1) гвалт, які даходзіць да фізічнага знішчэння праціўнікаў;
2) празмерная жорсткасць у адносінах да каго-н., запалохванне (напр. палітычны т.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ву́сцішна,
Разм.
1.Прысл.да вусцішны. Лёгкі ранішні ветрык калыхаў загоны жыта,.. і яно ільснілася, выгіналася і роўна, вусцішна гуло.Сачанка.
2.безас.узнач.вык. Страшна, жудасна. [Стары:] — І да таго стала вусцішна, апанаваў такі жах, што і выказаць вам нельга.Пальчэўскі.Пасля гэтых успамінаў, цікавых, але звычайных, ідуць такія, ад якіх ажно неяк.. вусцішна.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варо́жы, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі непрыязны, поўны варожасці, нянавісці. Варожыя адносіны. Варожы позірк. □ Лес рабіўся больш і больш непрыхільным, чужым, .. варожым.Колас.// Які знаходзіцца ў стане варожасці. Варожыя класы.
2. Непрыяцельскі. Хутка танкі прарваліся ў варожы тыл.Мележ.Вестка аб акружэнні з хуткасцю маланкі даляцела і да варожай абароны, наганяючы смяртэльны жах і дэзарганізуючы абарону.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пракласці сабе дарогу, высякаючы, выломваючы што‑н. Ледзь толькі конюх працерабіўся праз гушчар алешніку на поплаў, як убачыў каля балота людскі натоўп.Мележ.
2.(1і2ас.неўжыв.). Аказацца, стаць працярэбленым. Сягоння ўжо працерабіўся гэты шлях: На гонях родных не пануе нелюдзь, З душы спадае перад будучыняй жах.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штабс-капіта́н, ‑а, м.
Да рэвалюцыі ў рускай і некаторых іншаземных арміях афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, раптам вышэй паручыка і ніжэй капітана. // Асоба, якая мела такі чын. Кожнага, хто гаварыў з ім [Мікалаем], помніў усё жыццё: .. Здзіўляў гэтым апошняга адстаўнога штабс-капітана, пасяляючы ў ім пачуццё, падобнае на прымхлівы жах: «Праз дваццаць пяць год успомніў!»Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
der ~ sitzt ihm in den Glíedern яго́ ахапі́ў жах;
mit dem ~ davónkommen* абысці́ся стра́хам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
По́страх ’жах, запрашэнне; пудзіла’ (Байк. і Некр.; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ст.-бел.пострахъ (XVI ст.). Паводле меркавання Жураўскага, запазычанне са ст.-польск.postrach (Жураўскі, SOr, 10 (1), 40). Не выключаны самастойныя ўтварэнні ў асобных славянскіх мовах, параўн. чэш.postrach ’навальніца’, ’страшыдла’, славац.postrach ’пудзіла, страшыдла’, славен.postrašiti ’напужаць’. Да страх (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тры́лер ‘фільм жахаў’ (БПС, Улас., Баршч.). У беларускім друку ў канцы 1980‑х гадоў (Уласевіч, Беларусіка, 36, 107). Праз рус.три́ллер ‘тс’ або польск.thriller ‘тс’ ці непасрэдна запазычана ў 1990‑х гадах з англ.thriller ‘тс’ (Арол, 4, 103). Параўн. аказіянальныя сінонімы жуда́сцік (ад жуда1, гл.), жахлі́вік, жахаві́к (ад жах, гл.) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Непераадольны жах і разгубленасць, якія авалодалі чалавекам або мноствам людзей. Трапляліся асобныя людзі, якія страцілі ад страху ўсякі розум, якія кідаліся ў паніцы проста ў зубы ворагу.Лынькоў.// Перапалох, сумятня, выкліканыя гэтым жахам. У сяле трашчалі выстралы і матацыклы, мітусіліся, бегаючы ўзад і ўперад, салдаты і паліцаі.. Паніка ў варожым стане была ў поўным разгары.Якімовіч.
[Ад грэч. panikos — раптоўны, моцны — пра страх, да якога, паводле міфічных паданняў, даводзіў людзей бог Пан.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіёніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Займацца шпіёнствам, шпіянажам. Прысутныя сыходзіліся на адной думцы, што хату-чытальню падпалілі тыя ліхаімцы з-за ракі, з тых фальваркаў, дзе хаваюцца кантрабандысты, якія засланы да нас з-за мяжы, каб шпіёніць і наводзіць жах на насельніцтва.Хведаровіч.//Разм. Падпільноўваць каго‑н. Асташонак рэзка ўзняў галаву: — А — аа, дык гэта ты за мной шпіёніш?Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)