1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прытупіцца або паменшыцца ад доўгага карыстання.
Нож зусім зрэзаўся.
2.з кім і без дап. Уступіць у спрэчку, сварку, схапіцца (разм.).
Спрачальнікі зрэзаліся.
3.перан. Не вытрымаць экзамену (разм.).
З. на экзамене.
|| незак.зраза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АЎТАГАСПАДА́РКА,
прадпрыемства, якое самастойна распараджаецца сваімі фін. сродкамі, рухомым саставам (грузавымі і легкавымі аўтамабілямі, аўтобусамі і інш.), рамонтна-абслуговай базай (майстэрні, склады, адм.-быт. памяшканні і інш.), тэрыторыяй, абсталяванай для захоўвання тэхнікі (гаражы, павеці, участкі для падагрэву рухавікоў і інш.). Бываюць ведамасныя (абслугоўваюць тэхнал. працэс пэўнага прадпрыемства ці перавозяць сваіх работнікаў) і агульнага (перавозяць людзей на вызначаных маршрутах ці грузы па заяўках заказчыкаў) карыстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д ЭНДАКРЫ́ННЫХ ПРЭПАРА́ТАЎ.
Засн. ў 1959 у Мінску. З 1970 працуе цэх па вытв-сці шпрыцаў аднаразовага карыстання з ін’екцыйнымі растворамі, з 1976 — аміячна-кампрэсарнае аддзяленне, з 1996 — аддзяленне па вытв-сці гатовых форм інсуліну. Мае 5 цэхаў. З 1977 у ВА «Мінмедпрэпараты» (АТ «Белмедпрэпараты») як вытв-сць эндакрынных прэпаратаў. Асн. прадукцыя (1999): прэпараты групы інсуліну, гепарын, андэкамін, лідаза, тэмалін, ацыдзін-пепсін, тырэаідзін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РВІС (англ. service служба),
дабраякасныя абслугоўванне, рамонт ці наладка тэхн. сродкаў, быт. апаратуры, камунальнай тэхнікі і г.д. Адрозніваюць С. перадпрадажны (уключае ліквідацыю няспраўнасцей, выяўленых пасля транспартавання тавару або пры апрабаванні) і пасляпродажны (падзяляецца на гарантыйны і паслягарантыйны). У гарантыйны перыяд спецыялісты службы С. бясплатна выконваюць усе работы па забеспячэнні бесперабойнай эксплуатацыі вырабу, уключаючы і навучанне спажыўца прыёмам карыстання. У паслягарантыйны перыяд работы выконваюцца за плату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
f. d. D., f. d. G. = für den Dienstgebrauch – для службовага карыстання
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
добраўпара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Навесці добры парадак, зрабіць зручным для карыстання. Добраўпарадкаваць вуліцы і плошчы горада. Добраўпарадкаваць парк. □ Райсавет вынес нават спецыяльную пастанову па .. прапанове [Расальчыхі]: знесці гаражы і добраўпарадкаваць двор.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дама́шні, -яя, -яе.
1. Які адносіцца да дома, сям’і, прызначаны для карыстання дома.
Д. тэлефон.
Д. халат.
2. Зроблены, прыгатаваны дома або прызначаны для выканання дома.
Д. хлеб.
Дамашняе заданне.
3. Сямейны, прыватны.
Дамашняе выхаванне.
4. Свойскі, не дзікі.
Дамашнія жывёлы.
5.у знач.наз.дама́шнія, -іх. Члены сям’і (разм.).
Нашы дамашнія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)