язда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ездзіць (у 1, 2 і 4 знач.). Язда вярхом. Марудная язда. ▪ [Сцёпка] захапляўся яздою і тымі новымі малюнкамі, што мільгацелі перад яго вачамі. Колас.

2. У складзе спалучэнняў, што абазначаюць час, паказвае на пэўную адлегласць паміж якімі‑н. пунктамі. Тут жа і язды той на нейкія пятнаццаць хвілін. Грахоўскі.

•••

Спараная язда — на транспарце — абслугоўванне лакаматыва, аўтамашыны і пад. дзвюма брыгадамі, двума работнікамі, што змяняюць адзін аднаго.

Строеная язда — абслугоўванне лакаматыва трыма брыгадамі, якія працуюць пачаргова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)