варожы, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі непрыязны, поўны варожасці, нянавісці. Варожыя адносіны. Варожы позірк. ▪ Лес рабіўся больш і больш непрыхільным, чужым, .. варожым. Колас. // Які знаходзіцца ў стане варожасці. Варожыя класы.

2. Непрыяцельскі. Хутка танкі прарваліся ў варожы тыл. Мележ. Вестка аб акружэнні з хуткасцю маланкі даляцела і да варожай абароны, наганяючы смяртэльны жах і дэзарганізуючы абарону. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)