Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МА́ЎТГАЎЗЕН (Mauthausen),
нямецка-фашысцкі канцэнтрацыйны лагер каля г. Маўтгаўзен (Аўстрыя) у жн. 1938—45. Засн. як філіял канцлагера Дахау, з сак. 1939 самаст.лагер. Да мая 1945 тут зняволена каля 335 тыс.чал., забіта 120 тыс.чал. У лагеры дзейнічала падп.інтэрнац.арг-цыя супраціўлення, якая 5—7.5.1945 узняла антыфаш. паўстанне. Пасля 2-й сусв. вайны на месцы М. створаны мемарыяльны музей, у 1948 устаноўлены помнік закатаванаму тут у лют. 1945 Дз.М.Карбышаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паабва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Абваліць усё, многае. Лагер немцы не мініравалі, а толькі спалілі і паабвальвалі зямлянкі.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́пмінг
(англ. camping)
спецыяльна абсталяваны лагер для аўтатурыстаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
«ПЯ́ТЫ ПОЛК» (шталаг №313) у Вялікую Айчынную вайну. Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў вер. 1941 на паўн.-зах. ускраіне г. Віцебск для масавай загубы сав. ваеннапалонных на тэр.б.сав.ваен. гарадка 5-га чыг. палка. За калючым дротам утрымлівалася адначасова да 40 тыс. вязняў. У сак.—крас. 1943 сюды змясцілі каля 20 тыс. грамадзян горада і навакольных вёсак, схопленых у часы аблаў. Пасля знішчэння ваеннапалонных лагер выкарыстоўвалі да лют. 1944 як перасылачны, потым як лагер для цывільнага насельніцтва. Праз лагер прайшло больш за 150 тыс.чал., з іх загублена больш за 80 тыс., у т. л. каля 12 тыс. мірных жыхароў. 3.6.1944 сав. войскі вызвалілі каля 8 тыс.чал. На месцы лагера помнік на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канцэнтрацы́йны, -ая, -ае.
У выразе: канцэнтрацыйны лагер — месца масавага зняволення і фізічнага знішчэння ваеннапалонных, палітычных праціўнікаў, прадстаўнікоў нацыянальнасцей, якія праследуюцца, і пад. (у перыяд Другой сусветнай вайны ў фашысцкай Германіі і акупаваных ёю краінах, а таксама ў краінах з таталітарным рэжымам у час рэпрэсій) [першапачаткова лагер для ваеннапалонных].
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
міжраённы, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе, адбываецца паміж раёнамі. Міжраённая сувязь. Міжраённая канферэнцыя.
2. Агульны для некалькіх раёнаў. Міжраённы піянерскі лагер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Gefángenenlagern -s, - ла́гер для (вае́нна)пало́нных
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лэгір у выразе: іна́ [цялушка] йшчэ лэґіру ні знаіць (ушац., Свяжынскі, вусн. паведамл.) ’цялушка, якая вучыцца пасвіцца’. Да ла́гер (гл.) ’летні загон для жывёлы ў полі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
koncentracyjny
канцэнтрацыйны;
obóz koncentracyjny — канцэнтрацыйны лагер
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)