ДУ́ЧА ДЫ БУАНІНСЕ́НЬЯ (Duccio di Buoninsegna; каля 1255, г. Сіена, Італія — 3.8.1319),
італьянскі жывапісец. Заснавальнік сіенскай школыжывапісу 14 ст. Зазнаў уплыў італа-візант.жывапісу і франц. гатычнай мініяцюры. Для яго твораў характэрны асобныя рысы мастацтва Протарэнесансу. Стварыў алтарныя абразы з арнаментнымі залатымі фонамі, гучнай вытанчанай каляровай гамай («Мадонна са святымі», «Мадонна з шасцю анёламі», «Мадонна францысканцаў», каля 1280, «Мадонна Ручэлаі», 1285). У гал. творы — алтарным абразе сіенскага сабора «Маэста» (двухбаковы паліпціх, 1308—11) з выявай Мадонны ў акружэнні святых і анёлаў на пярэднім баку і сцэн «пакут» Хрыста на тыльным баку — імкнуўся надаць большую жыццёвасць і пераканаўчасць традыц. кампазіц. схемам, перадаць прастору і аб’ём. У 1288 па яго малюнку быў выкананы першы ў Італіі манумент. вітраж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НАЎ (Сяргей Васілевіч) (16.6.1864, г. Руза Маскоўскай вобл. — 16.8.1910),
рускі жывапісец. Прадстаўнік «крытычнага рэалізму». Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1878—82, 1884—85), Пецярб.АМ (1882—84). Выкладаў у Вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства і Строганаўскім вуч. З 1899 чл.Т-ва перасоўных маст. выставак, адзін з заснавальнікаў маскоўскага аб’яднання «Саюз рускіх мастакоў» (1903). Раннія творы вылучаюцца натуралізмам і рэв.-дэмакр. накіраванасцю («Каля астрога», 1885, «У дарозе. Смерць перасяленца», 1889). З канца 1890-х г. пісаў карціны на тэмы рус. жыцця 16—17 ст. у больш свабодным і маляўнічым стылі («Прыезд іншаземцаў у Маскву 17 стагоддзя», 1901; «Цар. 16 стагоддзе», 1902).
Літ.:
Грановский И.Н. С.В.Ивамов: Жизнь и творчество. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грунт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Верхні пласт зямлі; глеба. Высадзіць памідоры ў адкрыты грунт. □ Пад нагамі адчуваўся трывалы, увесь у купінах грунт.Мележ.// Цвёрдае дно натуральнага воднага басейна; глеба марскога, рачнога і пад. дна. Донны грунт. □ Нераст [ментуза] адбываецца пад лёдам на глыбіні ад 1 да 2,5 метра пераважна на камяністым або пясчаныя грунце.Матрунёнак.
2. Пласты зямлі, якія знаходзяцца пад глебай. Вывучэнне саставу і ўласцівасцей грунтоў — задачы інжынерна-геалагічных даследаванняў. □ У зямлі ёсць такія грунты, дзе вада спыняецца, не ідзе далей.Колас.
3.перан. Тое галоўнае, на чым асноўваецца што‑н. Хоць матэматыка грунт усяму на свеце, але Юлька на гэтым «грунце» яшчэ слаба трымаецца.Бядуля.
4. Слой рэчыва, якім пакрыта палатно, дошка і пад., прызначаныя для жывапісу ці графікі. Нанесці грунт.
5. Састаў, якім пакрываюць паверхню, рыхтуючы яе для жывапісу ці афарбоўкі; грунтоўка.
•••
Выбіць грунт з-падчыіхноггл. выбіць.
Траціць грунт пад нагамігл. траціць.
