опроки́дывать несов.

1. пераку́льваць, абаро́чваць; (вываливать) выва́льваць; выку́льваць; (валить) валі́ць, зва́льваць;

2. (заставлять отступать) воен. адкіда́ць, збіва́ць;

3. перен. (опровергать) абвярга́ць; (разрушать) разбура́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Калаці́ць ’выклікаць дрыжанне чаго-н.; хістаць; трэсці; выклікаць дрыжыкі; часта і моцна стукаць, удараць і да т. п.’ (БРС, ТСБМ; навагр., З нар. сл.; Касп.; КЭС, лаг., Мат. Гом., Нас., Сержп., Шат.) ’малаціць’ (БРС; івац., Бір., Працы IM, 6; Мат. Гом., Сцяшк.), да апошняга, відаць, колотить мак — у гульні, дзе намагаюцца пакалаціць (Радч.), і ў Сержпутоўскага (Прымхі) — каб вераб’і не калацілі.., ’абтрэсваць, аббіваць сады’ (Касп., Нік., Оч.), ’упокат абшукваць’ (КЭС, лаг.), калаціць кішэні ’трэсці кішэні’, ’паласкаць (бялізну)’ (гродз., З нар. сл.). Звяртае на сябе ўвагу спецыялізаванае значэнне ’боўтаць, збоўтваць: боўтаць смятану, каб зрабіць масла’ (Вешт., КЭС, лаг.; Яруш.), колотыты ’рашчыняць цеста на бліны’ (бяроз., Шатал.), калаціць зацірку ’круціць калатоўку ў гаршку’ (КЭС, лаг.), ’гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай’ (ТСБМ) у сувязі з тым, што паралелі да гэтага слова ў рус. гаворках з’яўляюцца, па сутнасці, беларускімі: колотить масло (у Растаргуева). Аднак колотовка ’прылада для збівання масла, цеста і да т. п.’ вядома шэрагу рус. гаворак, апрача таго, ёсць укр. колотити ’муціць’ і ’збіваць масла’, калаціцца ’збівацца (аб масле)’, па гэтай прычыне магчымая думка пра бел. семантычную інавацыю не з’яўляецца вельмі надзейнай. Польск. дыял. kłócićзбіваць масла’. Відаць, тут, як і ў іншых выпадках з гэтым словам, або незалежнае ўзнікненне такіх семем (што наогул для значэння ’калаціць’ натуральна), або адлюстраванне даўняй полісемічнасці лексемы. Укр. колотити ’муціць; збіваць масла; сварыцца; папіхаць; распараджацца’, рус. колотить ’біць, калаціць і да т. п.’, ’малаціць’, ’збіваць (арэхі, чаромху)’, ’замешваць (цеста)’, ’забіваць жывёлу на мяса’, ’забіваць’, ’гаварыць, плявузгаць’, ’пляткарыць’, ’таргавацца, старацца выгадаць у цане’ і інш., польск. kłócić ’боўтаць, трэсці’, ’муціць, выклікаць непакой’, ’прыводзіць да сваркі’, дыял.збіваць масла’, ’сварыць, гневацца на каго-н.’ і інш., ’забіваць’, н.-луж. kłośiśзбіваць, апушваць (з дрэў)’, ’біць’, ’малаціць (аббіваць лён)’, в.-луж. kłócićзбіваць, струшваць’, чэш. klátiti ’трэсці, струшваць, махаць і інш.’, дыял. (у Юнгмана) ’збіваць масла’, klátiti se яшчэ і ’бадзяцца’, славац. klátiť ’трэсці і інш.’, славен. klátitiзбіваць фрукты з дрэў’, серб.-харв. кла́тити ’хістаць’, ’стрэсваць фрукты з дрэў’, кла́тити се ’бадзяцца’, дыял. кла́тити ’балбатаць, вярзці лухту, плявузгаць’, макед. клати ’хістаць’ і інш., балг. клатя ’хістаць і інш’. Праслав. koltiti, першаснае значэнне не вельмі пэўнае, магчыма, з самага пачатку полісемантычны дзеяслоў, або, як меркаваў Махэк₁ (201), з kol‑mǫ‑titi, kol‑o‑mǫ‑tati і пад., якія накладваліся на старое слова, роднаснае лац. quatio. Махэк₂ (252) пакінуў толькі супастаўленне з лац. quatio, quatere ’трэсці, біць і да т. п.’ З пункту гледжання фанетыкі такое супастаўленне не вельмі добрае. Паводле традыцыйнай версіі суадносяцца прасл. koltiti і kolti (гл. калоць), гл. Фасмер, 2, 296, са спасылкай на старую літ-ру. Слаўскі (2, 272) далучаецца да гэтай думкі і мяркуе, што значэннем, якое аб’ядноўвае прасл. лексемы, з’яўляецца ’біць’, адкуль ’трэсці і інш.’ Пры гэтым ён звяртае ўвагу на польск. kłócić się ’сварыцца’ (параўн. тое ж бел. калаціцца, укр. колотитися), якое параўноўвае з дэрыватамі ад kolti рус. колоться, славен. kláti se ’біцца, сварыцца’, серб.-харв. кла̏ти се ’біцца і інш.’ Відавочна, аднак, што такім чынам нельга вытлумачыць усю семантыку кантынгентаў слав. koltiti. Што датычыць словаўтварэння (kolti > koltiti), было меркаванне аб прамежкавай ступені: праз *koltъ; koltiti у такім выпадку дэнамінатыў ад гэтага назоўніка. Такое меркаванне азначае яшчэ больш вузкую семантыку першапачатковага ўтварэння. Іншыя версіі адносна паходжання слав. слова не пераконваюць, хоць заслугоўвае ўвагі прыведзеная думка Матцэнаўэра, LF, 8, 170–171, аб магчымай суаднесенасці слав. слова са ст.-в.-ням. *scaltan ’штурхаць’, с.-в.-ням. schalten ’штурхаць, соваць’, ст.-в.-ням. scelten ’сварыць, ганіць’ (калі дапускаць тут s‑mobile).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zbijać

незак.

