Ахво́сце1 (БРС), рус.охвостье, ухвостье. Ад хвост ’тое, што застаецца ззаду’ (пры веянні), параўн. славен.hvost ’тс’, балг.опашка ’хвост’ і ’збожжа, што падае пры веянні адразу за лепшым’, гл. Лекс. Палесся, 58 і наст.
Ахво́сце2 ’месца за ўзгоркам і паваротам ракі’ (рэч., Яшкін). Параўн. рус.ухвостье доўгае, вузкае заканчэнне вострава, задні канец прадмета, выток ракі’, паводле Фасмера, 4, 178, ад хвост (вострава).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаба́к1 ’закот; трохвугольны схіл страхі над папярочнай сцяной’ (Нар. сл., светлаг., ДАБМ, к. 230). Рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб з (гл.) і суф. ‑ак < ‑akъ (Сцяцко, Афікс. наз., 146). Гл. таксама лабякі.
Лаба́к2 ’пярэдняе вясло’ (Мат. Гом.). Да лобі (гл.). Матывацыя: ’тое, што наперадзе’, параўн. лабавое шкло. Аналагічна ў іншых ’мовах, напр.: вепс. регатела (ад perą ’задні, дальні; карма, задок’ і тела ’вясло’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
backside
[ˈbæksaɪd]
n.
1) зад -у m.; за́дні бок
2) informal за́д -а m., аза́дак -ка m., задо́к -ка́m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
posterior
[pɑ:ˈstɪriər]1.
adj.
1) за́дні
2) пазьне́йшы, насту́пны
2.
n., informal (often in pl.)
я́гадзіцы pl., зад -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАЛАСНІ́ (Gordiacea),
клас першаснаполасцевых чарвей. 2 атр., 21 род, каля 300 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных водах ад тропікаў да тундры. Паразіты насякомых і ракападобных. На Беларусі ў канавах, сажалках і азёрах найб. пашыраны валасень звычайны (Gordius aquaticus).
Даўж. ад некалькіх сантыметраў да 1,5 м. Цела шорсткае, воласападобнае (адсюль нар. назвы жывы волас, конскі волас), жоўтае, цёмна-карычневае, амаль чорнае, укрытае кутыкулай. Кішэчнік часткова рэдукаваны (у целе жывёлы-гаспадара жывяцца асматычнай Выдзяляльная, дыхальная і крывяносная сістэмы адсутнічаюць. Раздзельнаполыя. Лічынкі валаснёў — паразіты, у развіцці зменьваюць 2 прамежкавых гаспадароў (лічынкі матылёў, аўсянікаў, камароў і буйныя членістаногія — драпежныя жукі). У канчатковым гаспадару вырастаюць у дарослых чарвей, праз покрыва цела выходзяць у навакольнае асяроддзе (гаспадар звычайна гіне). У скуру чалавека і пазваночных жывёл не ўкараняюцца.
Валасень звычайны: 1 — дарослы; 2 — галаўны канец; 3 — задні канец самца; 4 — лічынка ў яйцавай абалонцы і без яе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМУ́ШКА,
абсталяванне для скормлівання кармоў с.-г. жывёлам і птушкам. Умяшчае макс. разавую порцыю кармоў, забяспечвае гігіенічныя ўмовы кармлення, зручная для загрузкі кармоў, ачысткі і дэзінфекцыі.
Бываюць стацыянарныя, паўстацыянарныя (пад’ёмныя), пераносныя, перасоўныя і аўтам. (аўтакармушкі). Выкарыстоўваюць таксама К.-транспарцёры, кармавыя карыты, К. камбінаваныя, індывідуальныя і групавыя. Для буйн. раг. жывёлы найчасцей выкарыстоўваюць стацыянарныя К. з адна- і двухбаковым падыходам, на даільных устаноўках — індывідуальныя для канцэнтраванага корму, для свіней — адна- і двухбаковыя, у якіх задні борт вышэйшы за пярэдні, для курэй — аўтакармушкі бункернага тыпу і жалабковыя.
Кармушкі: а — кармушка-транспарцёр (1 — стужка, 2 — ланцуг); б — аўтакармушка (1 — карыта, 2 — бункер з кормам, 3 — размеркавальны конус); в — аўтакармушка з сістэмай распазнавання жывёл (1 — камбікорм, 2 — станцыя кіравання, 3 — антэна, 4 — датчык, 5 — шнэкавы дазатар); г, д — паваротная і спараная кармушкі для свіней, е — бункерная аўтакармушка для курэй (1 — конусны бункер, 2 — кормаправод, 3 — кармавая чаша).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пя́тка1 ’пята; задняя частка касы; тупы канец яйца; запятак; задні капыток у каровы’ (Нас., Касп., Шат.; Бяльк.; докш., смарг., бяроз., лях., лід., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пята (гл.).
Пя́тка2 ’пяцёрка’ (астр., швянч., Сл. ПЗБ; Стан.), ’пяць рублёў’ (Касп.). Форма з першым значэннем, напэўна, пад уплывам польск.piątka ’пяцёрка (у тым ліку адзнака)’, другое значэнне на базе ўтварэння ад пяць (гл.) па тыпу пята́к ’дробная манета’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Fond[fɔ˜:]m -s, -s
1) фон
2) за́дняе сядзе́нне [ме́сца] (у аўтамабілі)
3) за́дні план сцэ́ны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кава́рны, ‑ая, ‑ае.
Які пад знешняй добразычлівасцю тоіць злыя замыслы; вераломны, хітры. Каварны вораг. Каварныя словы. □ [У Ані] зарадзіўся каварны план: пайсці купіць і яму білет, але на які-небудзь задні рад.Карпюк.// Які выражае вераломства, каварства. Каварная ўсмешка.// Які тоіць у сабе нечаканую небяспеку, непрыемнасць. Ніхто лепш за .. [Рэню] не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры і іншых прамудрасцях дакладных навук.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
odbyt, ~u
м.
1.уст. попыт, збыт;
odbyt na towar — попыт на тавар;
2.анат.задні праход
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)