музей-запаведнік у Грузіі, за 70 км на Пд ад г. Баржомі. Створаны ў асноўным у 1156—1205 (у гады праўлення Георгія III і яго дачкі царыцы Тамары) на паўд.-зах. мяжы Грузіі ў цясніне р. Кура як крэпасць і пячорны манастыр. Некалькі соцень жылых, культавых і гасп. пабудоў высечаны ў стромкай туфавай скале, размешчаны ярусамі і злучаны хадамі. На сценах гал. храма фрэскі, сярод якіх «Царыца Тамара і Георгій III» (1180-я г., майстар Георгій), паблізу храма — званіца (13—14 ст.). З 1938 — музей-запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЗАВО́ДСК,
горад у Расіі, сталіца Рэспублікі Карэлія. Засн. ў 1703. 282,2 тыс.ж. (1996). Порт на Анежскім воз.Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (папяровае і хім. абсталяванне, трактары для лясной прам-сці, дрэваапр. станкі, рыбалоўныя судны, выліч. тэхніка, мікракалькулятары), лесапільна-дрэваапр. камбінат, аўтарамонтны, радыёзавод; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, лёгкая, харч., у т. л. рыбная прам-сць. Суднаверф. Камбінат «Карэльскія сувеніры». Карэльскі філіял Рас.АН. 2 ВНУ, у т. л.ун-т. Кансерваторыя. 4 тэатры. Музеі: краязн., выяўл. мастацтва. У наваколлі П. — запаведнікКівач і першы рас. бальнеагразевы курорт Марцыяльныя Воды (цяпер музей-запаведнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСУ́-ДЖАБАГЛЫ́,
запаведнік у Казахстане, у зах. Цянь-Шані паўн.-зах.ч. Таласкага Алатау. Засн. ў 1926. Пл. больш за 74 тыс.га (у т. л. 10 377 га пад лясамі, 3830 га займаюць лугі, 116 га — вадаёмы). У запаведнік уваходзяць даліны рэк Джабаглы, Ірсу, Аксу з каньёнам (глыб. да 500 м), 9 невял. азёраў і каля 20 ледавікоў. Ахоўваюцца і аднаўляюцца прыродныя комплексы дрэвава-хмызняковай і лугавой расліннасці. Растуць 23 віды пладовых дрэў і кустоў, шмат дэкар. раслін. У фауне трапляюцца млекакормячыя — сібірскі горны казёл, архар, марал (акліматызаваны), даўгахвосты сурок, птушкі — звычайныя кеклік, сіняя птушка, улар, перапёлка, вяхір і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
conservation
[,kɑ:nsərˈveɪʃən]
n.
1) захава́ньне n.
conservation of energy — захава́ньне энэ́ргіі
2) ахо́ва (лясо́ў, рэ́чак)
3) запаве́днік -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПІЦУ́НДА,
мыс на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, каля вусця р. Бзыб, у Абхазіі. Складзены з пясчана-галечнікавых адкладаў р. Бзыб. На П. гай рэліктавай піцундскай хвоі (уваходзіць у Піцунда-Мюсерскі запаведнік). Прыморскі кліматычны курорт Піцунда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Асканія-Нова (запаведнік у СССР) 1/516; 2/331; 4/492
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
А́БІ-ІСТАДА́,
запаведнік на Пд Афганістана, на Газні-Кандагарскім пласкагор’і. Засн. ў 1974. Пл. каля 25 тыс.га. Уключае мелкаводнае салёнае возера на выш. 2133 м — месцы жыхарства рэдкіх відаў птушак (гняздуецца фламінга, зімуе белы журавель).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕМАРЫЯ́ЛЬНЫЯ ЗАКА́ЗНІКІ І ЗАПАВЕ́ДНІКІ.
Ствараюцца ў месцах, звязаных з жыццём і дзейнасцю выдатных людзей, для аховы і зберажэння гэ тых месцаў і навакольнага прыроднага асяроддзя. М.з. і з. рэсп. значэння ствараюцца паводле пастаноў СМ Рэспублікі Беларусь. Для захавання прыроднага ландшафту, забеспячэння аховы рэдкіх і каштоўных аб’ектаў прыроды, гісторыі і культуры у мемарыяльных запаведніках уводзіцца спец. рэжым (гл. ў арг.Запаведнікі). У мемарыяльных заказніках забараняюцца суцэльныя высечкі лесу, здабыча нярудных карысных выкапняў, правядзенне гідрамеліярац. і інш. земляных работ, буд-ва, не ўзгодненае з Мін-вам культуры Рэспублікі Беларусь і Мін-вам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На Беларусі дзейнічаюць Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі», Коласаўскі заказнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНЯЯ ТАЙМЫ́РА,
рака на п-ве Таймыр, у Расіі Даўж. 567 км, пл.бас. 50,4 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Быранга, упадае ў воз. Таймыр. Сярэдні расход вады каля 430 м³/с. У бас. Верхняй Таймыры — Таймырскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРТА́ЙКА,
рака ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 86 км². Пачынаецца за 3 км на У ад в. Жартайка. Цячэ пераважна праз лес, у нізоўі — праз Бярэзінскі біясферны запаведнік.