раз¹, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Абазначэнне аднакратнага дзеяння.

Прыязджаць р. на тыдзень.

Сем разоў адмерай, адзін р. адрэж (прыказка).

2. З’ява, выпадак у шэрагу аднародных дзеянняў, праяўленняў чаго-н.

У мінулы р.

Кожны р.

3. у знач. кольк. ліч.; нескл. Адзін (пры падліку).

Р., два, тры.

◊

Аднаго разу — аднойчы.

Ва ўсякім разе — пры любых абставінах.

Другім разам (разм.) — калі-небудзь, не цяпер.

Другі раз (іншы раз) — часам, у некаторых выпадках.

За раз — у адзін прыём.

Не раз (і не два) — многа разоў.

Ні ў якім разе — ні пры якіх умовах, ніколі.

Па той раз — з таго часу.

Раз-два і гатова (разм., жарт.) — вельмі хутка.

Раз за разам — зноў і зноў, бесперапынна.

Раз (і) назаўсёды — канчаткова, беспаваротна.

Раз на раз не прыходзіцца — не заўсёды бывае аднолькава.

У самы раз (самы раз) (разм.) — якраз, у пару.

У такім разе — у такім выпадку.

|| памянш. разо́к, -зка́, м. (да 1 і 2 знач.) і ра́зік, -а, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РУБО́ Франц Аляксеевіч (17.6.1856, г. Адэса, Украіна — 13.3.1928),

расійскі жывапісец-баталіст. Вучыўся ў Рысавальнай школе ў Адэсе (з 1865) і ў АМ у Мюнхене (1877—83). Жыў пераважна ў Пецярбургу. У 1904—12 выкладаў у Пецярбургскай АМ. З 1913 у Германіі. Працаваў пераважна ў панарамным жывапісе. Аўтар грандыёзных паводле маштабаў твораў, якія вызначаюцца дакумент. дакладнасцю адлюстравання гіст. падзей: панарамы «Штурм аула Ахульга» (каля 1896, не захавалася), «Абарона Севастопаля» (1902—04, адкрыта ў 1905 у Севастопалі; у 1941—42 пашкоджана пры абароне горада, адноўлена і зноў адкрыта ў 1954), «Барадзінская бітва» (1911, адкрыта ў 1912 у Маскве; адрэстаўрыравана і зноў адкрыта ў 1962). Пісаў таксама станковыя карціны: «Атака Новачаркаскага палка ў баі на рацэ Шахэ» (1907), «Барадзінскі бой» (1913, з К.​Бекерам) і інш.

Літ.:

Федорова О. Ф.​Рубо. М., 1982.

Ф.Рубо. Фрагмент панарамы «Барадзінская бітва». 1911.

т. 13, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

hark [hɑ:k] v. dated (толькі ў загадным ладзе) слу́хайце!

hark back [ˌhɑ:kˈbæk] phr. v. (to smth.)

1. вярну́цца, зноў звярну́цца (да тэмы, размовы і да т.п.)

2. напаміна́ць (пра што-н.), нага́дваць (што-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адрасці́, ‑сце; зак.

Вырасці зноў пасля таго, як было зрэзана, падстрыжана (пра валасы, расліны і пад.). Як толькі парасткі крыху падняліся, Маня асцярожна адрэзала іх вострым нажом.. Праз нейкі час парасткі адраслі зноў. Якімовіч. Марына змянілася. Валасы на яе галаве адраслі і пагусцелі, вочы сталі вялікія. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пласту́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пластуна. Пластунскім рыўком .. [Шэўчык] адскочыў назад і зноў залёг, падрыхтаваўся страляць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тырчма́, прысл.

Разм. Тое, што і тарчма. А селянін зноў ставіў лапату тырчма і нагой моцна націскаў на яе. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ФЕ́НІКС,

у міфалогіі стараж. фінікійцаў, егіпцян, грэкаў і інш. народаў казачная птушка. Пражыўшы некалькі стагоддзяў, яна, паводле адной з версій міфа, спальвала сябе, а з попелу нараджалася зноў маладой і адноўленай. Вобраз Ф. выкарыстаны ў сімволіцы хрысціянства. У пераносным сэнсе Ф. — сімвал вечнага адраджэння і неўміручасці.

т. 16, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абша́рышча, ‑а, н.

Тое, што і абшар. Напоены сілай абшарышчаў братніх, Падаўся зноў Нёман да мора, як ратнік. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і расхапаць. Чакаць зноў жа не выпадае: могуць усё [панскае дабро] расхватаць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыхатамі́я

(гр. dichotomia)

1) дзяленне цэлага на дзве часткі, потым кожнай часткі зноў на дзве і г. д. (параўн. трыхатамія);

2) тып разгалінавання раслін, пры якім кожная галінка дзеліцца на дзве новыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)