[Ням. Grund — глеба, аснова.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАТАЛО́НСКАЯ ШКО́ЛАжывапісу,
самабытная галіна ісп.маст. культуры ў 14—15 ст. Сфарміравалася на маст. традыцыях у Каталоніі. Вытокі К.ш. ў грубаватых, але поўных жыццёвай выразнасці царк. размалёўках 11—13 ст. раманскага стылю ў спалучэнні з уплывам жывапісу Сіены і Фларэнцыі (размалёўкі Ферэр Басы ў капэле Сан-Мігель манастыра Педральбес у Барселоне, 1346). Майстры К.ш. стваралі заалтарныя абразы (рэтабла), у якіх элементы, што папярэднічалі мастацтву Адраджэння, спалучаліся з устойлівымі прынцыпамі позняй готыкі. Яны адмаўлялі алейны жывапіс, фігуры ў карцінах пісалі тэмперай, узорыстыя залачоныя фоны, німбы, часткі адзення святых і іх атрыбуты выраблялі са стука. Плоскі рэльеф служыў натуральным пераходам ад плоскасных выяў да арнаментальнай пластыкі і скульптур на рэтабла, садзейнічаў арганічнаму сінтэзу жывапісу ў цэласную арх.-дэкар. кампазіцыю. Творам уласцівы вял. ўвага да апрацоўкі жывапіснай паверхні, імкненне да стварэння індывідуальна-партрэтных вобразаў і дакладнага адлюстравання асяроддзя, яркай і жыццярадаснай апавядальнасці. Для К.ш. 14 — пач. 15 ст. характэрны ўплывы італьян. мастацтва: спроба перадачы трохмернасці твараў і фігур, элементаў глыбіннай перспектывы пры захаванні агульнай плоскаснасці пабудовы кампазіцыі (Л.Бараса, Б.Мартарэль, браты Сера і інш.). У сярэдзіне 15 ст. ўзмацніліся нідэрл. ўплывы, што выявілася ў імкненні да большай пачуццёвасці і напружанасці вобразаў, амаль партрэтнай выразнасці характарыстык святых (Х.Уге і інш.). Пасля аб’яднання Іспаніі (1479) К.ш. заняпала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТЭ́НЬЯ ((Mantegna) Андрэа) (1431, П’яцола-сул-Брэнта, Італія — 13.9.1506),
італьянскі жывапісец і гравёр ранняга Адраджэння; прадстаўнік падуанскай школы. Вучыўся ў няроднага бацькі Ф.Скварчоне ў Падуі (1441—48). Зазнаў уплывы Данатэла, А. дэль Кастаньё, венецыянскай школы жывапісу. Вывучаў ант. мастацтва, захапляўся археалогіяй і эпіграфікай. Яго творы адметныя пластычнасцю форм і строгасцю лінейнага ладу, трохвымернасцю перадачы прасторы і аб’ёмаў, велічнай урачыстасцю і драматызмам вобразаў. Размалёўкі капэлы Аветары ў царкве Эрэмітані ў Падуі (1449—55), трыпціх у царкве Сан-Дзена Маджорэ ў Вероне (1457—59) вызначаюцца архітэктанічнасцю кампазіцыі і смелымі ракурсамі фігур, гарманічным каларытам. З 1460 жыў у Мантуі пры двары Л.Ганзага. У размалёўках «Камеры дэльі Спозі» ў замку Сан-Джорджа (1474) праз стварэнне ілюзіяністычных эфектаў (імітацыя круглага акна ў столі і інш.) дасягнуў сінтэзу архітэктуры і жывапісу. У серыі манахромных кардонаў «Трыумф Цэзара» (1485—88, 1490—92) аскетызм жывапісу М. вылучаецца асаблівай выразнасцю. Ант. рэмінісцэнцыі ўвасобіў у алегарычна-міфалагічных карцінах «Парнас» (1497), «Самсон і Даліла» (1500-я г.). У палотнах «Св. сям’я са св. Альжбетай і Янам Хрысціцелем» (паміж 1495—1500) і «Мёртвы Хрыстос» (1500) стварыў драм. вобразы, натхнёныя ант. традыцыяй. Графічныя творы: серыя медзярытаў «Бітва марскіх багоў» (каля 1470), малюнак «Юдзіф» (1491) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛАМ (араб., ад грэч. kalamos трыснёг),
трысняговае пяро. Са старажытнасці служыла для пісьма. У народаў сярэдневяковага Усходу, якія карысталіся арабскім алфавітам, для розных відаў пісьма існавалі розныя спосабы рэзкі і расшчаплення трыснягу. У сярэдневяковых усх. трактатах К. называлі таксама пэндзаль для жывапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ма́йстар, -тра, мн. -тры́, -тро́ў, м.