1. збіваць;

2. перан. абвяргаць;

zbijać bąki — лайдачыць; лынды біць; вуглы абціраць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ласкавік, ласкавікень, ласкавітнік, ласкавіцель ’клінок, мяшочак, у якім адціскаюць сыр’ (Шатал., Нар. словатв., Мат. Гом.) паходзіць з васкавік, восковік ’тс’ (Анох., Вешт.) у выніку кантамінацыі з лоск3 лаиічьщь, параўн. рус. лощить ’біць, збіваць, прасаваць валікам’. Да выскавёнь, воск (гл.), а таксама аскавёнь. Параўн. аналагічную мену в‑/ лу рус. лисковиццавоскоцветник ’расліна Cerinthe major L.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлумі́ць ’марочыць, дакучаць’ (ТСБМ), ’збіваць з толку, задурваць, блытаць’ (Нас.), ’прыгнятаць’ (Ласт.), ’турбаваць’ (чэрв., ЛА, 3), ’заблытваць, збіваць з панталыку’ (Байк. і Некр.), ’ачмураць шумам’ (Касп.), ’псаваць, таптаць (пасевы); жартаваць, гаварыць абы-што’ (Нас.), ’дурыць’ (пух., Жд. 2; бялын., Янк. Мат.), ’несці лухту’ (Шымк. Собр.), тлумы́ты ’стрымліваць, затрымліваць’ (драг., Ск. нар. мовы), ст.-бел. тлуми́ти ’ўціхамірваць’, ’стрымліваць’ (1574 г., КГС), сюды ж тлумі́цца ’страчваць увагу, блытацца’ (Нас.), ’туліцца, жыць у цеснаце’, ’дурэць’, ’прадаваць, рабіць доўга’ (Мат. Гом.), тлуми́тис ’таўчыся’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), тл́умны ’нястрыманы, шумны, неспакойны’ (ТСБМ), ’сварлівы, бесталковы’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр. тлу́ми́ти ’знішчаць, нявечыць; заглушаць; біць, лупцаваць’, польск. tlumić ’прыглушаць, глушыць, прыгнятаць (пра агонь), стрымліваць; таўчыся, біцца’, ст.-польск. tlomić ’тс’, чэш. tlumit ’прыглушаць, стрымліваць, змякчаць’, славац. tlmiť ’тс’. З польск. tlumić ’прыглушаць, стрымліваць’ (Борысь, 635; Брукнер, 572; Махэк₂, 646; Куркіна, Этимология 1983, 24–26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стуго́ніць ‘біць (капытамі), грукаць’ (КСТ), стугне́ць ‘біць (капытам), адгукацца (пра ўдар капытам)’ (Нар. Гом.), стугоні́ти ‘грукатаць’ (Сл. Брэс., Клім.), ‘глуха стукаць’ (драг., Нар. словатв.), ‘гулка страляць’ (Ян.). Параўн. укр. стугоні́ти, стугні́ти ‘глуха гучаць, грукатаць’. Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. сту́гаць ‘стукаць, важка біць, збіваць’ (ТС), “звонкі” варыянт да сту́каць, гл. Адносна словаўтварэння параўн. стогоне́ць ‘гудзець’ і стуконе́ць ‘стукаць, ляпаць’ (ТС). Гл. ЕСУМ, 5, 456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

trip2 [trɪp] v.

1. спатыка́цца;

trip the player зрабі́ць іграку́ падно́жку

2. ісці́ ху́тка і лёгка; бе́гчы падско́кам;

She tripped into the room. Яна ўляцела ў пакой.

trip up [ˌtrɪpˈʌp] phr. v.

1. памыля́цца

2. збіва́ць з панталы́ку, заблы́тваць (каго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bleiten vt

1) адво́дзіць

2) выво́дзіць (ад чаго-н.); утвара́ць (ад чаго-н.);

deses Wort ist vom Grechischen bgeleitet гэ́тае сло́ва грэ́часкага пахо́джання

3) зво́дзіць, збіва́ць (з дарогі);

j-n von der rchten Bahn ~ зво́дзіць, збіва́ць каго́-н. з пра́вільнага шля́ху

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

абабіва́ць, абабі́ць

1. bezehen* (мэблю); tapezeren vt (шпалерамі); beschlgen* vt (дзверы); usschlagen* (унутры, усярэдзіне);

абабіва́ць до́шкамі mit Brttern verschlgen* [verkliden, vertäfeln, verschlen];

2. (абтрасаць, абстрэльваць) bschütteln vt; bstreifen vt, bklopfen vt; hernterschlagen* vt (збіваць);

3. гл. абіваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

bschlagen*

1. vt

1) адбіва́ць; адсяка́ць; збіва́ць

2) адмаўля́ць

2. vi

1) зніжа́ць сваю́ ва́ртасць

2) спуска́ць, зліва́ць (ваду)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)