і́дальшчына ’недарэчнасць, чартаўшчына’ (Нас.); параўн. рус. и́дол ’ідал, балван’ (Даль), смал. ’лаянка’, и́долыццна ’недарэчнасць’, укр. і́дол ’аб недарэчным, дурным або бяздушным чалавеку’, и́дал ’ідал, чорт’ (Грынч.). Ст.-бел. идолъ ’язычаскае бажаство’ (Скарына; Гіст. лекс., 121) < ст.-рус. идолъ ’язычаскае бажаство’ (XI ст., Сразн.), ’лаянка’ (XVII ст.) < ст.-слав. идолъ ’бажок, кумір’. Першакрыніца: грэч. εἴδωλον ’вобраз, падабенства, малюнак’. Фасмер, 2, 117; Шанскі, 2, I, 14. Ідалапакло́ннік, ідалапакло́нства — паўкалькі грэч. εἰδωλολάτρης, εἰδωλολατρεία. Шанскі, там жа, 14–15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перепа́лка

1. (перестрелка) перастрэ́лка, -кі ж.; (стрельба) страляні́на, -ны ж.;

2. перен. перапа́лка, -кі ж.; (ссора) ла́янка, -кі ж.; сва́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поноше́ние ср.

1. (действие) ганьбава́нне, -ння ср., знеслаўле́нне, -ння ср.;

2. (оскорбительные слова) ла́янка, -кі ж.; знява́га, -гі ж.; абра́за, -зы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбо́рны

1. (выдатны) (áus)erlésen, áusgesucht; érstklassig; gewählt; Elíte-; Áuslese-;

адбо́рнае во́йска Elítetruppen pl;

2. разм. áusgesucht;

адбо́рная ла́янка разм. die schlímmsten Schímpfworte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

га́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злосна гаўкнуць (пра сабаку).

2. што і без дап. Разм. Моцна і адрывіста крыкнуць. Гаркнуў дзед на ўсё горла: — Музыку, марш вясельны! Лынькоў. // Прыкрыкнуць на каго‑н. Антось гаркнуў цераз стол на жонку, і бабская лаянка спынілася. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закліна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклінаць.

2. Словы і выразы, якімі заклінаюць (у 1 знач.). Услед ёй бярозы глядзелі з тугою, Вятры заклінанне дзяўчыны няслі: «Эх, стаць бы навекі мне шумнай ракою, Каб толькі вярнуцца да роднай зямлі!» Ляпёшкін.

3. Гарачая просьба, мальба аб чым‑н.

4. Праклён, лаянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мат ​1, ‑а, М маце, м.

1. Становішча ў шахматнай гульні, калі кароль, знаходзячыся пад ударам фігуры праціўніка, не можа абараніцца, што азначае пройгрыш партыі.

2. перан. Безнадзейнае становішча.

[Перс. māt — памёр.]

мат ​2, ‑а, М маце, м.

Брыдкая лаянка. [Карніцкі:] — Бывай здароў і раз назаўсёды запомні: размаўляць са мною пры дапамозе мата не дазволю. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schmähung f -, -en ла́янка, знява́га, ганьбава́нне;

gégen j-n ~en áusstoßen* га́ньбіць, знеслаўля́ць каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

skirmish

[ˈskɜ:rmɪʃ]

1.

n.

1) мала́я збро́йная суты́чка, перастрэ́лка

2) спрэ́чка, сва́рка, ла́янка f.

2.

v.i.

1) ве́сьці суты́чкі, ваява́ць

2) спрача́цца, свары́цца, ла́яцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)