тып высакагорнай расліннасці, пашыранай у альпійскім поясе. Расліны пераважна нізкарослыя, прысадзістыя, з яркімі кветкамі. Развіваюцца пры нізкіх т-рах, кароткім вегетац. перыядзе, хуткіх зменах цяпла і холаду, дастатковым увільгатненні. Тыповыя фітацэнозы — альпійскія лугі з перавагай злакаў (мятліц і інш.), прымул, гарычак, дубровак, увярэднікаў, астрагалаў, эдэльвейсаў, канюшыны і інш.; на камяністых участках — каменяломнік, крупкі і інш., зараснікі рададэндрану. Альпійская расліннасць характэрна для Альпаў, Карпат, Каўказа, Алтая, паўн., цэнтр. і ўсх. Цянь-Шаня, Гімалаяў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛЯ́Р,
старажытны горад Балгарыі Волжска-Камскай, гарадзішча якога захавалася ў в. Білярск (Татарстан). Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 10 ст., дасягнуў росквіту ў 12 — пач. 13 ст., калі стаў сталіцай дзяржавы. У слав. летапісах названы Вял. Горадам. Быў умацаваны валам з драўлянымі канструкцыямі і ровам. У 1236 разбураны мангола-татарамі. Раскопкамі выяўлены рэшткі дамоў з цэглы, вял. будынка караван-сарая, могільнік. Знойдзена шмат вырабаў мясц. рамеснікаў і рэчаў з Ірана, Візантыі, Каўказа, Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАШУ́ЦІН (Пётр Іванавіч) (н. 5.9.1909, г. Брэст),
генерал арміі (1971), Герой Сав. Саюза (1985). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1930—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Каўказскім, Крымскім, Паўн.-Каўказскім, Паўд.-Зах. і 3-м Укр. франтах. Удзельнік абароны Каўказа, вызвалення Югаславіі, Венгрыі і Аўстрыі. Пасля вайны ў цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР, з 1963 нам.нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1950—54, 1966—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫКУБА́НСКАЯ НІЗІ́НА, Кубана-Прыазоўская нізіна,
раўніна ў Зах. Перадкаўказзі, у Расіі, на Пн ад ніжняга цячэння р. Кубань. Абмежавана на Пд падножжамі гор Вял.Каўказа, на У Стаўрапольскім узвышшам, на З Азоўскім м., на Пн нізоўямі рэк Дон і Маныч. Выш. да 150 м. Складзена з асадкавых парод мезакайназойскага ўзросту, укрытых лёсападобнымі суглінкамі і глінамі. На ПнЗ — радовішчы газу. Клімат умерана кантынентальны, ападкаў 400—600 мм за год. Стэпы, б.ч. узараныя. П.н. — найважнейшы збожжавы раён Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«П’Я́НЫ» ЛЕС,
лес з сагнутымі і нахіленымі (у адзін ці розныя бакі) стваламі дрэў, што часцей абумоўлена дэфармацыямі грунту. Найб. вядомы ўчасткі «П.» л. ў раёнах апоўзняў (напр., правабярэжжа р. Волга ў яе сярэднім цячэнні, Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа, паўд. бераг Крыма), абласцях развіцця тэрмакарсту (Цэнтр. Якуція), сходу снегавых лавін, у карставых раёнах са свежымі прасадкамі, праваламі, асяданнямі грунту. На Беларусі сустракаюцца асобныя ўчасткі, прымеркаваныя да зон інтэнсіўнага тэхнагеннага ўздзеяння (напр., паблізу Наваполацкага нафтапрамысл. комплексу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вашынгто́нія
(н.-лац. washingtonia, ад Washington = назва штата ў ЗША)
веералістая пальма з тоўстым ствалом і вялікай кронай, пашыраная ў ЗПІА і Мексіцы; вырошчваецца як дэкаратыўная на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАСІЛЬКО́Ў (Іосіф Георгіевіч) (11.3.1879, г. Ялец Ліпецкай вобл., Расія — 23.8.1942),
бел. батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Скончыў Маскоўскі ун-т (1904). У 1920—29 праф., заг. кафедры ў Горацкай с.-г. акадэміі. З 1934 у Ін-це біялогіі АН Беларусі. Аўтар прац па флоры Каўказа, Казахстана, Еўрапейскай ч. Расіі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання «Флора БССР».
Тв.:
Матэрыялы да флоры Горацкага раёна // Праца навук т-ва па вывучэнні Беларусі пры Бел.дзярж. акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках. 1927. Т. 3.
рускі геолаг і палеантолаг, адзін з заснавальнікаў палеаэкалогіі. Акад. Пецярбургскай АН, чл.-кар. (1910). Праф. Юр’еўскага (1896) і Кіеўскага (1905) ун-таў, Вышэйшых жаночых курсаў у Пецярбургу (1912). Працаваў у Геал. к-це (Пецярбург). Навук. працы па стратыграфіі і палеанталогіі неагену Понтакаспійскага бас., тэктоніцы і палеагеаграфіі Альпійскай зоны Еўразіі, выкапнёвых рыфах, арганагенных вапняках. Даследаваў трацічныя адклады Паўн.Каўказа і Закаўказзя. Удзельнічаў у акіянаграфічных экспедыцыях на Чорным (1890) і Мармуровым (1894) морах, у заліве Кара-Багаз-Гол (1897).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕА́НДР (Nerium),
род раслін сям. кутравых. 3 віды ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі. Алеандр звычайны (N. oleander) вырошчваюць на Пд Крыма, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у Закаўказзі, Сярэдняй Азіі; на Беларусі — як пакаёвую расліну.
Вечназялёныя кусты выш. 2—6 м. Лісце вузкае, ланцэтападобнае, супраціўнае. Кветкі яркія, простыя або махровыя, буйныя, духмяныя, у шчыткападобных суквеццях. Венчык чырвоны, ружовы, белы ці жоўты. Плады — шматнасенныя лістоўкі. Размнажаюцца чаранкамі і насеннем. Дэкар. віды. Атрутныя. Прэпараты з лісця алеандра звычайнага выкарыстоўваюцца пры парушэннях сардэчна-сасудзістай дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЗЕ́ЕЎ (Міхаіл Васілевіч) (22.11.1913, в. Гарадзецк Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобласці — 22.6.1979),
Герой Сав. Саюза (1942), ген.-маёр авіяцыі (1957). У Чырв. Арміі з 1932. Скончыў школу ваен. пілотаў (1934), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, удзельнік абароны Перакопа, вызвалення Каўказа, Новарасійска, Румыніі і Балгарыі. Вызначыўся пры абароне Севастопаля, дзе ў паветр. баях збіў 6 самалётаў праціўніка. За час вайны зрабіў 498 баявых вылетаў, правёў 141 паветр. бой, збіў 17 самалётаў праціўніка.