ПЭНХУ́ЛЕДА́О, Пескадорскія астравы,
архіпелаг з 64 скалістых астравоў у Тайваньскім праліве. Тэр. Кітая. Пл. 127 км². Нас. 90,1 тыс. чал. (1996). Пераважаюць плоскія базальтавыя плато (выш. да 48 м), берагі моцна расчлянёныя. Мусонны трапічны клімат, ападкаў больш за 1000 мм за год, макс. летам. Восенню частыя тайфуны. Рыбалоўства; вырошчванне батату, пасевы рысу, арахісу, маісу, проса.
т. 13, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рынапітэ́к
(н.-лац. rhynopithecus)
танкацелая малпа шакаладна-карычневай, шараватай або залаціста-аранжавай афарбоўкі, якая водзіцца ў горных лясах Паўд. Кітая і Паўн. В’етнама.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэфа́нія
(н.-лац. stephania, ад гр. stephanos = вянок)
ліяна, якая пашырана ў трапічных і субтрапічных горных раёнах Паўд. Кітая, Японіі, Бірмы, В’етнама, Індыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЭНБУ́, Банбу, Бэнпу,
горад на У Кітая, у прав. Аньхой. Каля 450 тыс. ж. (1990). Порт на р. Хуанхэ. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Вываз солі, збожжа, каменнага вугалю. Перапрацоўка с.-г. сыравіны (у т. л. вытв-сць алею). Маш-буд., харч. (мукамольная, мясная, тытунёвая), тэкст., хім., папяровая, шкловая прам-сць. Суднарамонт, вытв-сць метал. вырабаў.
т. 3, с. 384
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙРА́ЦКАЕ ХА́НСТВА, Джунгарскае ханства,
феадальная дзяржава айратаў (група зах.-манг. народаў) у Джунгарыі (ч. тэр. сучаснага Паўн.-Зах. Кітая) у 17—18 ст. Склалася ў 1630-я г. ў выніку аб’яднання айрацкіх княстваў. Узмацнілася пры Батуры-хунтайджы [1635 — каля 1660]. З 1670-х г. вяло войны з маньчжурскімі феадаламі. У 1757—58, аслабленае працяглай феад. усобіцай, заваявана кітайскай дынастыяй Цын.
т. 1, с. 176
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ ХІНГА́Н,
горы на ПнУ Кітая і У Манголіі. Працягласць з ПдЗ на ПнУ каля 1200 км. Выш. да 1949 м. Складзены з гранітаў, ліпарытаў, андэзітаў. Вяршыні плоскія, схілы спадзістыя. На Пн светлахвойная тайга, участкі шматгадовай мерзлаты, больш на Пд — участкі шыракалістых лясоў, лесастэп, стэп. Рэзерват Дахінганлін (Кітай). Важны прыродны рубеж, умоўная мяжа паміж Цэнтр. і Усх. Азіяй.
т. 4, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЬЦЗЯ́Н,
рака на ПдУ Кітая, у бас. р. Янцзы. Даўж. каля 760 км, пл. бас. каля 82 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Наньлін і Уішань, цячэ пераважна на Пн у міжгорнай даліне, упадае ў воз. Паянху. Асн. прытокі: Юаньшуй, Цзіньцзян, Ляашуй (левыя). Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 2300 м³/с. На Ганьцзяне — гарады Ганьчжоў (пачатак суднаходства), Наньчан.
т. 5, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ЦЗЫЧЭ́Н (1606—45),
кіраўнік паўстання 1628—44 у Кітаі супраць дынастыі Мін. Працаваў паштовым кур’ерам. Далучыўся да паўстанцаў, з 1636 кіраўнік паўстанцкай арміі ў Хэбэй-Шэньсійскім р-не. У 1644 абвешчаны ў г. Сіянь імператарам 25.4.1644 заняў сталіцу Кітая г. Пекін. 27.5.1644 разбіты аб’яднанымі сіламі маньчжураў і здрадніка У Саньгуя. Быў вымушаны пакінуць Пекін, загінуў у прав. Хубэй.
т. 9, с. 325
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГО́ЛІЯ,
гістарычная вобласць на тэр. Манг. Рэспублікі і Кітая, якую насяляюць манголы. Вядома з 8 ст. У час мангольскіх заваяванняў у 13 ст. — галоўная ч. Мангольскай імперыі. Пасля падзення манг. улады над Кітаем — сукупнасць манг. княстваў. У 16 ст. падзялілася на Паўн. і Паўд. М., у час маньчжурскага панавання (17 — пач. 20 ст.) адпаведна Манголія Знешняя і Манголія Унутраная.
т. 10, с. 66
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЬЧЖУ́РА-КАРЭ́ЙСКІЯ ГО́РЫ.
На ПнУ Кітая, на Пн КНДР і ў Прыморскім краі Расіі (усх. адгор’і). Даўж. больш за 1000 км. Пераважаюць выш. 1000—2000 м, найбольшая 2750 м (вулкан Пэктусан). Складзены пераважна з гранітаў, сланцаў, базальтаў, вапнякоў. Плато і пласкагор’і, падзеленыя кароткімі хрыбтамі. Хваёвыя і шыракалістыя лясы, хмызнякі. Каля грабянёў кедравыя сланікі. Радовішчы каменнага вугалю, каляровых металаў.
т. 10, с. 97
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)