2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Шчыльна злучыцца, сціснуцца (пра губы, зубы і пад.).
Губы сцяліся ад болю.
3.перан. Сціснуцца, выклікаўшы цяжкае дыханне (пра горла, грудзі і пад.).
Унутры ўсё сцялася.
Сцялося ад крыўды сэрца.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зацвярдзець пад уздзеяннем марозу.
Гразь к вечару сцялася.
|| незак.сціна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сінтэзава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Утварыцца (утварацца) шляхам сінтэзу (у 1 знач.); абагульніцца (абагульняцца), злучыцца (злучацца). Элементы рэальнага быцця, сапраўдных чалавечых дзеянняў, духоўных праяў сінтэзаваліся ў прывабны вобраз волата.Перкін.У раманах Чорнага, напісаных у гады вайны, сінтэзуюцца вядучыя праблемы; характэрныя для ўсёй яго творчасці.Дзюбайла.
2. Утварыцца (утварацца) шляхам сінтэзу (у 2 знач.).
3.Зал.да сінтэзаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скава́цца, скуецца; зак.
1.Злучыцца пры дапамозе кавання.
2.перан. Пазбавіцца волі. Як на небе зара, ці як думка ў душы Не скуешся няволі ты [песня] путамі.Купала.// Страціць рухомасць; анямець. Апошні раз.. [Яніна] заснула не ведае і калі: хацела падымацца, бо пачало днець, а вочы скаваліся дрымотай...Кірэенка.
3.перан. Накрыцца лёдам, замерзнуць (пра раку, возера і пад.). Рэчка скавалася Лёдам крыштальным.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Змацавацца, злучыцца пры дапамозе чаго‑н. //чым і без дап. Закрануўшы што‑н., зачапіцца. Корч не стукнуўся аб човен, але затое яны сашчапіліся і далей паплылі ўжо абодва разам.Маўр.Вось.. [быкі] сышліся галовамі, сашчапіліся рагамі!Колас.// Сплёўшыся, злучыцца разам (пра пальцы, рукі і пад.). Гэлька не магла, глядзець у вароты хлява, яна адвярнулася ў другі бок. Сашчапіліся пальцы ў кулакі, сцяліся зубы.Сташэўскі.// З сілай сціснуцца (пра зубы і пад.). Іван у апошняе імгненне паспеў схапіць ваўкадава за ашыйнік і ў амаль нечалавечым напружанні рук не даў сашчапіцца на сабе ягоным зубам.Быкаў.
2. Сысціся ў бойцы. Праціўнікі ўжо сашчапіліся загрудкі, ужо адзін, хапаючыся за пісталет, паляцеў потырч праз крэсла.Лынькоў.Відаць, што тут [каля клуба] была снежная бойка .. Адзін хлапчук, увесь аблеплены снегам, сашчапіўся з другім.Сташэўскі.// Пачаць спрэчку, сварку. [Анэта:] — Дальбог, хутка аглухну ад іх лёскату на [лічыльніках]. То адзін, то другі, гэтак кожненькі вечар. А то мала гэтага, дык яшчэ сашчэпяцца сварыцца.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прыплысці з розных бакоў у адно месца. Качкі сплыліся разам.//перан.Злучыцца, сабрацца ў адным месцы. Як толькі Міхалючок і Іллюк, вывесіўшы газету, адышліся на другі бок вуліцы і селі на прызбу, каб глядзець, што будзе рабіцца ля газеты, да Ладымеравай хаты адразу паплылі людзі. Так, можна сказаць, уся вёска і сплылася.Чорны.
2.Разм. Зліцца, страціць выразнасць абрысаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зменшыцца ў аб’ёме пад націскам.
Спружына сціснулася.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сабрацца ў адным месцы, стоўпіцца.
Сціснуліся, як селядцы ў бочцы.
3. Сабрацца ў камяк, скурчыцца, сагнуцца.
С. ад нечаканасці.
С. ад страху.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Адчуць унутраны цяжар (у горле, грудзях).
Сэрца сціснулася ад жалю.
5. Шчыльна злучыцца (пра губы, пальцы і пад.).
Рукі сціснуліся ў кулакі.
|| незак.сціска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз.сціска́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцягну́цца
1. (злучыцца) sich zúziehen*;
2. (пра войскіі г. д.) sich zusámmenziehen*;
3.разм. (пайсці куды-н.) sich fórtschleppen, fórtgehen*vi (s);
4. (быць знятым) mit (gróßer) Mühe áusgezogen [ábgenommen] wérden (пра адзенне, абутакі г. д.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1. Пераплесціся, пераблытацца; пераплёўшыся, злучыцца (пра галіны, дрэвы і пад.). Кусты спляліся і ўтварылі жывую вечназялёную агароджу.Шамякін.Абвітыя хмелем галінкі і лісце спляліся над галавою так густа, што праз іх не магло прабіцца сонца.Сачанка.Карэнні, як дрот тэлефонны, Спляліся ля кожнай сасны.Прыходзька.// Пераплёўшыся, счапіцца (пра рукі, ногі, пальцы); абхапіць адно аднаго, пераплёўшы рукі і ногі. Толькі прыйшоў гэты час. На пероне Клункаў і кошыкаў штурхатня. Думна стаялі вы збоку, пры клёне, Рукі спляліся — ніяк не разняць.Цвірка.Школу запоўнілі крыкі і лаянка. Усе спляліся ў адзін клубок. Кіпеў сапраўдны рукапашны бой.Машара.//перан.Злучыцца, зліцца адно з другім. Як дзіўна ўсё гэта сплялося!Колас.Даўняе з сягонняшнім сплялося.Пысін.У .. сюжэце зусім ненатуральна спляліся эпізоды сямейна-бытавой драмы з меладраматычнай развязкай.Лойка.
2. Уявіцца, узнікнуць у свядомасці, у сне. [Крушынін:] — Учора бачыў у сне .. Домну [Анісіма]. І спляцецца ж чорт ведае што!Гурскі.Ноччу доўга не мог заснуць. З галавы не выходзіць тое, што перажыў за дзень .. І сплёўся пачварны неверагодны сон, які змучыў мяне канчаткова.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злучэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. злучаць 1 — злучыць 1 і злучацца — злучыцца.
2. Тое, што злучае што‑н.; месца, дзе злучана што‑н. — Па сцежках і па дарозе пастаўлены дазоры .. На злучэнні дарог, у даліне, — ручны кулямёт.Самуйлёнак.
3. Вялікая вайсковая адзінка (брыгада, дывізія, корпус і пад.). Танкавыя злучэнні. Партызанскае злучэнне.
4. Рэчыва, малекула якога складаецца з атамаў некалькіх элементаў. Хімічнае злучэнне. Кіслароднае злучэнне.
5. Спосаб сувязі самастойных раўнапраўных слоў або сказаў. Сказы звязваюцца па спосабу злучэння і падпарадкавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)