РА,

назва р. Волга ў ант. аўтараў першых стагоддзяў н.э. (К.Пталамей, Аміян Марцэлін і інш.), зрэдку ў сярэдневяковых аўтараў (напр., у З. фон Герберштэйна).

т. 13, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пакрэ́ктваць і пакрэ́хтваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Крактаць (крахтаць) зрэдку, час ад часу. — От дзе рай, браткі мае! а-а-х, як добра! — выгукваў і пакрэктваў ад задавальнення Пракоп, грэючыся на [палку] і неміласэрна хвошчучы сябе мяккім венікам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Страляць час ад часу. Немцы больш не ўставалі, пастрэльвалі ляніва. Місько. Па горадзе паўзлі чуткі: нехта на дарогах.. пастрэльвае гітлераўцаў. Новікаў. Зрэдку, кароткімі чэргамі, пастрэльвалі з кулямёта. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анамадо́н

(н.-лац. anomodon)

лістасцябловы мох сям. туідыевых, які расце на ствалах лісцевых дрэў, зрэдку на камянях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і прагрукатаць. Машыны імчаць па шляху, а праз пераезд, зварочваючы на прасёлкавую дарогу, толькі зрэдку прагрукае якая-небудзь фурманка. Навуменка. Зноў ударыў гром, прагрукаў над усім Зашыйкам з канца ў канец. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стае́нны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны для выезду, на якім не працуюць (пра каня). Зрэдку праносіліся памешчыцкія карэты, запрэжаныя ў тройкі або чацвёркі стаенных коней. Гартны. Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРЫВА́СТЫ ВОЎК (Chrysocyon brachyurus),

млекакормячае сям. воўчых атр. драпежных. Адзіны від роду. Жыве ў Бразіліі, усх. частцы Балівіі, Парагваі, Уругваі і Паўн.-Усх. Аргенціне ў пампасах, па ўскрайках балот, зрэдку ў лясах.

Даўж. цела каля 125 см, хваста каля 30 см, выш. ў карку каля 75 см, маса 20—23 кг. Поўсць доўгая, мяккая, жаўтавата-рыжая. Ногі доўгія, амаль чорныя. Хвост пушысты, на канцы белы. На шыі і карку грыва (адсюль назва). Нараджае 2—3 дзіцянят. Актыўны ўначы. Корміцца дробнымі пазваночнымі, птушкамі, насякомымі, пладамі і інш. Групай зрэдку нападае на свойскіх авечак. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Грывасты воўк.

т. 5, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

папіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Піць патроху, не спяшаючыся або час ад часу. Я ўспомніў, як у адной экзатычнай кватэры мы сядзелі і папівалі сухое віно пад крыкі шматлікіх папугаяў. Караткевіч.

2. Разм. П’янстваваць зрэдку, час ад часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагаво́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Абменьвацца кароткімі фразамі. Спачатку хлопцы сядзелі моўчкі і толькі зрэдку перагаворваліся шэптам, баючыся спудзіць рыбу. Ваданосаў. За сталом было шумна; госці ажыўлена перагаворваліся, жартавалі, смяяліся, казалі тосты. Каршукоў.

2. Зал. да перагаворваць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праплі́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Прабрацца, пралезці праз што‑н., куды‑н. з намаганнямі. [Аўдотка] табе ўсюды дапне і даступіцца.. і куды хочаш праплішчыцца. Вітка. Зрэдку дзе ўбок адводзіла сцежка, дзе нават вузкім сялянскім драбінкам як праплішчыцца праз [густату] лясных зарасляў. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)