Спанцы́рка ‘верхняя жаночая кароткая вопратка’ (ТС). Бадаць, праз польск.spencer, spencerek ‘кароткая куртка, каптан’, ням.Spéncer, Spénzer ‘жаночая кофта; вузкі каптан’. Запазычана з англ.spencer ‘куртка, кароткі сурдут’, што паходзіць ад імені лорда Спенсера, які ў 1796 г. увёў ва ўжытак такі тып адзення (Брукнер, 508; Фасмер, 3, 733; ЕСУМ, 5, 368).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перады́шкаж. Erhólung f -; Rast f - (прывал); Átempause f -, -n (кароткая);
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сардэ́лька1, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
Тоўстая кароткая сасіска.
сардэ́лька2, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
Тое, што і сардзіна (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэзу́ра, ‑ы, ж.
Спец.
1. Паўза ў вершаваным радку, абавязковая для пэўнага вершаванага памеру. Вялікая цэзура. Малая цэзура.
2.Кароткая паўза ў музычнай мелодыі паміж асобнымі часткамі. Меладычная цэзура. Ладавая цэзура.
[Лац. caesura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадэві́ль
(фр. vaudeville)
кароткая жартоўная п’еса з песнямі-куплетамі, рамансамі і танцамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пара́да ’прапанова, як дзейнічаць, рада; сумеснае абмеркаванне чаго-небудзь, кароткая нарада’. З польск.porada ’тс’. Гл. яшчэ ра́да, ра́дзіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жаке́т
(фр. jaquette)
кароткая жаночая вопратка, пашытая ў талію.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
інтэрме́дыя, ‑і, ж.
1.Кароткая п’еса або ўстаўная сцэна, звычайна камічнага зместу, якія выконваюцца паміж актамі драматычнага або опернага твора. Інтэрмедыі беларускага школьнага тэатра 17–18 стст.
2. Тое, што і інтэрлюдыя.
[Ад лац. intermedio — прамежкавы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Верхняя кароткая вопратка, якая зашпільваецца на гузікі ці на замок. Скураная куртка. □ Сцяпан Струк быў у паношанай шэрай суконнай куртцы сваёй работы.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк.да спадніца (у 1 знач.); кароткая спадніца. Па дашчаным тратуары, раз-пораз пырскаючы смехам, выдыбаюць даўганогія дзяўчаты ў кароценькіх спаднічках.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)