1. Спецыяліст у якім-н. рамястве, у якой-н. галіне вытворчасці.
М. па абутку.
Выдатны м.
2. Кіраўнік асобнага ўчастка вытворчасці, цэха.
Зменны м.
3. Чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе.
М. жывапісу.
4. Званне, якое прысвойваецца выдатным спартсменам, а таксама асоба, якая мае такое званне.
М. спорту.
5.на што і з інф. Аб лоўкім, здатным да чаго-н. чалавеку (разм.).
М. на розныя штукі.
|| ж.майстры́ха, -і, ДМ -ры́се, мн. -і, -ры́х (да 1 і 5 знач.).
|| прым.майстро́ўскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.
1. Твор жывапісу, выкананы фарбамі.
Карціны мастака М.
Савіцкага.
2. Тое, што можна бачыць, уяўляць у канкрэтных вобразах.
Карціны прыроды.
3. Адлюстраванне чаго-н. у літаратурным творы.
К. бітвы.
К. жыцця сялян.
4. Агульны стан, выгляд чаго-н.
Клінічная к. захворвання.
5. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі.
Другая к. першага акта.
6. Кінакарціна, кінафільм (разм.).
У кінатэатры ідзе новая к.
|| памянш.карці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1—3 знач.).
|| прым.карці́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Карцінная галерэя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАВАЛІ́НІ (Cavallini; сапр.дэі Чэроні; dei Cerroni) П’етра
(каля 1250, Рым — каля 1350),
італьянскі жывапісец. Прадстаўнік Протарэнесансу. Як мастак склаўся пад уздзеяннем візант. традыцыі, але не падпарадкоўваўся яе канонам, імкнуўся аднавіць высокія формы познаантычнага і сярэдневяковага рым.жывапісу. Быў знаёмы з Чымабуэ і Джота ды Бандоне, што абумовіла іх узаемаўплыў. Творам К. (мазаіка ў царкве Санта-Марыя ін Трастэверэ, каля 1291, і манум. кампазіцыя «Страшны суд» з яго фрэсак у царкве Санта-Чэчылія ін Транстэверэ, каля 1293, абедзве ў Рыме) уласціва выкарыстанне святлоценявой мадэліроўкі, што дае эфект рэльефнасці выявы (праз рэзкі і глыбокі цень), прасторавасць асяроддзя і тонкіх градацый колеру. Зрабіў уплыў на развіццё рым., неапалітанскай і умбрыйскай школ жывапісу 14 ст.
І.М.Каранеўская.
П.Каваліні. Мазаіка «Благавешчанне» ў царкве Санта-Марыя ін Транстэверэ ў Рыме. Каля 1291.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНО́,
школа японскага дэкар.жывапісу. Засн. ў 2-й пал. 15 ст. мастакамі дынастыі Кано (адсюль назва) на традыцыях кіт. манахромнага пейзажнага жывапісу перыяду Паўд. Сун і яп. паліхромнай школы Тоса, якая развівала традыц. жывапіс ямата-э. Творы К. выконвалі ў жанры пейзажа на скрутках, шырмах, перасоўных перагародках, рабілі насценныя размалёўкі і інш.; ім уласціва спалучэнне агульнай умоўна-дэкар. трактоўкі кампазіцыі (плоскасныя формы, дакладна прамаляваныя контуры) з падкрэслена праўдападобнымі выявамі асобных матываў (птушак, галін дрэў і інш.), вылучэнне гал. буйнога кампазіцыйнага цэнтра, экспрэсіўная эмацыянальнасць выяў. Сярод прадстаўнікоў школы: Кано Масанобу, Кано Матанобу (заснавальнікі), Кано Эйтоку, Кано Санраку, Кано Міцунобу і інш. У 17—20 ст. жывапіс К. стаў, па сутнасці, паўторам старых узораў.
Я.Ф.Шунейка.
Да арт.Кано. Кано Эйтоку. Арол на хвоі. Дэталь размалёўкі шырмы. Канец 16 ст.