níederstürzen

1. vt (па)валі́ць, скі́дваць

2. vi (s)

1) кі́дацца (уніз);

auf die Knie ~ упа́сці на кале́ні

2) разбура́цца, па́даць, абва́львацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

накуса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго-што. Пакусаць, нарабіць укусаў у многіх месцах (пра насякомых). Накусалі камары рукі. □ Конь злосна махае галавою, спыняецца і трэ вочы аб калені пярэдніх ног або дастае галавою і зубамі хапае за месцы, дзе накусалі сляпні. Галавач.

2. чаго. Разм. Адкусваючы шчыпцамі, нарабіць кавалкаў. Накусаць цукру. Накусаць дроту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

giąć

незак.

1. гнуць, згінаць; схіляць; хіліць;

2. камячыць;

giąć kark (grzbiet) — гнуць шыю (карак);

giąć kolana — схіляць калені; кленчыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

gramolić się

gramoli|ć się

незак. разм. карабкацца, караскацца;

~ł się mamie na kolana — ён караскаўся да мамы на калені

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ло́каць, ‑кця; мн. локці, ‑цяў; м.

1. Месца згібу рукі, дзе злучаецца плечавая косць з касцямі перадплечча. Глыбока ўздыхнуўшы, Чарнавус .. паставіў на калені локці і апусціў на далоні сваю жорсткую бараду. Кулакоўскі. Хвіліну .. [Максім і Васіль] ішлі моўчкі, датыкаючыся адзін аднаго локцямі. Шамякін. // Частка рукава, якая аблягае гэта месца. Падраны локаць.

2. Старадаўняй мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5 метра.

•••

Кусаць (сабе) локці гл. кусаць.

Пачуццё локця гл. пачуццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўпрыця́м, прысл.

Разм.

1. Непрыкметна; неўзаметку. З сарамлівай дзяўчынкі.., невясёлае маленства якой ахоўвалі партызанскія заставы, пасля перамогі зусім неяк неўпрыцям вырасла Люда. Брыль. Ужо на світанні.. [Іван] не ўтрымаўся і неўпрыцям задрамаў, уткнуўшы твар у калені. Быкаў.

2. Няўцям, не прыйшло ў галаву. — А ты любіш чытаць? — пытаецца майстар .. Яму, відаць, зусім неўпрыцям, што гэтым пытаннем, ён закрануў найбольш жывое месца ў душы свайго памочніка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыні́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Прыціснуцца, прыпасці да каго‑, чаго‑н. Страпянуўся Міколка, удыхнуў паветра глыбей і, упаўшы на калені, прынік да маці. Лынькоў. За акном пачуліся крокі і зараз жа знаёмы Зосін тварык прынік да шыбы. Лупсякоў.

2. перан. Разм. Прыціхнуць, страціць бадзёрасць. [Ліпачка] яшчэ больш прынікла, сцішылася. Сабаленка. [Яўхім:] — Ды і Сафрон трохі прынік — прыглядваўся, ці па нораву жонцы яго разбойная жытка. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адранцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць нерухомым, замерці, знямець. — Змоўчы, быдла! — гаркнуў раптам палкоўнік, і пан Зыгмунт зусім адранцвеў. Лынькоў. Прыдушаная нечуванаю бядотаю, маці раптам адранцвела і доўга не магла паварушыцца. Якімовіч. // Страціць адчувальнасць, адзеравянець. [Мікалай:] — Эх, і любіла.. [Ніна] песні! Да поўначы іншы раз слухала. У мяне ўжо адранцвеюць пальцы, а яна ўсё просіць іграць і пець. Шашкоў. Малілася [Лісавета] горача і доўга, не чула, што адранцвелі калені, але малітвы не прыносілі супакаення. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́са, ‑ы, ж.

1. Ніжняя частка галавы (з губамі і ноздрамі) у жывёл. Карова працягвае пысу, ліжа руку шурпатым цёплым языком. Асіпенка. Конь .. шумна фыркнуў, дакрануўся пысай да вады, але піць не захацеў. Хомчанка. З суседняга пакоя выйшаў сабака, прыязна абцёрся аб мае ногі і паклаў пысу мне на калені. Карпюк. Андрушка трымаў абедзвюма рукамі Лыску за пысу, каб той не брахнуў. Лобан.

2. Разм. груб. Твар. Дзядзька вырывае з маіх рук лыжку, строга загадвае: — Пысу памый! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

twine

[twaɪn]

1.

n.

1) ссука́ная ні́тка, вяро́ўка

2) ссука́ньне, зьвіва́ньне, скру́чваньне n.

2.

v.t.

1) ссука́ць; віць, зьвіва́ць

2) абвіва́ць; абхапля́ць

The child twined her arms about her mother’s knees — Дзіця́ абхапі́ла рука́мі ма́тчыны кале́ні

3.

v.i.

віцца, абвіва́цца

The ivy twines around the tree — Плюшч віе́цца вако́л дрэ́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)