1. Неаднаразова выязджаючы, пабываць у многіх месцах. З таго часу Ніна аб’ездзіла перакладчыцай пры высокім палкоўніку многія вызваленыя часцямі нашай Арміі гарады дзяржаў Заходняй Еўропы.Васілевіч.
2. Прывучыць каня хадзіць у вупражы, пад сядлом. На ўсім скаку мог заарканіць Касым самага дзікага жарабка, за кароткі час аб’ездзіць яго.Даніленка.
3. Яздой зрабіць больш прыдатным; абкатаць. Аб’ездзіць калёсы, матацыкл, машыну.
4. Укатаць, зрабіць прыдатным для язды (пра дарогу).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Та́чка ’каляска на адным коле, якую штурхаюць перад сабой’ (ТСБМ, Арх. Вяр.), ст.-бел.тачка ’тачка’ (1679 г., КГС), ’невялікі вазок’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус.та́чка ’вазок на адным коле’, польск.taczka, часцей мн. л. taczki ’тс’, ст.-чэш.táčka, чэш., славац.táčky мн. ’тачка (для пяску); двухколка’, серб.-харв.та̀чке, та̏чке ’тс’. Прасл.*tačьka ’павозка, вазок’ ад прасл.*tačati ’перасоўваць (на колах, куляючы і пад.)’, параўн. стараж.-рус.такати ’гнаць, паганяць’, пазней тачати ’тс’, тачити ’гнаць; ездзіць’, польск.taczać ’пасоўваць нешта круглае, куляць’, з суф. ‑ьk‑a (Борысь, 625).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тары́ф ’устаноўленая сума збораў, аплаты’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тары́фа ’тс’ (Вруб.), ’спіс тавараў з расцэнкамі’ (Ласт.), ’аплата згодна лічыльніку (у таксі)’: у тарыфе ездзіць (гарад., Сл. ПЗБ), ст.-бел.тарыфъ ’цэннік’ (1711 г., КГС). Запазычана з рус.тари́ф ’тс’ або з польск.taryfa ’тс’, taryf ’тс’; апошнія выводзяць з іт.tariffa ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 84), сучасныя запазычанні праз рускую з франц.tarif ’тарыф’, якое з італ., ісп. і парт.tarifa ’тс’ < араб.ta‘rîf(a) ’абвяшчэнне (платы)’ < ‘árrafa ’ён абвясціў’. Выводзяць таксама з тапоніма Тарыфа — назва вострава ў Міжземным моры (Фасмер, 4, 24; ЕСУМ, 5, 522; Голуб-Ліер, 477).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сці́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Выкладзены коратка, у нямногіх словах; лаканічны. [Дыспетчар] дакладна памятае, хто па якой машыне ездзіць, дасць сціслую характарыстыку кожнага.Шынклер.Вельмі сціслую і ў той жа час вельмі, глыбокую ацэнку зборніку «Безназоўнае» даў Я. Колас.Шкраба.
2. Кароткі ў часе. Вельмі сціслыя тэрміны ўводу ў дзеянне нафтаперапрацоўчага гіганта патрабавалі каменнай цярплівасці, нечуванай загартоўкі.Мыслівец.
3. Спорны, дробны, з невялікімі прамежкамі паміж словамі, літарамі (пра почырк, тэкст). Калі б можна было гэтыя графы, запоўненыя сціслым почыркам доктара, замяніць малюнкам перажытага!Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
язда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл.ездзіць (у 1, 2 і 4 знач.). Язда вярхом. Марудная язда. □ [Сцёпка] захапляўся яздою і тымі новымі малюнкамі, што мільгацелі перад яго вачамі.Колас.
2. У складзе спалучэнняў, што абазначаюць час, паказвае на пэўную адлегласць паміж якімі‑н. пунктамі. Тут жа і язды той на нейкія пятнаццаць хвілін.Грахоўскі.
•••
Спараная язда — на транспарце — абслугоўванне лакаматыва, аўтамашыны і пад. дзвюма брыгадамі, двума работнікамі, што змяняюць адзін аднаго.
Строеная язда — абслугоўванне лакаматыва трыма брыгадамі, якія працуюць пачаргова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіку́н, ‑а, м.
1. Чалавек з племені, якое знаходзіцца на ступені першабытнай культуры; нецывілізаваны чалавек. // Пра некультурнага, неразвітага, грубага чалавека. — Тупагаловыя дзікуны! Яны не разумеюць, што няма той сілы, якая знішчыла б народ.Шамякін.Я баяўся, што стычынскія хлапчукі зловяць мяне на вуліцы і адлупцуюць. Такія дзікуны могуць!Чарнышэвіч.
2.Разм. Нелюдзімы, дзікаваты чалавек. [Панне] Людміле цікава было паглядзець на гэтага дзікуна і пустэльніка, які яшчэ аж дасюль не быў у Завітанках.Колас.
3.Разм. Пра чалавека, які адпачывае ў курортным месцы без пуцёўкі. — Люблю ездзіць адпачываць «дзікуном», — гаварыў.. Аляксей Пятровіч.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1.што. Сцягваць, злучаючы, змацоўваючы што‑н. шнурам, шнурком. У мяне быў спецыяльны бандаж, які цяпер, ідучы на работу, я шнуравала моцна, да змогі.Савіцкі.
3.Разм. Часта хадзіць, ездзіць і пад. узад і ўперад. Зранку да самага вечара шнураваў Ёсель па мястэчку, непрыкметна заходзіў то да аднаго, то да другога, так што і заўважыць яго было трудна.Колас.Кандрат Сенька, які ў час гутаркі паволі шнураваў ад парога да шафы, раптам крута спыніўся каля стала.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаці́нне, ‑я, н., зб.
Жорсткая і кароткая шэрсць у некаторых жывёл. Увесь.. [дзік] пакрыты густым і цёмным, амаль чорным шчаціннем.В. Вольскі.// Такая шэрсць, якая з’яўляецца сыравінай для прамысловасці і ідзе на выраб шчотак, пэндзляў і пад. [Цётка:] Адзін ездзіць косткі збірае, другі — шчацінне, трэці — шкуркі кратовыя.Жычка.//Разм. Валасы на твары чалавека. Дзямід Сыч здзіўлена паглядзеў на зарослы чорным шчаціннем неахайны твар Песенькі і адразу памякчэў.Паслядовіч.//перан.Разм. Пра што‑н. жорсткае, калючае. З пустазелля, з густога шчаціння хмызнякоў як бы ішоў голас палёў — жывы дакор чалавеку.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
schínden*vt
1.vt
1) здзіра́ць шку́ру (з жывёл), злу́пліваць шку́ру
2) му́чыць
2.~, sich надрыва́цца;
sich ~ und plágen надрыва́цца, знясі́льваць сябе́ рабо́тай;
◊
das Fáhrgeld ~разм.е́здзіць за́йцам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)